Kniga-Online.club
» » » » Джордж Оруэлл - 1984 (на белорусском языке)

Джордж Оруэлл - 1984 (на белорусском языке)

Читать бесплатно Джордж Оруэлл - 1984 (на белорусском языке). Жанр: Научная Фантастика издательство неизвестно, год 2004. Так же читаем полные версии (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте kniga-online.club или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Название:
1984 (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
11 декабрь 2018
Количество просмотров:
139
Возрастные ограничения:
(18+) Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних просмотр данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕН! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту для удаления материала.
Читать онлайн
Джордж Оруэлл - 1984 (на белорусском языке)
Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Джордж Оруэлл - 1984 (на белорусском языке) краткое содержание

Джордж Оруэлл - 1984 (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Джордж Оруэлл, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки kniga-online.club

1984 (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно

1984 (на белорусском языке) - читать книгу онлайн, автор Джордж Оруэлл
Назад 1 2 3 4 5 ... 81 Вперед
Перейти на страницу:

Оруэлл Джордж

1984 (на белорусском языке)

Джордж Оруэл

1984

Частка першая

1

Быў халодны i пагодлiвы красавiцкi дзень, гадзiннiкi бiлi трынаццаць гадзiн. Ўiнстан Смiт, утулiўшы галаву ў плечы, спрабаваў схавацца ад злога ветру. Ён праслiзнуў праз шкляныя дзверы ў дамовы блок "Перамога", але стаўбур пылу i пяску ўсё ж паспеў увiхурыцца за iм у прачыненыя дзверы.

У калiдоры пахла варанай капустай i старымi дываночкамi. У канцы калiдора да сцяны быў прыпнуты недарэчна вялiкi каляровы плакат. Увесь гэты плакат займаў вялiзны - больш за метр ушыркi - твар чалавека гадоў сарака пяцi, з чорнымi густымi вусамi i грубавата-прыгожымi рысамi. Ўiнстан накiраваўся да сходаў. Выклiкаць лiфт не было сэнсу - нават у найлепшыя часы ён працаваў рэдка. Дый да таго ж цяпер удзень электрычнасць выключалася - iшла кампанiя эканомii ў сувязi з падрыхтоўкай да Тыдня Нянавiсцi. Кватэра была на восьмым паверсе. Ўiнстану было трыццаць дзевяць гадоў, над костачкай на правай назе ў яго была варыкозная язва, i таму паднiмаўся ён павольна i колькi разоў прыпыняўся, каб адпачыць. I на кожным паверсе з плаката, прычэпленага да сцяны насупраць лiфта, у яго пiльна ўзiраўся той самы вялiзны твар. Ён нiбы пасвiў позiркам кожнага, хто iшоў па сходах. Пад партрэтам стаяў надпiс: "ВЯЛIКI БРАТ ГЛЯДЗIЦЬ НА ЦЯБЕ".

Зайшоўшы ў кватэру, Ўiнстан пачуў саладжавы голас, што пералiчваў шэрагi лiчбаў - нешта звязанае з вытворчасцю чыгуну. Голас iшоў з выцягнутага металiчнага экрана, падобнага да бляклага люстэрка, умураванага ў правую сцяну. Ўiнстан пакруцiў ручку, i голас прыцiх, але словы ўсё яшчэ былi добра чутныя. Гук у апараце (або, як казалi, у тэлеглядзе) можна было прыглушыць, але цалкам выключыць было немагчыма. Ўiнстан падышоў да акна. Ён быў невысокi i кволы, i ягоную хударлявасць яшчэ болей падкрэслiваў сiнi камбiнезон партыйная ўнiформа. Ён меў бялявыя валасы, трошкi чырвоны ад прыроды твар, скуру, агрублую ад жорсткага мыла, тупых лёзаў i зiмовых халадоў, якiя толькi што мiнулiся.

