Kniga-Online.club
» » » » Уладзімір Мажылоўскі - Яд у сэрцы

Уладзімір Мажылоўскі - Яд у сэрцы

Читать бесплатно Уладзімір Мажылоўскі - Яд у сэрцы. Жанр: Прочее издательство неизвестно, год 2004. Так же читаем полные версии (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте kniga-online.club или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Перейти на страницу:

Удава Гераські Юлія сустрэла гасцей на сваім панадворку. На выгляд ёй было гадоў шаснаццаць. Невысокага росту, танклявая, жылістая, з дробнымі рысамі твару яна здалёк больш нагадвала дзяўчынку-падлетка, аднак вочы! Чорныя, бяздонныя ў сваёй чарнаце, яны адразу пранізвалі чалавека ледзяной трывогай, якая паступова пераходзіла ў неасэнсаваны жах. Такім позіркам глядзіць на сваю ахвяру драпежнік, перш чым упіцца ікламі ў яе горла і бязлітасна парваць яго на шматкі. Самуіл паспрабаваў зазірнуць у іх бездань, дабрацца да яе дна, але акрамя чорнай пустаты нічога там не ўбачыў.

— Я старэйшы брат Марціна Корчака, — прадставіўся ён гаспадыні і са здзіўленнем адзначыў, як рэзка змяніўся колер яе вачэй — яны імгненна сталі цёмнымі і ў іх радасна запульсавалі вясёлыя смяшынкі. «Вось гэта сіла! — з павагай падумаў ён пра жанчыну. — З ёй трэба быць вельмі асцярожным». А ўголас патлумачыў: — Заходзілі з сябрам да вашага суседа Донькі, але яго жонка кажа, што ён зараз недзе на рэчцы і да вечара дадому не вернецца.

— Ён з сынам і сапраўды днямі прападае на Мухаўцы, — голас у гаспадыні быў звонкі, мілагучны і па ўсім было бачна, што яна вельмі рада гасцям, хаця крыху і разгубілася ад іх нечаканага прыходу. — Аднак, што мы стаім на панадворку? Міласці прашу ў хату, праходзьце.

Пасля сонечнага святла ў хаце было цёмна. Лаўнікі крыху пастаялі ля парога — пачакалі, пакуль вочы прывыкнуць да хатняга паўзмроку, потым зайшлі ў памяшканне, перажагналіся на адзінокі, невялічкі абраз, які вісеў пад самай столлю ў куце, і пад якім жоўтай плямкай цеплілася лампадка.

— Вы праходзьце да стала, — прыемным галаском запрасіла гаспадыня. — Мой брат зараз у вёсцы, таму вы ўжо выбачайце мяне за пачастункі.

— Ды не трэба ніякіх пачастункаў, Юлія, — адмоўна замахаў рукамі Самуіл. — Мы проста зайшліся да цябе, каб крыху пазнаёміцца, каб.

— Паглядзець і на цябе, і на тваю гаспадарку, і на парадак у тваёй хаце, — упершыню ўключыўся ў гутарку Фёдар. — І я не ведаю, аб чым там думае Корчак, а сам скажу — жанчына ты не толькі прыгожая і разумная, але і гаспадыня добрая, — Фёдар павярнуўся да свайго сябра, задзірыста запытаўся: — Што, не так? Панадворак чыста падмецены і пасыпаны свежым пяском, адзенне вымыта і ўжо сушыцца, печка выцеплена, у хаце чысціня і парадак — маёй бы Клаве гэтай работы на цэлы дзень хапіла б, ды і то.

— А я хіба з табой спрачаюся? — весела сказаў Самуіл. — І я не сляпы, бачу, што ў майго брата будзе цудоўная жонка.

— Ну хопіць вам спрачацца, панове, — Юлія зноў запрасіла гасцей да стала. Потым упэўненым рухам паставіла на яго місу са студнем, побач з ёй паклала вялікае кальцо вэнджанай каўбасы, глышку сыру. — Мы яшчэ не паспелі як след пазнаёміцца, а вы ўжо столькі добрага мне нагаварылі, што нават мяне, удаву, увагналі ў чырвань.

— Добрага чалавека адразу бачна, — не адводзячы вачэй ад каўбасы, прамовіў Фёдар.

Юлія на словы госця ніяк не адрэагавала. Яна дастала з палічкі кубкі, зняла з хлеба ручнік, павярнулася да прыпечка і паставіла на стол невялікі гляк. Потым уздыхнула:

— Ёсць яшчэ капуста ды параная рэпа, але.

