Kniga-Online.club
» » » » Уладзімір Мажылоўскі - Па другі бок ценю

Уладзімір Мажылоўскі - Па другі бок ценю

Читать бесплатно Уладзімір Мажылоўскі - Па другі бок ценю. Жанр: Прочее издательство неизвестно, год 2004. Так же читаем полные версии (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте kniga-online.club или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Название:
Па другі бок ценю
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
19 июнь 2019
Количество просмотров:
69
Возрастные ограничения:
(18+) Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних просмотр данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕН! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту для удаления материала.
Читать онлайн
Уладзімір Мажылоўскі - Па другі бок ценю
Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Уладзімір Мажылоўскі - Па другі бок ценю краткое содержание

Уладзімір Мажылоўскі - Па другі бок ценю - описание и краткое содержание, автор Уладзімір Мажылоўскі, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки kniga-online.club

Па другі бок ценю читать онлайн бесплатно

Па другі бок ценю - читать книгу онлайн, автор Уладзімір Мажылоўскі
Назад 1 2 3 Вперед
Перейти на страницу:

Уладзімір МАЖЫЛОЎСКІ

ПА ДРУГІ БОК ЦЕНЮ

Аповесць

1

Цёмная ноч шчыльнай покрыўкай ахінула наваколле. Абрысы дрэў і кустоўя паступова гублялі сваю форму і павольна, быццам не згаджаючыся, знікалі ў цемры, што асядала на зямлю. Лёгкі туман, які яшчэ нядаўна няўпэўнена курэў у забалочаных нізінках, падняўся вышэй і асцярожна папоўз па нешырокай лясной дарозе.

Навокал было ціха, пуста і дзіка, і ад гэтых цішыні і пустаты патыхала нейкай жудасцю. Нават неба занепакоілася, нібы не верыла спакою, што панаваў на зямлі, і апусцілася ніжэй да яе. А праз нейкі час, каб лепш агледзецца, запаліла ў сваёй вышыні тысячы зорак-ліхтарыкаў. У іхнім нежывым святле ажылі клубы туману. Заварушыліся, здавалася, пераўтварыліся ў агромністую галодную пачвару, якая нервова шукала здабычу сярод гэтага забалочанага лесу. Жудасць расплывалася паўсюль. Яна ўжо адчувалася не толькі ў вусцішнай цішыні лесу: ёю напаўнялася зямля, яна зыходзіла з кожнай роснай травінкі, з кожнага нерухомага лісточка, куста, дрэва.

Неўзабаве яна запанавала паўсюль і адчуваць яе жывой істоце было невыносна цяжка, таму дзіўна, што тут, па дарозе, на магутным чорным кані ехаў коннік.

Ён ехаў нетаропка і збоку магло падацца, што і вершнік, і яго конь пераадолелі немалы шлях, моцна стаміліся і зараз толькі і шукаюць прыдатнае месца для адпачынку.

Але коннік і не думаў спыняцца, ён ехаў далей, нават не ехаў, а, здавалася, плыў разам са сваім канём над вузкай дарогай. Ні тупат капытоў, ні ляскат зброі, ні конскае фырканне не парушалі цішыню і гэтым яшчэ больш узмацнялі пачуццё асуджанасці і страху.

Коннік спыніўся, пачуўшы чалавечыя галасы: непадалёк ад яго на беразе невялікага ляснога возера гарэла пяць вогнішчаў, ля якіх мітусіліся людзі. Адтуль да яго слыху даляталі словы нейкай вясёлай песні. Там, ля вогнішчаў, віравала жыццё, там можна было адпачыць, падсілкавацца, выпіць кубак гарэлкі, але конніка гэта зусім не цікавіла. Наадварот, ён незадаволена, па-воўчы ўзвыў, потым павольна выцягнуў з похваў вялікі двухручны меч, прашаптаў нешта свайму каню ў вуха і ўпэўнена накіраваў яго проста на вогнішчы.

І хутка нечалавечыя крыкі жаху і болю разарвалі начную цішыню, а калі яны сціхлі, коннік зноў паказаўся на лясной дарозе. Г арэзлівы маладзік выскачыў з-за хмаркі, асвяціў наваколле сваім трапяткім святлом, зазірнуў воіну ў твар і адразу ж зніякавеў, чамусьці разгубіўся, а праз імгненне і наогул палахліва схаваўся за сваёй хмаркай. А ваяр, спакойны і абыякавы, гэтак жа як і з’явіўся, бязгучна знік у густым тумане.

Зноў цяжкая цішыня апусцілася на наваколле і толькі рэзкае патрэскванне галавешак, што дагаралі ў вогнішчах, парушалі гэты нежывы спакой.