Знадворку, нават за шыбай зачыненага акна, свет здаваўся халодным. Злы вецер вiрамi ўздымаў у паветра пыл i шматкi паперы. I хоць у густа-блакiтным небе свяцiла яркае сонца, усё навокал здавалася бясколерным, апроч расклееных паўсюль плакатаў. Чарнавусы твар пазiраў з кожнай вiднай мясцiны. Адзiн плакат вiсеў на сцяне насупраць. ВЯЛIКI БРАТ ГЛЯДЗIЦЬ НА ЦЯБЕ, паўтараў надпiс, i цёмныя вочы з плаката пранiклiва глядзелi на Ўiнстана. На вулiцы ўнiзе вецер шкуматаў яшчэ адзiн плакат з абарваным ражком, на iм то адкрывалася, то зноў закрывалася адзiнае слова: АНГСОЦ. Удалечынi паказаўся верталёт. Ён уцiснуўся ў шчылiну завулка, павiсеў хвiлiнку ў паветры, нiбы сiняя мясная муха, пасля рвануўся ў неба i знiк. Гэта быў палiцэйскi патруль, якi зазiраў у вокны. Але патруль быў не страшны. Адзiна страшная была Палiцыя Думак.

Голас з тэлегляда ўсё нешта балбатаў пра чыгун i пра перавыкананне Дзевятага Трохгадовага Плана. Тэлегляд працаваў адначасна на перадачу i на прыём. Ён улоўлiваў усе гукi, што iшлi ад Ўiнстана, акрамя, хiба што, цiхага шэпту. Больш таго, пакуль Ўiнстан быў у полi зроку экрана, ён мог быць убачаны гэтаксама добра, як i пачуты. Вядома ж, было немагчыма даведацца, цi ў гэты момант за табою сочаць. Як часта i паводле якога графiку Палiцыя Думак уключалася ў чыйсцi iндывiдуальны канал - можна было толькi здагадвацца. Магчыма нават, яна сачыла за ўсiмi бесперапынна. Але, у кожным разе, яна магла ўключацца ў ваш канал, калi толькi хацела. Аднак трэба было неяк жыць, i неяк жылi, i звычка рабiлася iнстынктам, калi ты ведаў, што кожнае тваё слова будзе пачутае, кожны твой рух, калi толькi не ў цемры, будзе заўважаны.

Ўiнстан стаяў спiнай да тэлегляда. Хоць ён i ведаў, што спiна таксама можа здрадзiць, так усё ж было спакайней. За нейкi кiламетр белай грамадзiнай над змрочным краявiдам уздымалася Мiнiстэрства Праўды, дзе ён працаваў. Вось Лондан, падумаў ён з няяснай агiдай, Лондан, галоўны горад Узлётна-пасадачнай паласы No.1, трэцяй паводле колькасцi насельнiцтва правiнцыi Акiянii. Ён паспрабаваў выцiснуць з памяцi хоць якiя ўспамiны дзяцiнства, каб параўнаць, цi заўсёды Лондан быў такi самы, як цяпер. Цi заўсёды iснавалi гэтыя доўгiя праспекты разваленых дамоў дзевятнаццатага стагоддзя, падпертыя бэлькамi сцены, кардон у вокнах замест шыбаў, крытыя пакарабачанай бляхай, струхлелыя i пахiленыя ў розныя бакi садовыя агароджы? Цi заўсёды iснавалi бамбардаваныя пазiцыi, дзе ў паветры стаiць пыл ад тынку, а на завалах друзу буяе скрыпень? Цi iснавалi тыя пляцы, дзе бомбы вызвалiлi трошкi прасторы i дзе павырастала безлiч брудных драўляных буданоў, падобных да курнiкаў? Але нiчога не прыгадвалася: у Ўiнстана не засталося ад дзяцiнства нiчога, акрамя некаторых бязладных, яркiх карцiн.

Мiнiстэрства Праўды - Мiнпраў на навамоўi* - уражвала сваёй адметнасцю сярод навакольных будынкаў.

* Навамоўе - афiцыйная мова Акiянii. Пра яго структуру i этымалогiю гл. Дадатак. (Заўв. аўт.)

