Kniga-Online.club
» » » » Уладзімір Някляеў - Лапаціна

Уладзімір Някляеў - Лапаціна

Читать бесплатно Уладзімір Някляеў - Лапаціна. Жанр: Прочее издательство неизвестно, год 2004. Так же читаем полные версии (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте kniga-online.club или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Назад 1 2 3 4 5 Вперед
Перейти на страницу:

Гара чакала.

Ціт падняўся і, не ведаючы, што яму, жывому, цяпер рабіць, глядзеў, як Мілава злізвае кроў з галавы дзіцяці. “Як сучка”, - падумаў.

- Ты прызнаеш, што здрадзіла мужу? - парушыў маўчанне, падышоўшы да Мілавы, вайдэлот Тур. - І што дзіця тваё не ад яго?

- Прызнаю, - прыціснула хлопчыка да грудзей Мілава. - Гэта сын Ціта. Наймалодшы.

Яна прыціскала да грудзей дзіця, глядзела на вайдэлота і пераможна ўсміхалася.

Гара чакала...

- О, Пяруне, які дае нам дождж! О, Ярыла, які дае нам сонца! О, Вялесе, які дае нам тое, што пад дажджом і сонцам узрастае! За што спалілі вы і патопам залілі нальшанскую зямлю? - не стаў болей чакаць вярхоўны вяшчун Крыва-Крывэйта. - Бо на ёй узрасла здрада! Бо на яе прыйшла чужая вера! Бо на ёй сталі маліцца чужому Богу! Бо парушаныя законы, па якіх жылі продкі! Бо растаптаныя спрадвечныя звычаі! Бо патух ахвярны агонь!.. - распаляў сам сябе, амаль пры кожным слове пальцам тыкаючы ў бок Мілавы, вярхоўны вяшчун, наганяючы страху на людзей, якія ўціскалі галовы ў плечы і глядзелі на Мілаву з усё большай нянавісцю. Зразумела было, чым Крыва-Крывэйта скончыць, і калі ён ускінуў рукі ўгору: “Дык хай прымуць багі нашыя ахвяру нашую!..” - Ціт сказаў так, каб уся гара пачула: “Гэта не мой сын!”

- А чый?.. - падскочыў да яго вайдэлот Тур, у якога з’явілася магчымасць адпомсціць Ціту за ўсе прыніжэнні. - Калі Мілава кажа, што твой!

Ціт зрабіў выгляд, нібы вайдэлот здзіўляе яго сваёй даверлівасцю.

- Мала што яна кажа... Гэта сын майго сына. Мой унук. - І павярнуўся да Дана. - Дан, гэта твой сын?

Дан доўгім, пакутлівым позіркам паглядзеў на бацьку, на вайдэлота, на вярхоўнага вяшчуна, на Мілаву з хлопчыкам... Віт, які стаяў побач з Данам, нешта сказаў яму ціха... Дан пахітаў галавой: “Не...” - і прамовіў цвёрда:

- Не.

“Вух!..” - выдыхнула гара, а вайдэлот Тур выхапіў меч з-за пояса Ціта і ўтыркнуў яго ў зямлю каля ног Дана: “Тады ты ведаеш, што рабіць!..”

Меч стаяў, не хістаючыся.

Гара чакала...

- Па звычаі нашых продкаў жонка, якая здрадзіла мужу, мусіць быць асуджаная на страту! - пачаў, уздымаючы голас, Крыва-Крывэйта. - Вы адпрэчылі звычай - і на зямлю вашую прыйшла распуста, якая нясе пагібель! Бо калі жонка не паважае мужа, тады сын не паважае бацьку, і рвецца повязь пакаленняў! Слабее і гібее род! Тады ворагі нашыя, якія мацнеюць праз нашую слабасць, прыходзяць і забіраюць...

- Досыць! - вырваў меч з зямлі Дан. - Я паважаю бацьку! І па звычаях нашых продкаў ён, галава роду, мусіць вяршыць суд! І над жонкай маёй, якая мне даўно не жонка, і над дзіцём яе, якое мне не дзіця, і нада мной, калі на тое ягоная воля! Бо я слабы, - падаў ён меч Ціту, - і сам звяршыць суд не здолею...

