Kniga-Online.club
» » » » Ганна Навасельцава - Русалчына песня

Ганна Навасельцава - Русалчына песня

Читать бесплатно Ганна Навасельцава - Русалчына песня. Жанр: Прочее издательство неизвестно, год 2004. Так же читаем полные версии (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте kniga-online.club или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Название:
Русалчына песня
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
-
Дата добавления:
19 июнь 2019
Количество просмотров:
53
Возрастные ограничения:
(18+) Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних просмотр данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕН! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту для удаления материала.
Читать онлайн
Ганна Навасельцава - Русалчына песня
Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Ганна Навасельцава - Русалчына песня краткое содержание

Ганна Навасельцава - Русалчына песня - описание и краткое содержание, автор Ганна Навасельцава, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки kniga-online.club

Русалчына песня читать онлайн бесплатно

Русалчына песня - читать книгу онлайн, автор Ганна Навасельцава
Назад 1 2 3 Вперед
Перейти на страницу:

Ганна НАВАСЕЛЬЦАВА

РУСАЛЧЫНА ПЕСНЯ

Міфалагічнае

Явар і Каліна стаялі над глыбокім ярам. Шапталіся, калі вярталіся марозныя зімовыя чары, халадзілі вялікі свет. Цешыліся пад ясным маладым сонейкам. Звінелі лістамі тужлівай восенню, нібы жаліліся пра нешта яе дажджам. Явар і Каліна спявалі сваю лебядзіную песню. Ніхто яе не чуў, ніхто не прыходзіў у забытую даліну, дзе хаваўся той глыбокі яр. Падалі светлыя росы, ляцелі імклівыя вятры, змяняліся зімы і леты. Адно не ведалі Явар з Калінаю, што такі раўнадушны свет іх не пакінуў.

Тады русалкі сцягнулі месік-маладзічок. Падхапілі ды панеслі яго ў цёмныя-цёмныя нетры, не азёрныя, лясныя. Засвяціўся вялікі змрочны лес, весела загукаў магутным пошчакам лясун-уладар. І непраглядныя лясы зрабіліся чуйнымі ды ласкавымі, як ніколі таго не было. Ці мала, ці многа мінулася часу, але з іх, шчырых ды трывожных лясоў, нечуваным цудам-дзівам паляцела над светам русалчына песня: «Хочам, хочам закахацца, чалавечы лёс знайсці, і з каханымі застацца, і з людзьмі ў свет пайсці.»

Азывалася тая песня ад возера да возера, ад лесу да лесу. Панесла яе над жытнёвымі палеткамі вялікая русалчына спакуса. Дзівіліся той песні золкі ды туманы, вясёлыя яркія кветкі ды сцішныя ростані дарог. Не чакалі ад іх, ціхмяных русалак, лясных, азёрных ды палявых, такой чалавечай прагі. Толькі чым не ўсцешаць свет русалкі. Клічуць яны цёплыя дажджы, ад якіх наліваецца сілай жыта, вясёлае, густое, па якім хочацца бегчы, трымаючыся за рукі. Гукаюць яны вясну ў лясах. Мабыць, ад іх гукання з тых самых цёмных нетраў і прыходзіць яна, вясна, а з ёю радасць і чаканне новай сустрэчы. Гэта іх прыгажосцю чаруюць свет такія ціхія, такія ласкавыя сінія азёры. Слухалі іх песню жыты ды валуны, ласкава ўсміхалася сонейка над маладымі зялёнымі пагоркамі. Слухалі ўсе, а як не чулі.

Доўга ляцела русалчына песня над светам. Доўга ніхто не хапіўся іскрыстага маладзіка. Нібы зачараваная, песцілася зямля ў водблісках ласкавых зорак. А русалчына песня ляцела, чакала, шукала. І, нібы знайшоўшы некага дарагога, супынілася над тым глыбокім ярам. Пачуўшы яе, трывожна затрымцелі лістамі Явар з Калінаю, як узгадалі важнае. Штосьці забытае, але не страчанае.

Пачуў чароўную песню белы, нібы снег, дзядок, які з’яўляецца на ростанях далёкіх дарог. У купальскі вечар сам апавядае нечуваныя показкі, страхоцці ды цуды. Толькі далёка не кожны можа ўбачыць яго з’яўленне, а тым болей яго паслухаць.