— Ды не мітусіся ты, Юлія, — Фёдар падхапіў гляк, зубамі выцягнуў з яго палатняную затычку, панюхаў змесціва, задаволена хмыкнуў: — Акавіта!

— Брат, здараецца, пасля цяжкай работы выпівае яе кубак, — патлумачыла дзяўчына. — А я хмяльнога не п’ю, нават паху яго не выношу.

Фёдар завагаўся, асцярожна паставіў гляк на стол, паглядзеў на Самуіла.

— Ды ты, пан, налівай, — убачыўшы жэст госця, засмяялася Юлія. — Гэта я сказала, каб вы мяне выбачалі, што я піць буду жур, а не гарэлку.

Фёдар з палёгкай усміхнуўся, рашуча падхапіў пасудзіну і адразу наліў па поўнаму кубку сабе і свайму сябру. Потым паставіў гляк на стол, падняў свой кубак:

— Я прапаную выпіць за здароўе гаспадыні, — ён ветліва схіліў галаву ў бок Юліі. — Няхай яно будзе моцным, як гэта акавіта, а куты яе хаты няхай поўняцца дзіцячым смехам — самай вялікай каштоўнасцю на гэтым свеце.

— Дзякуй, — гаспадыня сціпла апусціла вочы і прыгубіла свой кубак з журам.

Мужчыны ж выпілі свае кубкі да дна. Закусілі.

Пасля акавіты Фёдар прыкметна павесялеў. Яго шчокі пачырванелі, вочы заблішчэлі і, як таварыскі чалавек, ён пачаў без супынку расказваць анекдоты з жыцця сваіх сяброў і знаёмых. Аднак, калі ўбачыў, што Самуіл пацягнуўся да гляка, супыніўся, адвёў убок руку сябра:

— Я сам, — запэўніў ён прысутных, лёгка падхапіў пасудзіну і зноў наліў кубкі да самага верху. Потым зірнуў на Самуіла і прапанаваў: — А зараз скажы некалькі слоў сваёй братавай.

— Ну, аб гэтым казаць яшчэ рана, — паправіў сябра Самуіл, аднак прыўзняў свой кубак і павярнуў галаву да Юліі: — Чалавек, які кахае, ва ўсім бачыць толькі прыгожае, і святло гэтай прыгажосці робіць высакародным і самаго чалавека, і яго ўчынкі, і яго памкненні. Таму чалавек, які кахае па-сапраўднаму, не можа быць забойцам, здраднікам ці нягоднікам. Вось я і хачу пажадаць гаспадыні, каб сэрца яе запаўняла толькі каханне, каб усё жыццё гэтае каханне было сапраўдным, і каб яе кахалі па-сапраўднаму моцна і шчыра — а інакш каханне, а значыць і жыццё, губляюць усялякі сэнс.

Выпілі, закусілі. У хаце нейкі час панавала цішыня, пэўна, кожны з пры­сутных асэнсоўваў Самуілавы словы. Першым загаварыў Фёдар:

— Ну што, Самуіл, давай вып’ем па апошняму кубку за гасціннасць гаспадыні і разыдземся па сваіх дварах? — ён узяўся за гляк, але напаўняць кубкі не стаў, чакаў, што адкажа сябар.

— Ты маеш рацыю, — пагадзіўся Самуіл. — Сонца ўжо амаль над лесам, а мне яшчэ трэба зайсціся ў ратушу, расказаць пану войту пра скарб, які сягоння выкапаў пан Быліцкі.

— Пра скарб? — Фёдар зрабіў выгляд, што не зразумеў сябра. — Навошта войту ведаць пра скарб, які знайшоў пан Юрый? Тым больш, што заўтра ён раздасць яго сваім дзецям, а дзяцей у яго многа, чалавек пяцёра ці шасцёра!

— Куды дзене золата і самацветнае каменне Быліцкі — яго ўласная спра­ва, а мая — дакласці аб гэтым войту.

Больш спрачацца лаўнікі не сталі, выпілі па трэцяму кубку, ветліва развіталіся з гаспадыняй, па чарзе пацалавалі ёй руку, выйшлі на вуліцу і накіраваліся ў горад. І толькі адышоўшыся ад двара Юліі, Фёдар пацікавіўся ў сябра:

— Ты думаеш, што гэтае дзяўчо разнясе плётку пра скарб па ўсім горадзе?

— Спадзяюся, што яна наогул нікому, акрамя сваіх братоў, аб гэтым не скажа.

— Які ж тады быў сэнс у нашым прадстаўленні?