Дан стаяў перад бацькам, падаючы яму меч, які Ціт не браў, бо калі ты бярэш у рукі меч, дык мусіш ім секчы - во якую Дан прыдумаў помсту. “Ты ў мяне забраў Мілаву - цяпер забяры яе ў сябе...” Так яны стаялі, знерухомленыя, адзін перад адным, але колькі можна было ім, сыну і бацьку, адзін перад адным стаяць, калі чакаў, як каршун, гатовы ўчапіцца ў Мілаву, Крыва-Крывэйта, калі чакаў, з’едліва ўсміхаючыся, вайдэлот Тур, калі гара чакала...

Гара не прагла справядлівасці. Ніхто не чакаў, што Ціт возьме меч, каб спраўдзіць законы, па якіх жылі продкі. Не. Усе чакалі відовішча. Толькі відовішча - больш нічога. Ціт гэта разумеў. Але разумеў таксама іншае. Калі не звяршыць суд, дык усе засухі з патопамі і войны з пажарамі, усе беды, якія стануцца на гэтай зямлі хоць праз дзень, хоць праз год, хоць праз век, будуць бедамі, насланымі багамі праз Мілаву. Тут ужо вярхоўны вяшчун з вайдэлотам пастараюцца... А скуль Мілава ўзялася? У чыёй сям’і прыжылася?.. І калі сям’я, калі Ціт цяпер выявіць слабасць, згубная слава пра смалянку кляймом пакладзецца на ўвесь род. На Віта, Дана, Юра. На іх нашчадкаў. На гэтага хлопчыка, якога абдымае апошнімі абдымкамі Мілава...

Гара чакала.

Ціт адчуваў сябе, як за імгненне перад боем, шанцы ў якім роўныя на жыццё і смерць. Зрок, слых былі гэтак абвостраныя, што ён чуў, як у кожным, хто стаяў хоць блізка, хоць далёка, шуміць, патрабуючы выйсця, кроў. Чуў галасы, якія яшчэ не вырваліся, стаялі ў каго пад сэрцам, у каго пад горлам: “Ведзьма!.. Курва!.. На смерць!.. На страту!..” - і бачыў, як і ў вачах тых, хто верыў у многіх багоў, і ў вачах тых, хто верыў у Бога адзінага, аднолькава разгаралася нянавісць, праз якую забываліся яны пра любоў.

Яны праглі не толькі смерці Мілавы. Яшчэ больш яны праглі ганьбы Ціта. Ваяра, які ўзяў жанчыну - і не возьме меч...

“О, Пярун!.. О, Вялес!.. О, Ярыла!.. На што вы разгневаліся? На каханне? Чаму?.. Пазайздросцілі? Вас гэтак не кахалі, каб на смерць пайсці?.. Мяне таксама. Таму я не ведаю, што з гэтым рабіць. І мушу зрабіць тое, што ведаю...”

- Як назваць сына?.. - беручы меч, спытаў Ціт, і Мілава, зразумеўшы ўсё, адарвала ад сябе дзіця: “Мікалаем”.

“Яй... яй... яй...” - заякатаў, заплакаў хлопчык, калі Ціт узяў яго, прыціснуўшы уруччам меча і зрабіўшы, мусібыць, балюча, а Крыва-Крывэйта, усё яшчэ злуючыся, што яму праклёны дакрычаць не далі, буркнуў: “Няма ў нас такіх імёнаў, вось і плача...”

Ціт стаяў, баючыся зварухнуцца, каб як-небудзь не нашкодзіць немаўляці. Паспрабаваў успомніць, як іх трымаюць, дзяцей - і не ўспомніў. Бо не трымаў ніколі. Шаблі, дзіды, мячы ўсялякія трымаў, а такое малое дзіця - не. Першы сын нарадзіўся, калі з татарамі біўся, другі - калі з крыжакамі, трэці... ужо й не помніў - з кім. Калі зрэдку перадых выпадаў, не паспяваў прывыкнуць да дзяцей, яны да яго - і зноў меч у рукі. І калі маці іх, Дабранега, з голаду памерла, на вайне быў. Вярнуўся - дзеці адны. Згаладнелыя, схаладнелыя. Было пяцёра, выжылі трое...

