Kniga-Online.club
» » » » Уладзімір Някляеў - На ўсякім свеце

Уладзімір Някляеў - На ўсякім свеце

Читать бесплатно Уладзімір Някляеў - На ўсякім свеце. Жанр: Прочее издательство неизвестно, год 2004. Так же читаем полные версии (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте kniga-online.club или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Перейти на страницу:

- Лепш на разгляд. Бо калі грэх, дык Палута крык усчыне. Не грэх, дык Вяргіня. Мне і так, і гэтак як сакратару нявыкрутка.

Жанчын дзядзька Лявон заўсёды пабойваўся, але ніколі на гэтым свеце ніякім сакратаром ён не быў. А на тым свеце стаў?

- Стаў ён сакратаром. У нацаддзеле. І яшчэ цэнзарам, - падміргнуўшы Стасю, кіўнуў у бок брата дзядзька Пятрусь. - Без ягонай візы - да Бога нічога.

Пра цэнзуру Стась зразумеў, а вось пра нацаддзел - не.

- У якім нацаддзеле?

- Беларускім. Якім яшчэ? Там у нас ведаеш як у беларусы ўсе шчэ- мяцца! І рускія, і палякі... Прывілея ў Бога для беларусаў. Таму кантроль такі, што абы-хто не праскоча. Мала, каб ты дакумент беларускі меў. Трэба, каб душу.

- А як распазнаць? - не мог не спытаць, бо яно само па сабе спыталася, Стась, і дзядзька Пятрусь уздыхнуў:

- Вось гэта самае цяжкае. Што там, што тут...

Ён пры жыцці жартаўнік быў, дзядзька Пятрусь, і Стась глянуў на дзеда, на маці, на бацьку, ці не ўсміхаюцца, але яны выглядалі сур’ёзнымі.

- Добра, - пасунуўся ён да дзядзькі Лявона, які не быў такім бала­болам, як ягоны брат. - Неяк распазналі. Але чаму прывілея? За што?

Сакратар нацаддзелу плячыма пацепнуў:

- Не ведаю. Пра гэта Бог не кажа. Калі на зямлі ты беларусам быў, дык на небе ты чалавек. І прывілея табе.

- Рай?

- Не. Прывілея.

- Якая?

- Такая... - пакруціў рукамі, нібы гарбуз у іх трымаў, дзядзька Лявон.

- Беларусы ж ніколі не ведаюць, чаго яны хочуць... Дык Бог прыдумаў для іх не рай і не пекла, а... Ну, прывілею такую...

- Круглую?

- Можна сказаць, што круглую. А можна, што квадратную. Сам некалі ўбачыш, калі заслужыш.

Што гэта за прывілея, пра якую нават сказаць нельга, якая яна?

- А калі не ўбачу? Не заслужу?

Дзядзька Пятрусь на яго вылупіўся.

- Як гэта?.. - І павярнуўся да ўсіх. - Вы чулі? У яго дзядзька ў Боскай канцылярыі, а ён прывілеі не заслужыць!

Усе зрабілі такі выгляд: ну, маўляў, што з яго ўзяць?

Жартаўнікі...

“Усе беларусы абраныя”, - успомніў Стась Палуту каля труны Мацея, а дзядзька Лявон, так і не растлумачыўшы, якая там прывілея ў Бога для беларусаў кругла-квадратная, падняўся: “Дык што вырашаем з Мацеем? На разгляд?..” - і тут з бліндажа за Магеравым полем, збудаваным немцамі яшчэ ў Першую сусветную, затахкаў кулямёт. Адна чарга, другая, а пасля: ба-бах, бух, бах, ба-бу-бух...

- Дзве чаргі, сем лімонак, - палічыў дзядзька Пятрусь. - Во Маргер дае! Па кім гэта ён?

- Па немцах з брацкай магілы, - сказаў Стасеў бацька, які ні з кім, апроч немцаў, не ваяваў, а дзядзька Лявон, які не ваяваў з немцамі, пакруціў галавой: “Не, ён далей кідаў. Па рускіх...”

- Ды па паляках ён, што на каталіцкіх могілках! - узбег на пагорак дзядзька Пятрусь. - Гэта вам хочацца, каб па немцах ці рускіх... Не хочаце, каб па паляках. Самі ў палякі хочаце. А хто ў вайну бацюшку забіў? І дачку ягоную з пляменніцай, што настаўніцамі былі? Немцы?.. Рускія?..