Раптам з туману, нібы з-пад зямлі, паказалася чалавечая постаць. Згорбленая, з доўгім валоссем, у лахманах яна нагадвала вурдалака, якому надакучыла неймаверна колькі ляжаць у магіле і ён падняўся з яе, каб паглядзець на Божы свет сваімі пустымі вачніцамі.

Постаць павольна перамяшчалася ад вогнішча да вогнішча, пераварочвала трупы забітых, мацала іх раны кастлявай рукой, спалохана войкала. Ля аднаго з трупаў яна затрымалася даўжэй. Некалькі разоў правяла па ім халоднай далонню, зазірнула пад павекі, прыклала вуха да яго грудзей.

— Жывы? — побач спыніўся адзін з воінаў, якія прыбеглі на шум і крыкі да возера. — Што тут адбылося, ведзьма?

Старая жанчына ўзнялася на ногі, абтрэсла ад пяску, друзу і травы рукі і, не гледзячы ні на кога, ціха, нібы заклінанне, прагаварыла:

— Калі пшанічнае зерне, упаўшы ў зямлю, не памрэ, то застанецца адно, калі ж памрэ — то прынясе багаты плён іншым.

— Ты што шэпчаш, старая карга? — раз’юшаны воін моцна страсянуў жанчыну за плячо. — Хто пасек нашых сяброў? Кажы!

Ля яго і старой пачалі збірацца людзі.

— Ды адчапіся ты ад яе, Даніла, — нехта прыйшоў на дапамогу жанчыне. — Не бачыш хіба, што яна не ў сваім розуме?

— Гэта ж мясцовая вядзьмарка, баба Кандраціха, — пачуўся з натоўпу другі голас. — Яна няшкодная. Тут яна кветкі і карэньчыкі розныя збірае, каб дзяцей сялянскіх лячыць.

— А я і не абвінавачваю яе ў смерці нашых сяброў, — апраўдваўся першы воін. — Так засячы чалавека можа толькі ратнік, спрактыкаваны ў забойстве.

— Гэты будзе жыць, — старая кіўнула на ляжачага, ля якога стаяла, — але жыццё ў яго будзе не зямное, а нябеснае.

— Што ты шэпчаш, вядзьмарка? — зноў узвіўся Даніла і нервова засмяяўся. Затым паказваючы на акрываўленае цела, сказаў, звяртаючыся да астатніх: — Яна кажа, што Якуб будзе жыць, што яна яго вылечыць.

Некалькі воінаў нахіліліся над целам Якуба, перавярнулі яго з боку на бок. Адзін прыклаў далонь да яго грудзей. «Не, ён ужо мёртвы, — сказаў расчаравана. — Яму зараз бацюшка патрэбны, а не лекар».

— Ён будзе жыць, — зноў паўтарыла Кандраціха.

— Ну дык вылечы яго, — нядобрая ўсмешка скрывіла вусны Данілы, — а мы табе і грошай, і прадуктаў пакінем. Так я кажу, хлопцы?

Старая прамаўчала, нічога не адказала ратніку. А калі той наважыўся яшчэ нешта сказаць, кіўнула галавой: «Нясіце!» і першай пакрочыла ў бок недалёкага лесу.

Жыла Кандраціха ў невялікай, замшэлай паўзямлянцы амаль на самым узлеску. Разам з ёй гэтае дзіўнае жытло падзялялі стары кот і беспародны, незразумелай масці, сабака. Старая кінула на лаву парваны, пагрызены мышамі кажух. Пачакала, пакуль мужчыны пакладуць на яго параненага, сказала, каб як мага найхутчэй прынеслі ёй жбанок мёду, касу цыбулі, часнаку, маку, гаршчок мядзведжага тлушчу, жытнюю муку, крупы, рэпу, моркву і капу грошай.

— А грошы табе навошта? — здзівіўся патрабаванням шаптухі Даніла. — Што ты з імі ў лесе рабіць будзеш?

Кандраціха знізу ўверх паглядзела на ратніка. Яе цёмныя вочы слязіліся.

— Вы сягоння тут, а заўтра шукай вас па свеце, — нібы шолахам ветру данёсся да яго яе адказ. — А не спатрэбяцца грошы — у зямлю закапаю, дзівасіл на іх расце добра.

У той жа дзень старая вядзьмарка атрымала ўсё, што прасіла, а на наступны войска знялося з месца і пакрочыла ў кірунку Полацка. Перад тым, як сысці, да яе жытла пад’ехаў на кані Даніла.

— Як там Якуб, бабуля? — не вітаючыся пацікавіўся ён у старой, якая сустрэла яго з драўлянымі начоўкамі ў руках. — Можа, ужо ачуняў мой сябар?

— На ўсё воля Божая, — адказала тая і, прашаптаўшы нейкія словы, выліла з начовак у крапіву акрываўленую ваду. — А турбаваць хлопца дарэмна не трэба, прыйдзе час і ён сам ачуняе.