- На, патрымай... - падаў ён дзіця, каб рукі вызваліць, Дану. Той адступіў, не ўзяў - і Ціт паклаў сына на ахвярны камень.

Больш нічога, каб адцягнуць непазбежнае, зрабіць было нельга.

Ён падышоў да Мілавы... Трэба было нешта сказаць, але што?.. Што сказаць жанчыне, якая гэтак цябе кахала, што ахвяравала дзеля цябе жыццём?..

Не трэба было, дурніца.

“Мілава, я... ”

“Я не Мілава. Калі хрысцілі, назвалі Вольгай”.

Яна глядзела спакойна. І спакойна казала.

Ён узяў яе за руку - і як зашумела ў ім кроў!

“Стань на калені...”

“Дзе?.. Тут?..”

“Тут”.

Яна ўкленчыла перад ім.

“Так?”

“Не. Да мяне спінай...”

Яна ўстала - вочы ў вочы... Нічога не сказала, зноў укленчыла. Спінай да яго, тварам да каменя. Да сына.

“Так лепей?”

“Так. Лепей”.

“А валасы... ”

“Што валасы?..

“Можа, на грудзі згарнуць... Не замінаюць?..”

Яму стукнула пад сэрца, падкаціла пад горла...

Ён зглынуў.

“Не замінаюць... Але можаш згарнуць... І можаш памаліцца свайму Богу, Вольга...”

Яна кіўнула, падняла рукі, перакінула валасы з плячэй на грудзі... Як чорную хмару над белым снегам...

“Ойча наш нябесны! Ды свяціся імя Тваё, ды прыдзі валадарства тваё, ды станься воля Твая як на небе так і на зямлі...” - малілася яна, гледзячы на ахвярны камень, на сына, і калі, прашаптаўшы “амінь”, перахрысцілася, Ціт ударыў зверху ўніз з імгненным, маланкавым замахам, якому ўсё жыццё вучыўся, каб напалам рассякаць ворага, і Мілава аддзялілася ад Вольгі, і ўся кроў, якая была ў абедзвюх, лінулася на ахвярны камень...

Нават цішыня, здалося, сцішэла - і хвіліну стаяла вострая, як лязо мяча. “А-а-а!..” - рассек яе надвое захлёбны крык Мікалая, і адным дыхам: “Ву- вух..!” - выдыхнула гара, а Ціт кінуў меч, схапіў дзіця, прыціснуў да грудзей і, чырванеючы ў белым, подбегам рушыў ад капішча ўніз, скрозь натоўп да капліцы, дзе нехта ў жаху ад яго адступаў, а нехта на калені ставаў - ці то перад бацькам, ці то перад сынам, ахрышчаным у матчынай крыві.

Чэрвень 2014, Крэва, ліпень 2015, Менск.

Назад 1 2 3 4 5 Вперед
Перейти на страницу:

Уладзімір Някляеў читать все книги автора по порядку

Уладзімір Някляеў - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки kniga-online.club.


Лапаціна отзывы

Отзывы читателей о книге Лапаціна, автор: Уладзімір Някляеў. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Уважаемые читатели и просто посетители нашей библиотеки! Просим Вас придерживаться определенных правил при комментировании литературных произведений.

  • 1. Просьба отказаться от дискриминационных высказываний. Мы защищаем право наших читателей свободно выражать свою точку зрения. Вместе с тем мы не терпим агрессии. На сайте запрещено оставлять комментарий, который содержит унизительные высказывания или призывы к насилию по отношению к отдельным лицам или группам людей на основании их расы, этнического происхождения, вероисповедания, недееспособности, пола, возраста, статуса ветерана, касты или сексуальной ориентации.
  • 2. Просьба отказаться от оскорблений, угроз и запугиваний.
  • 3. Просьба отказаться от нецензурной лексики.
  • 4. Просьба вести себя максимально корректно как по отношению к авторам, так и по отношению к другим читателям и их комментариям.

Надеемся на Ваше понимание и благоразумие. С уважением, администратор kniga-online.


Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*