— А які тут павінен быць сэнс? — Самуіл задумліва паглядзеў на сябра. — Папалуднавалі, выбранніцу майго брата пабачылі зблізку, ацанілі, на што яна здольная. Вось, як ты лічыш, Федзя — ці не памыліўся Марцін з выбарам?

— Ды ты што? — Фёдар нават спыніўся пасярод вуліцы, замахаў рукамі. — Калі б мне з дзясятак гадоў таму сустрэлася такая дзяўчына, то я і дня не раздумваў бы! Ды што дня? Я б ні імгнення не вагаўся, а адразу пацягнуў бы яе ў царкву, а там. А ты што, думаеш інакш?

— Я думаю аб тым, ці можна яе выратаваць і, на жаль, не ведаю правільнага адказу.

— Яна хворая? Чым?

— Сэрца яе перапоўнена ядам, а вось ці можна яго ачысціць — пакажа сённяшняя ноч.

— Ты не памыляешся?

— Дай бог, каб я памыліўся.

7

Ноччу Самуіл спаў трывожна: некалькі разоў прачынаўся, піў халодную ваду, выходзіў на панадворак, каб свежым паветрам прытушыць унутраны пал, аднак трывога ніяк не праходзіла, не пакідала яго сэрца і ўрэшце ён здаўся, разбудзіў жонку.

— Насця, можа ў цябе ёсць нешта заспакаяльнае? Цяжар нейкі на маёй душы, млосна мне, бы праклінае мяне нехта зараз, люта жадае маёй смерці!

Жонка ўздыхнула: «Не дзіва пачуць праклёны з такой работай», паднялася з лежака, узяла з палічкі невялікі гарлачык, адліла з яго ў кубак крыху пахучай вадкасці.

— Гэта настой валяр’яны, — патлумачыла яна мужу, — выпі і табе павінна стаць лягчэй.

Самуіл выпіў настой. Праз нейкі час ён ужо і сапраўды спаў, аднак, пэўна, трывога пакідала яго сэрца павольна, бо ў час сну ён неспакойна круціўся, стагнаў, клікаў нейкую лекарку.

А раніцай ён прачнуўся бадзёрым і адпачыўшым.

У магістраце ён з’явіўся як звычайна, калі сонца паднялося над далёкім лесам і галасістыя пеўні стаміліся спяваць свае ранішнія песні. Не паспеў ён прычыніць уваходныя дзверы, як яго паклікаў да сябе пан Міхал:

— Нешта познішся ты, Самуіл, апошнімі днямі на работу, — упікнуў ён свайго лаўніка. — Фёдар далей за цябе жыве ад ратушы, а ў магістрат прыходзіць з першымі пеўнямі.

— У яго жонка старэйшая, — аджартаваўся Корчак.

Ён зайшоў у пакой і спыніўся ад здзіўлення: на стале войта стаяла вялікая карчага віна, а ля стала на лаве сядзеў чырванашчокі Фёдар з кубкам у руках.

— У нас што, улада памянялася? — Самуіл жартаўліва вырачыў вочы. — Ці мне гэта ўсё падаецца?

— І ты сядай да стала, — пан Міхал не адказаў на жарт. — Гэта, як і абяцаў, пан Ключэўскі выставіў нам карчагу венгерскага віна.

Перейти на страницу:

Уладзімір Мажылоўскі читать все книги автора по порядку

Уладзімір Мажылоўскі - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки kniga-online.club.


Яд у сэрцы отзывы

Отзывы читателей о книге Яд у сэрцы, автор: Уладзімір Мажылоўскі. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Уважаемые читатели и просто посетители нашей библиотеки! Просим Вас придерживаться определенных правил при комментировании литературных произведений.

  • 1. Просьба отказаться от дискриминационных высказываний. Мы защищаем право наших читателей свободно выражать свою точку зрения. Вместе с тем мы не терпим агрессии. На сайте запрещено оставлять комментарий, который содержит унизительные высказывания или призывы к насилию по отношению к отдельным лицам или группам людей на основании их расы, этнического происхождения, вероисповедания, недееспособности, пола, возраста, статуса ветерана, касты или сексуальной ориентации.
  • 2. Просьба отказаться от оскорблений, угроз и запугиваний.
  • 3. Просьба отказаться от нецензурной лексики.
  • 4. Просьба вести себя максимально корректно как по отношению к авторам, так и по отношению к другим читателям и их комментариям.

Надеемся на Ваше понимание и благоразумие. С уважением, администратор kniga-online.


Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*