Kniga-Online.club
» » » » Ганна Навасельцава - Вужыная каралеўна

Ганна Навасельцава - Вужыная каралеўна

Читать бесплатно Ганна Навасельцава - Вужыная каралеўна. Жанр: Прочее издательство неизвестно, год 2004. Так же читаем полные версии (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте kniga-online.club или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Перейти на страницу:

А ты, мой каралевіч, знік у раняшняй смузе. Сказаў мне:

— Не забывай мяне, мая каралеўна. Я ніколі не пакіну цябе. Прашу, не перастань мяне чакаць.

Сказаў так ды доўга-доўга няма цябе, доўга-доўга няма братоў. Ані слыху, ані следу. Ужо не вераць людзі, што вернуцца жывымі Рыданавы сыны. А яны ж абаронцы краю, нашыя абаронцы. Уведаўшы пра тое, прыйшоў бязлітасны вораг. Нішчыць ды рабуе зямлю. Стуткам ды галашэннем пацягнуліся раней вясёлыя песні. Дзе ж ты, Вужыны каралевіч? Няўжо не вернешся, няўжо не прагоніш ворагаў?

Калі зараніцамі пылаюць пажары, сняцца трывожныя сны. Нібыта разліваюцца з гора тры вялікія ракі, якія нясуць у далёкія землі ўсю прыгожосць і магутнасць азёрна-ляснога краю. Сніцца яшчэ, што як быццам бягуць тыя рэкі з бацькоўскага гора ды сыноўняй віны, з горкіх людскіх слёз ад кроўнай здрады. І мовіць мне ў тых снах прагневаны Светавіт, што не толькі слабыя чалавечыя сэрцы, але і мае чары таму віною: «Глядзі цяпер на тыя рэкі, Заранка-Зараніца. Забралі яны ўсе чары тваёй улюбёнай зямлі, і ўжо ніхто нічога не верне». Толькі не збывайцеся, сны. Вярніся, Вужыны каралевіч, знайдзі шлях да паратунку. Ты адзін можаш зрабіць такое дзіва.

Цябе няма, Вужыны каралевіч. Нясцерпнымі робяцца страты. Не аддамо самай белай на свеце зямлі. Дзе вы, лесуны, балотнікі, палевікі, вадзянікі, русалкі? Давайце будзем бараніцца разам. Зашумелі лясы-бары, праганяючы чужынцаў, топкімі сталі для іх балоты, пацягнулі іх у непраходныя нетры русалкі. Стала для іх разлівацца зараніца чырвонай-чырвонай крывёю. Толькі мала ўсяго гэтага, каб ратаваць цэлы край.

Сплываюць сілы азёрна-ляснога краю ў няроўным змаганні, прыходзіць адчай у самыя мужныя сэрцы. І ўжо тады, калі няма надзеі некага чакаць, з’яўляецеся вы, сыны Рыдана, нашыя няспраўджаныя абаронцы. Ды каб жа з радасцю.

Жорсткасць і ўладалюбства ў такіх некалі прыгожых вачах таго, старэйшага. Бязмежная апантанасць чарамі і нецярплівасць — у позірку малодшага. Доўга ж вандравалі вы на чужыне, мілыя браты. Ой жа не ласкава азваліся вам тыя шляхі-падарожжы.

І мовіць старэйшы брат роднаму бацьку:

— Прабач, што доўга нас не было. Не ведалі мы, што трэба было вярнуцца. Але мусім дадаць жаль да жалю і смутак да смутку твайго. Хоць і знайшлі мы залатую карону, але скралі яе ў нас твае злыя ворагі. Тыя, што цяпер ваююць наш край. Скралі ды панеслі за скалістыя горы.

І мовіў сыну ў адказ сівавалосы валадар:

— Што ж, дарагі сыне, відаць, лёсам мне наканавана смуткаваць ды журыцца. Бяры хутчэй меч сталёвы, зброю гартаваную. Бяжы да скалістых гор за ворагамі нашымі наўздагон. Можа, і дагоніш іх, цікунцоў з каронай.

Якім не быў уладалюбным старэйшы Рыданаў сын, але мусіў паслухацца бацьку. Пабег наўздагон за тымі, хто скраў такую доўгачаканую залатую карону. Стаіўшы дыханне, чакаў увесь край, як скончыцца тая пагоня. Але не вяртаецца старэйшы сын — і зноў ліецца многа слёз. І мовіць тады Рыдан свайму малодшаму сыну:

— Пакліч свае чары, сыне. Даведайся, што з тваім братам. Ці не трэба яму падмога?

Прыклаў малодшы сын вуха да зямлі, паслухаў ды адказаў:

— Лёгка бяжыць мой брат за цікунцамі з каронай. Хутка мінае чужыя землі. Не выбіўся яшчэ з сіл.