- Ох, Божухна... - уздыхнула і перахрысцілася пабуджаная стралянінай баба Алімпа, якая датуль ціха спачывала пад бліжнім дубком. - Які бацюшка быў... А дачушка якая разумніца... Усё казала: “Мы й літоўцаў з палякамі па-беларуску навучым...” Навучыла, бедная...

Яна змоўкла - і ўсе маўчалі.

Шмат у каго з каранёўцаў жылі ў Польшчы сваякі. Добра жылі, радні ў Каранях дапамагалі, таму на ўспаміны пра тое, што было ў час вайны, каранёўцаў не цягнула. Ну, каб у польскіх сваякоў у Варшаве ці Кракаве не спыталіся: “А што гэта ваша радня ў Каранях пра нас выдумляе? Можа, мы вышлем вас да іх - і выдумляйце там разам, што хочаце”.

Але маўчалі каранёўцы не праз тое, што яны выдумлялі...

На другім годзе Другой сусветнай вайны немцы, якія будавалі ў Кара­нях бліндажы яшчэ ў час Першай сусветнай, вырашылі нарэшце дазнацца, хто ж тут жыве? Прыслалі камісію, якая пастанавіла, што жывуць тут беларусы. “Sehr gut!”, - сказалі немцы і далучылі Карані да генеральнай акругі Літвы, бо да Вільні было бліжэй, чым да Менску - і дарога лепшая.

Літоўцы паставілі ў Каранях паліцэйскі гарнізон і сказалі, што тут Літва. І каб давесці гэта, не прыдумалі нічога лепшага, як “ахрысціць” у ледзяной вадзе і забіць трох каранёўцаў. Бацьку з двума сынамі. А ўслед за літоўцамі ў Багушоўскім лесе з’явіўся атрад Арміі краёвай. Палякі, якія сказалі, што тут Польшча. І каб давесці гэта, не прыдумалі нічога лепшага, як расстраляць крэўскага бацюшку з дачкой і пляменніцай, якія ў беларускай школцы вучылі каранёўскіх дзяцей беларускай мове.

- Не трэба помніць толькі кепскае, - зноў заёрзаў на лаве дзядзька Лявон, які ўсё жыццё марыў перабрацца ў Польшчу, у Варшаву, дзе жыў яшчэ адзін Стасеў дзядзька, Мікола. - Трэба помніць добрае. Калі помніць толькі кепскае, ніколі не скончацца войны.

- А што добрае?.. - уперыўся ў брата дзядзька Пятрусь. - Што ты добрае можаш успомніць? Хоць за польскім часам, хоць за нямецкім, хоць за савецкім, хоць за якім?

Дзядзька Лявон задумаўся - і было відаць па ім, што калі нешта добрае за нейкім часам ён і згадае, дык не ў гэты час. Але ўсе глядзелі на яго, чакаючы, узнікла паўза, і Стась змог нарэшце спытаць:

- Хто гэта страляў?..

- Маргер, - махнуў рукой у бок бліндажа дзядзька Пятрусь, спускаючыся з пагорка, на якім узнік раптам нехта ў вайсковай форме. Месячнае святло бліснула на брылі канфедэраткі, на пагонах, гузіках, на хромавых ботах. Разумеючы, што выглядае эфектна, вайсковец пакруціўся, даючы магчымасць палюбавацца сабой, і толькі тады спытаў, спускаючыся і сцягваючы з рук скураныя, на якіх таксама паблісквала месячнае святло, пальчаткі:

- Вы зброю сабралі? Маргер чакае.

Гэта быў дзядзька Мікола, якога Стась адразу пазнаў, хоць у Каранях яго ўбачыць ніяк не чакаў, бо той памёр у Варшаве, жывым у Карані толькі аднойчы прыехаўшы, калі баба Алімпа, маці ягоная памерла, а ўжо калі дзед Ясь, бацька ягоны памёр, не прыязджаў. Дык калі не глянулася яму ў Каранях жывому, чаго мёртвы прымаршыраваў? Пры пагонах і ў ботах хромавых...

Не павітаўшыся, нават не кіўнуўшы Стасю, дзядзька Мікола павярнуўся, хутка пакрочыў зноў на пагорак, і ўсе паўскоквалі, замітусіліся, пабеглі за ім, толькі дзед не ўскочыў і не пабег, а, схаваўшы ў кішэнь Мацееў ліст, спакойна падняўся - ён усё і заўсёды рабіў спакойна:

- Стась, вазьмі дзіду пад сталом.

