Kniga-Online.club
» » » » Жан Сартр - Начальнiкава дзяцiнства (на белорусском языке)

Жан Сартр - Начальнiкава дзяцiнства (на белорусском языке)

Читать бесплатно Жан Сартр - Начальнiкава дзяцiнства (на белорусском языке). Жанр: Разное издательство неизвестно, год 2004. Так же читаем полные версии (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте kniga-online.club или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Перейти на страницу:

Люсьен не здзiвiўся: пакуль яны ехалi, у яго ўжо ўзнiкала цьмянае падазрэнне, што яны з Бержэрам будуць жыць разам, але ён не засяроджваў на iм доўгай увагi. Цяпер жа, калi адступаць было некуды, такое становiшча здалося яму крыху непрыемным - асаблiва таму, што ў яго былi нячыстыя ногi. Пакуль паднiмалi iх чамаданы, ён уявiў, як Бержэр скажа: "Якi ты брудны, ты ж так запэцкаеш усе прасцiрадлы", - а ён гэтак грэблiва яму адкажа: "У вас нейкiя буржуазныя ўяўленнi пра чысцiню". Але Бержэр адразу заштурхнуў яго разам з чамаданам у ванную i сказаў:

- Займайся там, чым табе трэба, а я пакуль распрануся ў пакоi.

Люсьен вымыў ногi i падмыўся. Яму вельмi хацелася ў прыбiральню, але выйсцi ён чамусь пабаяўся i вырашыў памачыцца ў ракавiну. Потым ён надзеў начную сарочку, сунуў ногi ў пазычаныя яму маткай пантофлi (ягоныя ўжо зусiм прадзiравiлiся) i пастукаў у дзверы.

- Вы ўжо ўсё? - спытаў ён.

- Усё, усё, уваходзь.

Бержэр быў у чорным халаце, надзетым паверх нябесна-блакiтнай пiжамы. У пакоi пахла адэкалонам.

- А што, ложак толькi адзiн? - спытаўся Люсьен.

Бержэр не адказаў, ён здзiўлена ўтаропiўся на Люсьена i ўрэшце на ўвесь голас зарагатаў.

- Ну ты i абадранец! - усё яшчэ смеючыся, прамовiў ён. - Што гэта ў цябе за балахон? Во дзе ўмора, ты зiрнi на сябе!

- Я ўжо два гады прашу мацi, каб яна купiла пiжаму, - пакрыўджана азваўся Люсьен.

Бержэр ступiў да яго.

- Добра, скiдай усё гэта, - сказаў ён безапеляцыйным тонам. - Я пазычу табе адну сваю. Будзе, праўда, крыху завялiкая, але ўсё роўна - лепей, чым гэта.

Люсьен нерухома застыў пасярод пакоя, уперыўшыся вачыма ў чырвоныя i зялёныя ромбiкi на шпалерах. Яму хацелася вярнуцца назад, у ванную, але ён баяўся, што будзе выглядаць дурнем, i рэзкiм рухам сцягнуў сарочку цераз галаву. На хвiлiну запанавала маўчанне; Бержэр, усмiхаючыся, глядзеў на Люсьена, i той раптам сцямiў, што стаiць абсалютна голы пасярод пакоя i на нагах у яго матчыны пантофлi з пумпонамi; ён зiрнуў на свае рукi, вялiкiя рукi Рэмбо, i яму захацелася пакласцi iх на жывот, схаваць, прынамсi, гэтую штуку, але ён пераадолеў сябе i адважна сунуў рукi за спiну. На сценах, праз аднолькавыя iнтэрвалы, мiж двума шарочкамi ромбiкаў быў намаляваны фiялетавы квадрат.

- Далiбог, - нарэшце сказаў Бержэр, - ён цнатлiвы, як нявiнная дзева. Ану, зiрнi на сябе ў люстра, ты ж чырвоны па самыя вушы. I ўсё роўна так табе лепей, чым у тых лахманах.

