Kniga-Online.club
» » » » Уладзімір Мажылоўскі - Яд у сэрцы

Уладзімір Мажылоўскі - Яд у сэрцы

Читать бесплатно Уладзімір Мажылоўскі - Яд у сэрцы. Жанр: Прочее издательство неизвестно, год 2004. Так же читаем полные версии (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте kniga-online.club или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Название:
Яд у сэрцы
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
20 июнь 2019
Количество просмотров:
63
Возрастные ограничения:
(18+) Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних просмотр данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕН! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту для удаления материала.
Читать онлайн
Уладзімір Мажылоўскі - Яд у сэрцы
Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Уладзімір Мажылоўскі - Яд у сэрцы краткое содержание

Уладзімір Мажылоўскі - Яд у сэрцы - описание и краткое содержание, автор Уладзімір Мажылоўскі, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки kniga-online.club

Яд у сэрцы читать онлайн бесплатно

Яд у сэрцы - читать книгу онлайн, автор Уладзімір Мажылоўскі
Назад 1 2 3 4 5 Вперед
Перейти на страницу:

Уладзімір МАЖЫЛОЎСКІ

ЯД У СЭРЦЫ

Апавяданне

1

Жнівеньскім вечарам, сырым і халодным, пан Андрэй Варона з жонкай, пані Агатай, і двума сынамі-падлеткамі, вяртаўся ў Берасце ад свайго зяця пана Багдана з Трышына. Было пану Андрэю крыху за сорак, аднак стройная постаць, густыя доўгія валасы, бліскучыя вочы і вясёлы нораў значна яго маладзілі і ў вячэрнім паўзмроку магло падацца, што па вузкай лясной дарозе едуць не муж з жонкай, а старэйшы сын са сваёй маці. І ў той час, калі пані Агата з трывогай узіралася ў кожны прыдарожны куст, уздрыгвала ад кожнага ляснога гуку, пан Андрэй жартаўліва ўслых разважаў:

— Ну вось, Агатушка, і дачакаліся мы з табой першага ўнука. Але мне, калі падумаю, што астатак свайго жыцця прыйдзецца дажываць з бабуляй, становіцца млосна і сумна.

— І мне мала весялосці ад таго, што зараз жыву з дзедам, — у адказ усміхалася жонка, пры гэтым не перастаючы ўважліва азіраць наваколле.

За апошні тыдзень, як іх дачка Зося нарадзіла хлопчыка, пані Агата ўжо неаднойчы чула гэты няхітры мужаў жарт. Спачатку яна злавалася на яго, потым прывыкла, сама пачала жартаваць з гэтай нагоды. Аднак сёння ёй было зусім не да смеху: імкліва набліжалася ноч, а Берасця яшчэ нават не было чутна, і тое, што ехала яна ў суправаджэнні трох чалавек, яе зусім не супакойвала, наадварот — дадавала больш неспакою, залішняй нервознасці, бо п’яны муж і два іх малалетнія сыны, што конна рысілі ля вазка, не змаглі б аказаць сур’ёзнага супраціву начным бандытам, чуткі пра якіх з’явіліся на Берасцейшчыне з пачатку лета.

А чуткі пра банду начной Ваўчыцы і сапраўды былі трывожныя. І раней у мясцовых лясах хапала розных рабаўнікоў. Амаль кожны мясцовы шляхціц лічыў справай гонару, як казалі, зрэдку разагнаць густую кроў па сваіх жылах і абрабаваць які-небудзь купецкі абоз. Аднак раней да смертазабойства ніколі не даходзіла. Новую ж банду адрознівала звярыная жорсткасць — літасці бандыты не давалі нікому, аднолькава пераразалі горла і пану, і купцу, і галоднаму жабраку. Не шкадавалі яны ні дзяцей, ні жанчын, ні нямоглых старых, і заўсёды на месцы злачынства пакідалі адбітак акрываўленай воўчай лапы. Яшчэ людзі расказвалі, што новая банда — гэта зграя ваўкалакаў, якой кіруе маладая прыгожая жанчына, што ноччу яны рабуюць і забіваюць, а днём ператвараюцца ў звычайных людзей і прадаюць нарабаванае. Праўда, адкуль людзі маглі ведаць пра ваўкалакаў і жанчыну — не вядома, бо банда ніколі не пакідала жывымі сведкаў сваіх злачынстваў. Вось чаму так трывожна ўзіралася пані ў прыдарожнае кустоўе, вось чаму жахам поўніліся яе вочы, а збялелыя вусны без супынку шапталі гарачыя словы малітвы аб выратаванні.