Уздыхнуў стары Рыдан, усё яшчэ спадзеючыся прычакаць сына. І толькі я, Вужыная каралеўна, толькі я адна здагадалася, што ўсё непапраўна змянілася. Ведаю, што не дапамогуць болей чары, хоць ізноў мовіць стары Рыдан малодшаму сыну:

— Пакліч свае чары, мой сыне. Даведайся пра свайго брата. Ці не трэба паслаць яму падмогу?

Прыкладае малодшы сын вуха да зямлі, пільна слухае ды ціха гаворыць:

— Лёгка бегчы брату майму. Не крануцца яго сэрца чужыя землі. І, хоць не выбіўся ён яшчэ з сіл, усё далей і далей ад яго цікунцы з каронай.

Нічога не адказаў стары валадар малодшаму сыну. Адно загадаў клікаць людзей з усіх куткоў зямлі. Хутка паляцелі ганцы, панеслі загаднае Рыданава слова. Не прамінулі людзі з’явіцца перад высокім Рыданавым пасадам, і мовіў ім, самым простым, сівавалосы валадар:

— Доўга трымаў я ўладны пасад над гэтым краем. Зазналі вы славу і радасць, але зазналі і гора. Цешыць мяне тое, што радасці было болей. І адчуваю сваю віну за вашыя слёзы і кроў. Думаў я, што зойме мой пасад самы лепшы з сыноў, толькі не суджана таму адбыцца. Хопіць мне глядзець на цяжкія пакуты, аддамо свой пасад не старэйшаму сыну, не малодшаму сыну, а Вужынаму каралевічу.

І яны, самыя простыя, паверылі ў Рыданаву мудрасць. Спакутаваныя, яны ўбачылі ў ім, дзіўным каралевічы, сваё ратаванне. Яны ўсё яшчэ памяталі яго. Яны не маглі паверыць, што цуду ўжо не будзе, што ніколі не вернецца каралевіч вужоў.

Не змаўчаў малодшы сын на бацькавы словы. Крыкнуў гнеўна:

— А дзе ён, дзе ён цяпер, ваш чаканы Вужыны каралевіч? Чаму не спяшаецца вас ратаваць? Чаму з тае часіны, як пайшлі мы з братам па залатую карону, ніхто не бачыў яго? Я — лепшы з Рыданавых сыноў. Мне наканавана трымаць пасад. Я — варты, бо валодаю чарамі. Я дазнаюся, што з маім братам.

З гэтымі словамі прыклаў малодшы брат вуха да зямлі, пільна-пільна паслухаў ды мовіў:

— Цяжка бегчы майму брату. Точыць ягоныя сілы чужына, шум зямлёю ідзе. Усё далей ад яго цікунцы з каронай.

І мовіў Рыдан малодшаму сыну:

— Што ж, сыне, бяжы наўздагон за цікунцамі з каронай. Дапамажы брату, бо не праб’ецца ён адзін праз скалістыя горы.

І паімчаў малодшы брат наўздагон за старэйшым. Паляцеў, толькі яго і бачылі. Няўжо ж так прагнеш залатой кароны, малодшы. Ці гэтаму вучыў цябе Вужыч? Дзе ж ты сам, мой каралевіч? І чаму я болей не веру ў тваю дабрыню і мудрасць. Зноў нягоды апанавалі самы прыгожы край, і я болей не чакаю цябе. Ізноў шле мне Светавіт самы трывожны вяшчунны сон.

Сплываюць слязамі тры вялікія ракі. І чамусьці я ўпэўнена, што б’юцца ў іх тры вялікія чалавечыя сэрцы. Гаворыць мне чалавечым голасам першае з сэрцаў:

— Ён хацеў, каб стаў я вялікім валадаром. Я толькі здзейсніў тое, чаму ён мяне вучыў.

— Што ж ты зрабіў?

— Я забіў Вужынага каралевіча.

Гаворыць мне чалавечым голасам другое з сэрцаў:

— Ён хацеў, каб стаў я вялікім чарадзеем. Я толькі здзейсніў тое, чаму ён мяне вучыў.

— Што ж ты зрабіў?

— Я забіў Вужынага каралевіча.

Заплакала трэцяе сэрца:

— Каб жа вы ведалі, каго вы забілі. Бадай нам, дзеткі, слязамі разліцца. Я хацеў, каб ён заўсёды быў побач. Але не суджана лёсам трымаць за руку ад маленства і да юнацтва яго, свайго сына. Няўжо ён ніколі не падаруе мне.

Бурляць вялікія рэкі. Мовіць мне Светавіт, што вужы заўсёды помсцілі за здраду. А я гляджу ў мінулае, дзе мяне няма. Бачу маладым таго, хто даўно ўжо сівавалосы. Ён абуджае чары, якімі нікому не заўладаць. З нетраў зямлі падымаецца той, каго ўсім нам трэба баяцца.