...Купальскім вечарам на захадзе сонца, калі не баішся ты нячыстай сілы, якая рыхтуецца спраўляць сваё любімае баляванне, проста ідзі па дарозе да трэціх ростаняў на тваім шляху. Прыйшоўшы, пакланіся нізка, да самай зямлі пакланіся, і тады здасца табе цень не цень, а нейкае белае мроіва. Не палохайся ж, смела падыходзь бліжэй. Убачыш старога з вялізнай белай барадой і добрымі задуменнымі вачыма, які сядзіць каля цяпельца, злёгку абапершыся на кій, і ўглядаецца ў іскрынкі агню. Сядай з ім побач, але не гавары першым, чакай, калі дзядок пакладзе табе руку на плячо і спытае, чаго ты хочаш...

Многія ў пошуках шчасця не збаяліся ісці купальскім вечарам да трэціх ростаняў, многія бачылі белага дзядка і сядалі да яго цяпельца, многія з ціхім заміраннем сэрца чакалі ягоных слоў, але мала каму ён тыя словы сказаў, мала каму абяцаў сваёй чарадзейнай міласцю шчаслівы і доўгі век.

Тады, калі сцягнулі хцівыя русалкі нябесны маладзічок, ён, казачны стары, быў адзіным, хто заўважыў гэта. Не пайшоў да ростаняў дарог, не расклаў свайго чарадзейнага цяпельца. А пайшоў проста да белай гары, шлях да якой быў яму добра вядомы.

А ў белую гару штовечар хавалася сонца. Яго чырвоныя вуголлі апалілі вяршыню, дзе не расло ніводнага дрэўца, ніводнай травінкі, а быў толькі белы гарачы пясочак. Вусцішна рабілася тут на змярканні. Ляцелі да гары празрыста-сінія сцені. Плылі, нябачныя, у цемных аблоках, што апоўначы захіналі голую вяршыню. Краліся ў густым тумане, што парай узнімаўся з непраглядных, чорных глыбінь возера. Мабыць, ад таго і разносіла няўрымслівая людская пагалоска, што спачывае ў гары нейкі страшны ваяўнік, які памёр жахлівай смерцю. Імя яго за даўнасцю часоў назаўсёды забыта. Толькі ніяк не можа супакоіцца гэты ваяр нават пасля сваёй гібелі. Збірае сваё цёмнае войска, бо жадае кінуць выклік самому вялікаму Сварогу.

І яшчэ казалі пра белую гару, што лётаюць над ёй жахлівыя цмокі. У купальскую ноч коцяцца высока ў небе бліскучыя колы, па-свойму вітаючы вялікі час Агню і Вады. Абазнаныя старыя вучылі, што прымусіў цмокаў да такога кружляння бацька свету Сварог, каб уславіць сваю непазбыўную перамогу над паганымі. Іншыя казалі, што прымусіў цмокаў не Сварог, а Пярун, які заўсёды паліць іх сваімі агнёвымі стрэламі. Нельга доўга ўглядацца ў купальскага цмока, бо чуйна ловяць гэтыя пачвары шчыры чалавечы позірк. Так і чакае, так і цікуе цмок, каб глянуць якому чалавеку ў вочы. І таму знарок лётае марудна, валюхаецца ў паветры, нібы вялізны чырвоны камяк. Зірне такое стварэнне табе, маладому ці старому, добраму ці дрэннаму, адчайнаму ці палахліваму, проста ў вочы, і адразу станеш ты іншым.

Назавеш яго, паганага, сваім родным братам, а яго цёмных братоў сваімі братамі. Адразу забудзеш пра сваю хату, пра сваіх блізкіх ды сваякоў. Штодзённыя клопаты не будуць турбаваць цябе, як раней. З гэтай хвіліны будзеш толькі шукаць чараў, варажыць ды тварыць чарадзействы, і несупынны шлях спазнання неспазнанага будзе кожнае імгненне клікаць цябе. Не зможаш гэтага голасу пазбыцца. І пойдзеш на гэты покліч, як бы ні хацеў застацца, пакінеш усё, чым жыў раней. І ніхто са смяротных ці несмяротных не зможа дапамагчы табе. Самому ж насмешкай здасца ўсё ранейшае жыццё.

Пашкадуй сваіх родных, не шукай агнёвых колаў у купальскую ноч. Не ўглядайся пільна ў купальскае неба. Адно чакай сустрэчы з купальскім дзядком. Мабыць, толькі ён і ведае, каго так настойліва цмокі шукаюць, чаго так пранізліва ўглядаюцца долу, якая неспатольная прага імі ўладае. Толькі ён не баіцца іх страшнага позірку.

Маўчала казка і пра тое, як прыйшоў купальскі дзядок на белую гару. Не спаліла яго сонца, утомленае дзённымі клопатамі. Адно спытала, ступаючы праменнем па гарачым пясочку:

— Навошта ты вярнуўся?