- Угу, - сiламоц выцiснуў з сябе Люсьен, - але калi стаiш галяком, не вельмi ўдаецца захоўваць элегантны выгляд. - Дайце мне хутчэй пiжаму.

Бержэр кiнуў яму шаўковую пiжаму, ад якой пахла лавандай, i яны ляглi ў ложак. Запанавала цяжкая цiшыня.

- Паскудства, - сказаў Люсьен, - мяне нудзiць.

Бержэр не адказаў, i ў Люсьена раптам вырвалася адрыжка з прысмакам вiскi. "Ён хоча са мной пераспаць", - праплыло ў яго ў галаве. Ромбiкi на шпалерах пачалi круцiцца, i горла перахапiў задушлiвы водар адэкалону. "Не трэба было пагаджацца на гэту паездку". Апошнiм часам Люсьену нiяк не шанцавала, ужо разоў дваццаць ён быў зусiм блiзка, каб здагадацца, што ад яго хоча Бержэр, але кожны раз як знарок нешта здаралася i адцягвала яго думкi. I вось цяпер ён ляжаў з гэтым тыпам у адным ложку i чакаў, пакуль той дастане сваёй асалоды. "Зараз забяру сваю падушку i пайду спаць у ванную". Але ўявiўшы iранiчны Бержэраў позiрк, ён не асмелiўся i застаўся ляжаць. Раптам яго разабраў смех.

- Гэта я прыгадаў тую шлюху, - сказаў ён. - Вось ужо, вiдаць, цяпер чухаецца!

Бержэр зноў нiчога не адказаў, i Люсьен зiрнуў на яго краем вока: той нявiнна ляжаў на спiне, падаткнуўшы пад патылiцу рукi. Люсьена гэта страшэнна ўгнявiла, ён падняўся на локце i выпалiў:

- Ну чаго вы чакаеце? Вы ж не проста так мяне сюды прыцягнулi!

Шкадаваць прамоўленага было позна: Бержэр павярнуўся i ўжо разглядаў Люсьена вясёлым цiкаўным позiркам.

- Паглядзiце вы мне на гэту распуснiцу з гэткiм анёльскiм тварыкам! Што, дзiцятка, - я не прымушаў цябе гэта казаць - значыць, ты разлiчваеш на мяне, каб парушыць свае мiленькiя пачуццi?

Яшчэ нейкае iмгненне ён глядзеў на Люсьена, ледзь не дакранаючыся да яго тварам, потым раптам абняў i пачаў лашчыць пад пiжамнай кашуляй грудзi. Гэта аказалася не такiм ужо непрыемным, было хiба трошачкi козытна. Але Бержэр нечакана зрабiўся страшны: на твары ў яго ўзнiк нейкi iдыёцкi выраз, i ён увесь час натужлiва паўтараў: "Табе не сорамна, мой парсючок, а, парсючок, табе не сорамна", - падобна да дыскафона на станцыi, што аб'яўляе прыезд i ад'езд цягнiкоў. Затое адна рука ў Бержэра нiбы жыла сама па сабе, порсткая i лёгкая, яна нагадвала жывую iстоту. Ледзь прыкметна, ласкава яна гуляла па кончыках Люсьенавых саскоў, i гэта было падобна да пяшчотнага дотыку цёплай вады, калi апускаешся ў ванну. Люсьену хацелася спаймаць гэту руку, адарваць ад сябе, выкруцiць, але Бержэр пачаў бы з яго смяяцца: вы гляньце на гэтага нявiннiка. Рука паволi праслiзнула ўздоўж жывата i знерухомела, рыхтуючыся развязаць матузок, на якiм трымалiся майткi. Люсьен не варушыўся, ён быў цяжкi i млявы, як мокрая губка, яго скоўваў страх. Бержэр адкiнуў коўдру i паклаў на грудзi Люсьену галаву: ён быў падобны на доктара, якi праслухвае хворага. Люсьен двойчы запар рыгнуў; адрыжка была горкая, i ён спалохаўся, што можа зараз званiтаваць прама на гэтыя прыгожыя, серабрыстыя валасы, у якiх было столькi годнасцi.