Гэта была велiзарная пiрамiда са сляпуча-белага бетону. Яна грувасцiлася на трыста метраў у вышыню. Нават з акна сваёй кватэры Ўiнстан мог прачытаць на фасадзе надпiс - тры галоўныя партыйныя лозунгi:

ВАЙНА ЁСЦЬ МIР

СВАБОДА ЁСЦЬ РАБСТВА

НЯВЕДАННЕ ЁСЦЬ СIЛА

У будынку Мiнiстэрства Праўды, паводле чутак, было больш за тры тысячы пакояў у надземных паверхах i адпаведныя адгалiнаваннi ў падзем'i. У розных канцах Лондана было яшчэ тры будынкi такiх самых памераў i выгляду. Яны настолькi панавалi над усёю навакольнаю архiтэктурай, што з даху дамовага блока "Перамога" можна было ўбачыць усе чатыры будынкi адначасна. У iх мясцiлiся чатыры Мiнiстэрствы, што дзялiлi памiж сабою ўсю ўрадавую ўладу. Мiнiстэрства Праўды займалася iнфармацыяй, забавамi, адукацыяй i мастацтвам. Мiнiстэрства Мiру займалася вайной. Мiнiстэрства Любовi сачыла за выкананнем законаў i захаваннем парадку. Мiнiстэрства Дастатку адказвала за эканомiку. На навамоўi яны называлiся: Мiнпраў, Мiнмiр, Мiнлюб i Мiндаст.

Найстрашнейшае з iх было Мiнiстэрства Любовi. У будынку не было нiводнага акна. Ўiнстан нiколi туды не заходзiў i нават нiколi не падыходзiў да яго блiжэй за паўкiламетра. Гэта было месца, праход куды быў закрыты, калi толькi не з афiцыйнаю справай. Каб туды трапiць, трэба было прайсцi праз заблытаныя лабiрынты калючага дроту, сталёвыя дзверы, прамiнуць замаскаваныя кулямётныя гнёзды. Па вулiцах, што вялi да Мiнiстэрства, хадзiлi вартавыя ў чорных мундзiрах з нялюдскiмi тварамi, з кiямi ў руках.

Ўiнстан рэзка павярнуўся. Ён удаў на твары спакойны аптымiзм - так было надзейней, калi стаiш тварам да тэлегляда, - i прайшоў праз увесь пакой у невялiчкую кухню. Пайшоўшы так рана з Мiнiстэрства, ён ахвяраваў сваiм абедам у сталоўцы, хоць ведаў, што на кухнi не знойдзе нiчога, апроч акрайчыка чорнага хлеба, пакiнутага на заўтрашняе сняданне. Ён узяў з палiцы бутэльку з празрыстай вадкасцю. На белай налепцы стаяў надпiс: ДЖЫН ПЕРАМОГА. Ад вадкасцi патыхала алеiстым смуродам, агiдным, як пах кiтайскай рысавай гарэлкi. Ўiнстан налiў амаль поўны кубак, набраўся духу, як перад ударам, i пракаўтнуў джын, нiбы нейкi лек.

(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});
Назад 1 2 3 4 5 ... 81 Вперед
Перейти на страницу:

Джордж Оруэлл читать все книги автора по порядку

Джордж Оруэлл - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки kniga-online.club.


1984 (на белорусском языке) отзывы

Отзывы читателей о книге 1984 (на белорусском языке), автор: Джордж Оруэлл. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Уважаемые читатели и просто посетители нашей библиотеки! Просим Вас придерживаться определенных правил при комментировании литературных произведений.

  • 1. Просьба отказаться от дискриминационных высказываний. Мы защищаем право наших читателей свободно выражать свою точку зрения. Вместе с тем мы не терпим агрессии. На сайте запрещено оставлять комментарий, который содержит унизительные высказывания или призывы к насилию по отношению к отдельным лицам или группам людей на основании их расы, этнического происхождения, вероисповедания, недееспособности, пола, возраста, статуса ветерана, касты или сексуальной ориентации.
  • 2. Просьба отказаться от оскорблений, угроз и запугиваний.
  • 3. Просьба отказаться от нецензурной лексики.
  • 4. Просьба вести себя максимально корректно как по отношению к авторам, так и по отношению к другим читателям и их комментариям.

Надеемся на Ваше понимание и благоразумие. С уважением, администратор kniga-online.


Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*