Пытаецца ў Рыдана Вужыны кароль, несмяротны кароль цмокаў:

— Чаго ты прагнеш, чалавеча?

— Каб заўсёды быў слаўным мой край.

— Што ж, аддай мне свайго першароднага сына.

І ты, Рыдане, не спытаў пра славу месіяў, не спытаў пра славу адкупіцеляў, але аддаў свайго першынца Вужынаму каралю. Так стаў твой сын Вужыным каралевічам. Каралевічам, які вярнуўся да свайго народа. Вужыным каралевічам з чалавечым сэрцам.

— За што ж вы забілі яго? — пытаюся ў іх, у каго, спадзяюся, некалі былі чалавечыя сэрцы.

— За тое, што ведаў, дзе залатая карона, але нам не сказаў. А мы не маглі знайсці тую карону без яго, Вужыча.

Бурляць слязамі вялікія рэкі. Гнеўна ўсміхаецца мне Сонца. Не даруе і Светавіт, што не пакінула я чарадзеіць. Толькі цябе няма, мой каралевіч. Зоркі, месік і хмаркі даўно згубілі твае сляды. Не азваўся ты мне, Вужыч. Не азавешся мне ніколі. Нестае змогі цябе клікаць, нестае волі чакаць.

Глянуў мне ў вочы вялікі Светавіт. Мне, ужо не светлай, мне, яшчэ не цёмнай. І спраўдзіўся вяшчунны сон.

Пабеглі далёка-далёка тры вялікія ракі. Пабеглі сінія-сінія, спадзеючыся сплысці туды, дзе меней пакут і адчаю. Толькі хіба можна збегчы ад свайго сумлення, ад братняй здрады. Не хачу і я пазбаўляцца памяці. Хочацца пайсці ўсед за вамі, сінія-сінія. Але не пайду. Каб і магла вярнуцца ў вечна паўтаральнае кола часу, каб і магла знайсці цябе, мой каралевіч, каб і магла быць з табою. Вяртае кола расчараванні і страты. Вяртае кола нас саміх да пачатку. Вяртае, але нам не можа вярнуць.

Першым пабег магутны Дняпро. Пабег у сіняе мора, далёка ад бацькоўскага пасаду. Ты ж хацеў быць валадаром сваёй зямлі. Ніколі табе назад не вярнуцца. Можа, чужыя землі будуць табе мілейшымі, можа, здабудзеш там сабе чаканую карону?..

Другім пабег цікаўны Сож. Ты заўсёды хацеў уладарыць чарамі. Што ж, шукай іх балотамі, шукай імхамі. Балоты хаваюць многа таямніц. Можа, падораць літасць схаваць тваё чорнае сэрца.

За імі павольна паплыла сцішна-самотная Дзвіна. Плысці табе шукаць роднага сына. Плакаў ты, Рыдане, усё жыццё, плакаць табе і цяпер, пакуль не знойдзеш яго, першароднага. Не мінецца слава твайго і майго краю. Не змагчы мне волю Вужынага караля, не зрабіць нясказанымі яго словы. Але ніколі не пакіну самай прыгожай белай зямлі. Тут маё наканаванне. Зачарую азёрна-лясны край я, Вужыная каралеўна, каб ніколі не мінулася яго надзея. Як ніколі не мінешся ты, Вужыч, маё зямное каханне, мая нябесная радасць.

Перейти на страницу:

Ганна Навасельцава читать все книги автора по порядку

Ганна Навасельцава - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки kniga-online.club.


Вужыная каралеўна отзывы

Отзывы читателей о книге Вужыная каралеўна, автор: Ганна Навасельцава. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Уважаемые читатели и просто посетители нашей библиотеки! Просим Вас придерживаться определенных правил при комментировании литературных произведений.

  • 1. Просьба отказаться от дискриминационных высказываний. Мы защищаем право наших читателей свободно выражать свою точку зрения. Вместе с тем мы не терпим агрессии. На сайте запрещено оставлять комментарий, который содержит унизительные высказывания или призывы к насилию по отношению к отдельным лицам или группам людей на основании их расы, этнического происхождения, вероисповедания, недееспособности, пола, возраста, статуса ветерана, касты или сексуальной ориентации.
  • 2. Просьба отказаться от оскорблений, угроз и запугиваний.
  • 3. Просьба отказаться от нецензурной лексики.
  • 4. Просьба вести себя максимально корректно как по отношению к авторам, так и по отношению к другим читателям и их комментариям.

Надеемся на Ваше понимание и благоразумие. С уважением, администратор kniga-online.


Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*