- Вы цiснiце мне на жывот, - сказаў ён.

Бержэр трошкi прыўзняўся i падсунуў адну руку Люсьену пад паяснiцу; другая ўжо не лашчыла, яна ўжо пашчыпвала.

- У цябе чароўная попка, - раптам сказаў Бержэр.

Люсьену здалося, што ўсё гэта нейкi кашмарны сон.

- Вам падабаецца? - какетлiва спытаў ён.

Але Бержэр раптам адпусцiў яго i з прыкрасцю падняў галаву.

- Гадкi малы круцель, - абурана сказаў ён, - у Рэмбо яму пагуляць захацелася. Я ўжо тут больш за гадзiну высiльваюся, каб яго ўзбудзiць, а яму хоць бы што.

Ад нервовага напружання на вочы Люсьену набеглi слёзы, ён з усяе сiлы адштурхнуў Бержэра i прамовiў асiплым голасам:

- Я не вiнаваты, вы самi мяне так напаiлi, што цяпер мяне цягне бляваць.

- Ну дык давай, iдзi! Iдзi! - знервавана сказаў Бержэр. - I можаш там не спяшацца. Цудоўненькi вечарок, - дадаў ён скрозь зубы.

Люсьен падцягнуў пiжамныя штаны, накiнуў чорны халат i выйшаў. Зачынiўшы ў прыбiральнi дзверы, ён адчуў сябе такiм разгубленым i самотным, што не вытрымаў i разрыдаўся. Насоўкi ў халаце не аказалася, i ён вымушаны быў выцiраць нос i вочы туалетнай паперай. Але колькi ён нi соваў у глотку пальцы, усё было марна - званiтаваць не ўдавалася. Тады ён машынальна спусцiў штаны i, калоцячыся ад холаду, сеў на ўнiтаз. "Паскуда! - падумаў ён. - Паскуда!" Ён адчуваў сябе жорстка ўнiжаным, але не ведаў, чаго саромеецца больш Бержэравых ласак цi таго, што яны яго не расчулiлi. Падлога ў калiдоры парыпвала, i кожны скрып прымушаў Люсьена ўздрыгануцца, але вярнуцца ў пакой ён не адважваўся. "Усё роўна туды трэба будзе iсцi, - падумаў ён, - я павiнен, iначай ён будзе з мяне смяяцца... з Берлiякам!" Ён напалову ўжо быў устаў, але ў тую ж хвiлiну яму зноў прымроiўся дурацкi выраз на Бержэравым твары, i ён пачуў, як той кажа: "Табе не сорамна, парсючок?" У роспачы Люсьен зноў апусцiўся на ўнiтаз. I ў тую ж хвiлiну яго нечакана прабраў моцны панос, што прынесла палёгку. "Гэтае паскудства выходзiць праз нiз, - падумаў Люсьен. - Ну i тым лепш". Ванiтаваць ужо не хацелася. I раптам працяла думка: "Ён мне зробiць балюча", - Люсьен ледзь не самлеў. Але ўрэшце яму зрабiлася так холадна, што ён аж заклацаў зубамi i, падумаўшы, што можа так чаго добрага захварэць, рашуча ўстаў. Калi ён увайшоў у пакой, Бержэр нехаця скiнуў на яго вокам. Ён палiў цыгарэту, пад расшпiленаю кашуляй было вiдно яго худое цела. Люсьен паволi скiнуў халат i пантофлi i моўчкi шмыгнуў пад коўдру.

- Парадак? - спытаў Бержэр.

Люсьен пацiснуў плячыма:

- Холадна.

- Хочаш, пагрэю?

- Паспрабуйце, - сказаў Люсьен.