І якой бы ўважлівай не была пані Агата, якімі шчырымі не былі б словы яе малітвы, як бы горача не жадала яна выратавання сваёй сям’і, але нападзенне ўсё ж адбылося нечакана, маланкава. Яна толькі пачула, як побач раптоўна захрыпеў яе муж, убачыла, як з-пад стралы, што ўпілася ў яго шыю, струменем запарыла кроў, як над ёй бліскавіцай мільгатнула лязо сякеры, і ўсё — яна абрынулася ў чорную, бясконцую бездань...

2

Берасцейскі лаўнік Самуіл Корчак любіў у нядзелю пасля ранішняй служ­бы ў Мікалаеўскай царкве са сваёй сям’ёй зайсці ў госці да бацькоў, пасядзець разам з бацькам і малодшым братам у садзе, выпіць кубак-другі нямоцнага мёду, пагутарыць аб жыцці. Аднак гэтым нядзельным ранкам яму не пашчасціла — бацька ў суботу павёз тавар у Камянец, а брат яшчэ не вярнуўся з царквы. У хаце была адна маці.

Пасля прывітальных слоў і звыклых пытанняў аб здароўі, Самуіл уладкаваўся на лаве, прытуліўся спінай да цёплай сцяны, задумаўся. На яго твары кучаравілася светлая модная, ахайна падстрыжаная бародка. Ледзь бачныя вусы адцянялі яго вусны, а з-пад гэткіх жа пшанічна-светлых броваў на свет глядзелі блакітна-шэрыя, добрыя вочы.

Незнаёмцаў такі твар лаўніка звычайна пацяшаў сваёй адкрытасцю і прастатой, аднак тыя, хто ведаў Самуіла, не падманваліся, ведалі, што за гэтай яго прастатой хаваецца непахісная і непадкупная чэснасць, што за якую б дробязную і нязначную справу ні браўся б лаўнік, ён аддаваўся ёй усёй душой і заўсёды даводзіў яе да справядлівага заканчэння.

Самуіл яшчэ нейкі час пасядзеў у хаце, паслухаў вясёлую гамонку сваёй жонкі Насці з маці, потым ціха падняўся і пайшоў у сад. На яго сыход ніхто не звярнуў увагі.

Сад быў невялікім, усяго з дзясятак яблынь, але Самуілу яшчэ з дзяцінства ён падаваўся незвычайным, казачным, дзе кожнае дрэва, кожны куст жылі сваім жыццём, дзе панавалі свае правілы, свае звычаі і свае законы.

Мужчына сеў на лаву ля куста язміну, адхінуўся да шурпатага ствала яблыні, заплюшчыў вочы, і адразу нейкае па-дзіцячы шчымлівае насланнё запоўніла ўсю яго істоту. Ён не заўважаў, як бяжыць час, забыўся аб жыццёвых праблемах, аб рабоце і, нібы у здранцвенні, быццам зачараваны, з непрыхаваным захапленнем і шчаслівай, ледзь бачнай усмешкай слухаў бясконцае гудзенне чмялёў, на поўныя грудзі ўдыхаў пах, прагрэтых сонцам глебы, травы, лісцяў, даспяваючых яблыкаў. Ён нерухома сядзеў на лаве. Яму падавалася, што слухаючы вясёлыя пераспевы птушак і дзелавое сакатанне конікаў, ён па-сапраўднаму адчувае іх жаданне жыць і бярэ частку гэтага жадання ад іх сабе.

Думкі Самуіла былі лёгкія, бесклапотныя, і тое, што ён зведваў у такія імгненні, праходзіла праз яго душу і сэрца. Ён адчуваў, як цела наліваецца гукамі зямлі, як жылы напаўняюцца яе жыццёвай сілай, як ён становіцца мацнейшы і чысцейшы, быццам навакольны свет, гэтыя пахі і гукі, праходзяць праз яго сэрца, ачышчаюць яго і гаючым бальзамам назаўсёды там застаюцца. Самуілу было хораша, і ён ніякім рухам не хацеў парушыць гэткае сваё забыццё, гэтае яднанне з роднай прыродай.

Раптам у садзе пачуліся крокі. Чалавек падышоў бліжэй, спыніўся побач з лавай.

— Ты спіш? — прагучала пытанне і Самуіл адразу пазнаў голас малодшага брата Марціна.

Ён расплюшчыў вочы, з лагоднай усмешкай блазнаватага, які яшчэ канчаткова не выйшаў з прыемнага забыцця, паглядзеў на брата. Перад ім стаяў стройны юнак, ужо з чорным пушком на падбародку і шчоках. «Пара галіцца», — падумаў пра брата Самуіл, а ўслых запытаўся:

— А ты чаму з бацькам у Камянец не паехаў?