І адказаў той, каго ведала сонца:

— Не я вярнуўся, чарадзей вернецца. Свет мовіў сваё слова. Я толькі па-чалавечы спадзяюся, што не давядзецца шкадаваць пра гэта.

І тады адказала сонца:

— Раскрыйся, гара. Адпусці яго, вялікі Зніч. Вярніся, мудры і змрочны.

...А там, куды ніколі не сягае гарачы сонечны промень, цміў самотны

Зніч. Гарэла сіняе полымя, і ляцелі яго іскрынкамі жорсткія словы.

— Ты хацеў чараў, а з імі — веднасці, а з ёю — магутнасці і славы. Ты прагнуў раней неспазнанага. І ты назваў іх, у каго цаляе сваімі стрэламі гроз­ны Пярун, сваімі братамі. І ты здрадзіў ім, сваім братам, якія цяпер навечна праклятыя шукаць цябе сярод людзей. Ты здраднік, чарадзей, вялікі здраднік, які няварты болей веры. Літасцівы да цябе Сварог, але ад мяне не чакай ні спагады, ні літасці.

— Я не чакаю, вялікі Зніч. Я толькі спадзяюся, што калі-небудзь ты стомішся мяне караць. Ты, старэйшы за самаго Сварога, павінен ведаць.

— О, я ведаю ўсё, — узвіваецца сінеча несмяротнага гневу. — Я ведаю, што думкі твае няспынна нясуцца да адной даліны, самотнейшай за маё падземнае валадарства. А там глыбокі зацішны яр. Хто плача над ім? Зусім не ты, чарадзей. Не ты, здраднік.

— Там плача Каліна. — пакаянна прамаўляе той, хто названы чарадзеем і здраднікам.

— Так, Каліна. Каліна і Явар, — не змаўкае пякучае вогнішча. — А ці памятаеш, ад чаго? Прыгожая дзяўчына і яе каханы ператварыліся ў маўклівыя дрэвы. Не ісці ім поруч, не ўсміхацца, не быць радаснымі. Адно вечна цягнуцца галінамі-рукамі. Вечна жаліцца свету. Гэта жорстка, чарадзей. Жорстка ператвараць іх у дрэвы толькі за тое, што яна выбрала не цябе.

— Я здрадзіў, Зніч. Здрадзіў старым багам. Ім, каго ты называеш маімі братамі. Я толькі хацеў застацца з ёю, Калінай. Назаўсёды быць разам.

— О так, яшчэ як здрадзіў. Цэлы свет не бачыў большай здрады. Ты, атрымаўшы такія магутныя чары ад старых багоў, вырашыў пайсці да новых. А калі дазнаўся, што не ты яе абраннік, то ўспомніў, ад чаго адрокся. І паклікаў старадаўнія чары, каб сталіся хлопец з дзяўчынаю Яварам ды Калінаю, каб ніколі не займелі шчасця. І пакараў цябе за гэта Сварог.

— Я хацеў застацца з ёю.

— Ты хацеў чараў, ты хацеў быць над светам. Ты хацеў сабе вялікіх братоў, якія не сумняваюцца ў табе, якія заўсёды з табою. І ты забыўся пра тое, што папросіць ад цябе свет. Нельга, назваўшы кагосьці братам, пра гэта забыцца. Пра брата свайго забыцца. Ты хацеў, каб яна, пабачыўшы тваю чарадзейную сілу, пайшла за табою. А яна таго не зрабіла. Нельга за гэта помсціць.

Назад 1 2 3 Вперед
Перейти на страницу:

Ганна Навасельцава читать все книги автора по порядку

Ганна Навасельцава - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки kniga-online.club.


Русалчына песня отзывы

Отзывы читателей о книге Русалчына песня, автор: Ганна Навасельцава. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Уважаемые читатели и просто посетители нашей библиотеки! Просим Вас придерживаться определенных правил при комментировании литературных произведений.

  • 1. Просьба отказаться от дискриминационных высказываний. Мы защищаем право наших читателей свободно выражать свою точку зрения. Вместе с тем мы не терпим агрессии. На сайте запрещено оставлять комментарий, который содержит унизительные высказывания или призывы к насилию по отношению к отдельным лицам или группам людей на основании их расы, этнического происхождения, вероисповедания, недееспособности, пола, возраста, статуса ветерана, касты или сексуальной ориентации.
  • 2. Просьба отказаться от оскорблений, угроз и запугиваний.
  • 3. Просьба отказаться от нецензурной лексики.
  • 4. Просьба вести себя максимально корректно как по отношению к авторам, так и по отношению к другим читателям и их комментариям.

Надеемся на Ваше понимание и благоразумие. С уважением, администратор kniga-online.


Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*