У тую ж хвiлiну ён адчуў, як на яго навалiўся пачварны цяжар. Цёплы i мяккi рот, падобны да сырога бiфштэксу, прылiпнуў яму на вусны. Люсьен нiчога ўжо не разумеў, не ўсведамляў, што адбываецца, i амаль задыхаўся, адчуваючы тым не менш задавальненне, бо цяпер яму было цёпла. Ён прыгадаў панi Бэс, што нацiскала яму рукой на жывот i называла "сваёю лялечкай", i Эбрара, якi яго зваў "жардзiнай", ён успомнiў, як, падымаючыся ранiцай, уяўляў, што зараз увойдзе пан Буфардзье i прыставiць яму анэму, i нiбыта самому сабе прамовiў:

- Я яго маленькая лялечка!

У тую ж хвiлiну Бержэр выдыхнуў пераможны крык.

- Ну нарэшце! Нарэшце рашыўся. Значыць, - сапучы дадаў ён, - у нас з табой яшчэ нешта выйдзе.

Люсьен палiчыў, што будзе лепей, калi ён здыме пiжаму сам.

Назаўтра, калi яны прачнулiся, быў ужо поўдзень. Гарсон прынёс снеданне ў ложак, i Люсьену здалося, што той неяк грэблiва на iх пазiрае. "Ён, вiдаць, лiчыць мяне за астатняга распуснiка", - падумаў ён, i яго непрыемна перасмыкнула. Бержэр быў вельмi прыязны: апрануўшыся першы, ён пайшоў прагуляцца на плошчу Старога Рынка, каб папалiць цыгарэтку, пакуль Люсьен будзе прымаць ванну. "Сама галоўнае, - думаў Люсьен, старанна церучыся валасяною вяхоткай, - што ўсё гэта вельмi занудлiва". Калi першы спалох i прыгнечанасць знiклi i ён заўважыў, што ўсё не так ужо i балюча, яго проста апанаваў непраглядны сум. Кожны раз ён спадзяваўся, што ўсё ўжо нарэшце скончылася i ён зможа спакойна заснуць, але Бержэр утаймаваўся толькi а чацвёртай гадзiне ранiцы. "Трэба ўсё-такi скончыць задачу па трыганаметрыi", падумаў Люсьен. Ён паспрабаваў засяродзiцца толькi на сваiм заданнi. Дзень цягнуўся марудлiва. Бержэр расказваў пра Латрэамона, але Люсьен слухаў няўважна; Бержэр пачынаў яму назаляць. Увечары, калi яны спынiлiся начаваць у Кадбэке, Бержэр, натуральна, зноў пэўны час плiшчыўся да Люсьена, але каля першай гадзiны ночы Люсьен проста заявiў, што хоча спаць, i Бержэр, не ўгнявiўшыся, пакiнуў яго ў спакоi. Надвячоркам наступнага дня яны вярнулiся ў Парыж. Увогуле Люсьен быў не вельмi незадаволены сабою.

Перейти на страницу:

Жан Сартр читать все книги автора по порядку

Жан Сартр - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки kniga-online.club.


Начальнiкава дзяцiнства (на белорусском языке) отзывы

Отзывы читателей о книге Начальнiкава дзяцiнства (на белорусском языке), автор: Жан Сартр. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Уважаемые читатели и просто посетители нашей библиотеки! Просим Вас придерживаться определенных правил при комментировании литературных произведений.

  • 1. Просьба отказаться от дискриминационных высказываний. Мы защищаем право наших читателей свободно выражать свою точку зрения. Вместе с тем мы не терпим агрессии. На сайте запрещено оставлять комментарий, который содержит унизительные высказывания или призывы к насилию по отношению к отдельным лицам или группам людей на основании их расы, этнического происхождения, вероисповедания, недееспособности, пола, возраста, статуса ветерана, касты или сексуальной ориентации.
  • 2. Просьба отказаться от оскорблений, угроз и запугиваний.
  • 3. Просьба отказаться от нецензурной лексики.
  • 4. Просьба вести себя максимально корректно как по отношению к авторам, так и по отношению к другим читателям и их комментариям.

Надеемся на Ваше понимание и благоразумие. С уважением, администратор kniga-online.


Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*