— Яны абозам паехалі, з аховай, — Марцін сарваў з яблыні яблык, адкусіў яго, зморшчыўся. — Зараз усе купцы з аховай ездзяць, баяцца банды начной Ваўчыцы, — хлопец сеў на лаву, салодка, зусім па-дзіцячы пацягнуўся, павярнуўся да брата: — Вось ты працуеш у магістраце лаўнікам, ловіш у горадзе ўсялякіх рабаўнікоў і забойцаў, а скажы мне — адкуль у нас з’явіліся гэтыя нелюдзі і чаму іх цэлае лета княжы намеснік пан Ключэўскі ловіць і ніяк не можа злавіць?

Самуіл адштурхнуўся спінай ад ствала яблыні, абняў за плечы брата.

— Мужчынам становішся, Марціне, — усміхнуўся ён і свабоднай рукой правёў па падбародку брата. — Хутка з бацькам будзем цябе жаніць.

— Ды ну цябе, — пачырванеў Марцін і трасянуў плячыма. — Я сур’ёзна пытаюся, а табе ўсё жартачкі.

— Ну, калі б у мяне былі адказы на твае пытанні, то банда Ваўчыцы ўжо даўно гойдалася б на дрэвах уздоўж Віленскага шляху.

— А што ты думаеш пра ваўкалакаў?

— Думаю, што гэта людзі прыдумалі іх са страху. На самай жа справе гэта банда невялікая і складаецца з пяці-шасці мужчын, і хутчэй за ўсё — дэзерціраў.

— Чаму дэзерціраў?

— Яны маладыя, здаровыя, добра валодаюць зброяй і да жудасці бязлітасныя.

— Чаму ж яны называюць сябе «бандай начной Ваўчыцы»?

— Так іх людзі назвалі, — Самуіл на імгненне задумаўся, потым хмыкнуў: — А і праўда, чаму банда Ваўчыцы, а не Ваўка?

— Вось і Мішка Дручок кажа, што атаманша ў іх сапраўдная ваўчыца, а яе падначаленыя — зграя ваўкалакаў. Таму і нападаюць яны ноччу, таму і пакідаюць воўчыя сляды на месцы злачынства, таму і нішчаць усіх без разбору.

— Я, напрыклад, ніколі не чуў, каб ваўкалакі стралялі з лукаў і мячамі секлі небаракам галовы, — ахалодзіў братаў імпэт Самуіл. — Але пра ваўчыцу ўсё ж трэба сур’ёзна падумаць.

— Падумай, братка, падумай, — Марцін зноў адкусіў яблык, зноў кісла зморшчыўся і, узняўшыся з лавы, адкінуў абгрызак пад плот. — Пайшлі ў хату, бо маці мяне паслала, каб я клікаў цябе на бліны.

3

Ідучы з мужам пасля гасцей да свайго двара, Насця апавядала яму навіны, якія пачула ад маці. Іх было шмат, але па-сапраўднаму зацікавіла Самуіла толькі адна — Марцін закахаўся ва ўдаву Гераські Дораха і ўжо прасіў бацьку накіраваць да яе сватоў. Самуіл крыху ведаў Герасіма, памятаў яго, як добрага цесляра, але яго жонкі ніколі не бачыў, нават ніколі не чуў, што яна ў яго была. Таму паведамленне Насці аб каханай Марціна выклікала ў Самуіла разгубленасць і з-за гэтай разгубленасці ён нават не парадаваўся за брата, хаця зусім нядаўна ў бацькавым садзе сам абяцаў яму яго ажаніць.

— Колькі ж удаве гадоў? — толькі і пацікавіўся ён у жонкі.

Назад 1 2 3 4 5 Вперед
Перейти на страницу:

Уладзімір Мажылоўскі читать все книги автора по порядку

Уладзімір Мажылоўскі - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки kniga-online.club.


Яд у сэрцы отзывы

Отзывы читателей о книге Яд у сэрцы, автор: Уладзімір Мажылоўскі. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Уважаемые читатели и просто посетители нашей библиотеки! Просим Вас придерживаться определенных правил при комментировании литературных произведений.

  • 1. Просьба отказаться от дискриминационных высказываний. Мы защищаем право наших читателей свободно выражать свою точку зрения. Вместе с тем мы не терпим агрессии. На сайте запрещено оставлять комментарий, который содержит унизительные высказывания или призывы к насилию по отношению к отдельным лицам или группам людей на основании их расы, этнического происхождения, вероисповедания, недееспособности, пола, возраста, статуса ветерана, касты или сексуальной ориентации.
  • 2. Просьба отказаться от оскорблений, угроз и запугиваний.
  • 3. Просьба отказаться от нецензурной лексики.
  • 4. Просьба вести себя максимально корректно как по отношению к авторам, так и по отношению к другим читателям и их комментариям.

Надеемся на Ваше понимание и благоразумие. С уважением, администратор kniga-online.


Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*