Стась нахіліўся, падняў жэрдку з-пад ног і толькі цяпер убачыў, што гэта не жэрдка, а дзіда, ачышчаны ад іржы наканечнік якой быў насаджаны на свежае, нядаўна абдзёртае ад кары дрэўка. “Для чаго яна табе, дзед?..” - хацеў спытаць Стась, падняўшы дзіду, але як толькі ўзяў яе ў руку, пытанне адразу падалося лішнім, бо ён адчуў у руцэ зброю, якая заўсёды была для аднаго: каб біцца з ворагам. Ён стаў побач з дзедам і ўбачыў, што не толькі на Крывой, але й на Юр’евай, і на Вялесавай, і на Літвінавай, і на Перуновай гары, і на ўсіх каранёўскіх гарах і пагорках рассыпаныя цені продкаў, якія колькі жылі на гэтай зямлі, столькі біліся з тымі, хто прыходзіў, каб зямлю гэтую ў іх забраць: маўляў, не ваша. А чыя? Чыя, калі чарапоў, костак дзядоў і прадзедаў у гэтай зямлі больш, чым камянёў? Чыя яна, калі не выбраць з яе, колькі ні выбірай, дзідаў і стрэлаў, мечаў і шабляў, стрэльбаў і патронаў, што пазаставаліся пасля варожых нашэсцяў... Іх і збіралі каранёўскія нябожчыкі, гатовыя і па смерці бараніць свой край.

- Не проста ж так хадзілі ў Багушы, вунь назбіралі колькі... - сказаў дзед, калі яны ўслед за дзядзькам Петрусём, які нічога не нёс, ішоў ды пасвістваў, увайшлі ў бліндаж, па кутах якога акуратна былі складзеныя дзіды, шаблі, стрэльбы, а каля амбразуры нерухома стаяў спінай да іх і ўзіраўся ў ноч вялізны чалавек у чорнай скуранцы і шэрай магерцы. - Хутка новая навала, а на жывых гэтым разам слабая надзея. Праўду сказаў Мацей: як несапраўдныя беларусы сталі, як падробныя. Дык вось Маргер сабраў нас... - нахіліўся дзед над скрыняй каля сцяны - і раптам крыкнуў раззлавана. - Пятрусь! Ты зноў палякам гранаты прадаў?

- Якім палякам? - азваўся з цемры ў куце, да якога не даставала святло ліхтара, падвешанага ля ўваходу, дзядзька Пятрусь. - Нашы людзі, мала што да касцёлу ходзяць. Ці ў іх гранаты, ці ў нас - кідаць у адзін бок будзем.

- У які адзін?.. - увайшоў у бліндаж бацька з карабінам і гранатай, падобнай да лімона, праз што яе й называлі лімонкай. - У рускі? Раскідаўся...

Як на гэтым свеце бацька з дзядзькам Петрусём то сябравалі, то вадзіліся, так, падобна, і на тым... Ад змены светаў нічога ў людзях не мяняецца.

- З якога боку папруць, у той і кідаць будзем, - узяў у бацькі “лімон” і паклаў у скрыню дзядзька Пятрусь. - З рускага, дык у рускі, з польскага, дык у польскі... А палякам гранаты я прадаў без запалаў. Сам, калі яшчэ малы быў, запалы павымаў і тол выплавіў. Таму й аддаў нядорага: па злотаму за лімон.

Дзядзька Пятрусь усё жыццё сябе хітрым лічыў, а памёр з пустым кашалём. Стась любіў яго за вясёлы характар і спытаў, засмяяўшыся:

- Нашто табе злотыя? Тут жа не Польшча.

Перейти на страницу:

Уладзімір Някляеў читать все книги автора по порядку

Уладзімір Някляеў - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки kniga-online.club.


На ўсякім свеце отзывы

Отзывы читателей о книге На ўсякім свеце, автор: Уладзімір Някляеў. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Уважаемые читатели и просто посетители нашей библиотеки! Просим Вас придерживаться определенных правил при комментировании литературных произведений.

  • 1. Просьба отказаться от дискриминационных высказываний. Мы защищаем право наших читателей свободно выражать свою точку зрения. Вместе с тем мы не терпим агрессии. На сайте запрещено оставлять комментарий, который содержит унизительные высказывания или призывы к насилию по отношению к отдельным лицам или группам людей на основании их расы, этнического происхождения, вероисповедания, недееспособности, пола, возраста, статуса ветерана, касты или сексуальной ориентации.
  • 2. Просьба отказаться от оскорблений, угроз и запугиваний.
  • 3. Просьба отказаться от нецензурной лексики.
  • 4. Просьба вести себя максимально корректно как по отношению к авторам, так и по отношению к другим читателям и их комментариям.

Надеемся на Ваше понимание и благоразумие. С уважением, администратор kniga-online.


Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*