Зараз, днём, шаптуха выглядала зусім не так, як ноччу. І інакш, чым учора, калі Даніла прывёз ёй прадукты і грошы. За гэты час яна моцна змянілася: яшчэ больш сагнулася, быццам на яе плечы лёг няведама які цяжар. Яна схуднела, здаецца, усохла, пачарнела з твару і толькі цёмныя, калючыя вочы па-ранейшаму блішчэлі сярод маршчын. Старая глянула на яго, і ратнік скурай адчуў вар’яцкае ззянне яе вачэй.

— Восенню будзем вяртацца назад — заеду, — каб хутчэй пазбавіцца ад непрыемнага пачуцця, паабяцаў Даніла. — Праведаю Якуба, а заадно і цябе, старая ведзьма. Пагляджу, на што ты патраціла нашы грошы, — з гэтымі словамі ён прышпорыў свайго жарабца і хутка схаваўся за дрэвамі.

— Не прыедзеш ты сюды, галубок, бо жыць табе засталося не больш за месяц, — прашаптала старая і, падхапіўшы начоўкі, знікла за дзвярыма зямлянкі.

2

Жнівень 1579 года быў сыры і стылы. Частыя дажджы расквасілі дарогі, затапілі лугі і паплавы, зрабілі няўтульным лес. У перамешанай з конскім гноем дарожнай твані вязлі ногі людзей і коней. Рухацца па такіх дарогах, нешта перавозіць стала амаль немагчыма. І вада! Вада была паўсюль: халодная, яна чвякала ў ботах, зацякала за каўнер, зябкімі змейкамі вілася па спіне і хутка змочвала адзенне да апошняй ніткі. Толькі агонь ратаваў ратніка, толькі ён даваў чалавеку цяпло і магчымасць прыгатаваць гарачую ежу — паратунак ад прастуды і іншых хвароб.

Ішоў пяты дзень аблогі Полацка войскамі караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя. Мінула шаснаццаць гадоў, як горад захапілі войскі маскоўскага цара Івана Васільевіча. Увесь гэты час Літва збіралася з сіламі, каб вызваліць яго. Шаснаццаць гадоў спадзяванняў і расчараванняў, крапатлівай падрыхтоўкі і веры ў перамогу. Шаснаццаць гадоў жыцця! А тут — на табе, яшчэ такое надвор’е.

Аблога зацягвалася. Перапоўненыя вадой равы і набрынялая вільгаццю зямля не давалі магчымасці ліцвінам і палякам падабрацца да сцен горада, падцягнуць штурмавыя вежы і лесвіцы. Мокрыя дубовыя бярвёны гародняў не загараліся ад распаленых ядраў і адно злосна шыпелі, што выклікала злосць у ліцвінскіх гарматнікаў і смех у маскавітаў.

У дадатак да ўсяго пачасціліся перабоі з прадуктамі харчавання. З жахам адзначаў для сябе ваявода ліцвінска-польскага войска Мікалай Радзівіл Руды, што яго воінства ўсё больш і больш апаноўвае нявер’е ў перамогу. Ён разумеў, што бяскорміца і непагадзь нішчаць салдацкую волю, што праз дзень-другі не ўтрымаеш сваіх вояў ні сілай, ні золатам, ні страхам пакарання. Думаў, што недалёка той час, калі яны, галодныя, пакінуць свае пазіцыі, зняславяць ліцвінскую зброю і яе старадаўнюю доблесць. «Пракляты дождж!» — гэтымі словамі ён пачынаў свой дзень, імі ж яго і заканчваў.

Назад 1 2 3 Вперед
Перейти на страницу:

Уладзімір Мажылоўскі читать все книги автора по порядку

Уладзімір Мажылоўскі - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки kniga-online.club.


Па другі бок ценю отзывы

Отзывы читателей о книге Па другі бок ценю, автор: Уладзімір Мажылоўскі. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Уважаемые читатели и просто посетители нашей библиотеки! Просим Вас придерживаться определенных правил при комментировании литературных произведений.

  • 1. Просьба отказаться от дискриминационных высказываний. Мы защищаем право наших читателей свободно выражать свою точку зрения. Вместе с тем мы не терпим агрессии. На сайте запрещено оставлять комментарий, который содержит унизительные высказывания или призывы к насилию по отношению к отдельным лицам или группам людей на основании их расы, этнического происхождения, вероисповедания, недееспособности, пола, возраста, статуса ветерана, касты или сексуальной ориентации.
  • 2. Просьба отказаться от оскорблений, угроз и запугиваний.
  • 3. Просьба отказаться от нецензурной лексики.
  • 4. Просьба вести себя максимально корректно как по отношению к авторам, так и по отношению к другим читателям и их комментариям.

Надеемся на Ваше понимание и благоразумие. С уважением, администратор kniga-online.


Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*