Kniga-Online.club
» » » » Грэм Грин - Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)

Грэм Грин - Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)

Читать бесплатно Грэм Грин - Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке). Жанр: Детектив издательство неизвестно, год 2004. Так же читаем полные версии (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте kniga-online.club или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Перейти на страницу:

- Яму самому ўсё гэта не па душы. Ён атрымаў загад назiраць за намi праз замочную шчылiну.

Корал Маскер села на драўляную лаву i выпрастала ногi да печы.

- Вы зусiм спакойная.

- А якi сэнс хвалявацца? Яны ўсё роўна нiчога не разумеюць. Мой сябра хутка пачне мяне шукаць.

- Гэта праўда, - з палёгкай вымавiў ён. I, счакаўшы крыху, дадаў: - Вы, пэўна, здзiўляецеся, чаму я не прашу прабачэння за прычыненую вам непрыемнасць... Бачыце, ёсць нешта такое, што я лiчу больш важным, чым любая непрыемнасць. Баюся, што вы мяне не зразумееце.

- Куды ўжо мне? - сказала яна з горкiм гумарам, згадаўшы мiнулую ноч. У марозным паветры пачуўся доўгi свiсток, i яна са страхам схамянулася. - Гэта не наш цягнiк? Мне нiяк нельга спазнiцца.

Доктар Цынер падышоў да акна. Ён ачысцiў далоняй запацелую ўнутраную паверхню шыбы i паглядзеў скрозь марозныя ўзоры.

- Не, гэта падае сiгнал паравоз на другiм пуцi. Пэўна, паравозы мяняюць. На гэта пойдзе шмат часу. Не бойцеся.

- Ах, я нiчога не баюся, - сказала яна, iзноў сеўшы на мулкую лаву. Мой сябар хутка тут з'явiцца. Тады ўжо будзе iх чарга баяцца. Ён жа, ведаеце, вельмi багаты чалавек.

- Вось як?

- Так, i паважаны. Ён узначальвае фiрму. Яны маюць справу з разынкамi. - Яна засмяялася. - Ён прасiў мяне ўспамiнаць пра яго, калi я буду есцi пудзiнг з разынкамi.

- Вось як?

- Але. Ён мне падабаецца. Ён такi добры да мяне. Зусiм не падобны на iншых жыдоў. Яны наогул добрыя, але ён... як бы сказаць вам... Ён сцiплы i сарамлiвы.

- Вiдаць, ён вельмi шчаслiвы чалавек.

Дзверы адчынiлiся, i два салдаты ўпiхнулi ў залу нейкага мужчыну. Доктар Цынер шпарка прайшоў наперад, паставiў нагу ў праём дзвярэй i цiха загаварыў з салдатамi. Адзiн салдат нешта адказаў яму, а другi пхнуў яго назад у залу i замкнуў дзверы на ключ.

- Я спытаўся ў iх, чаму нас тут затрымалi. Растлумачыў, што вам трэба паспець на цягнiк. Адзiн сказаў: нiчога важнага, афiцэр хоча задаць вам некалькi пытанняў. Цягнiк пойдзе не раней, чым праз паўгадзiны.

- Дзякуй.

- А я? - шалёна ўсклiкнуў мужчына, якi толькi што прыбыў. - А я?

- Наконт вас я нiчога не ведаю, гер Грунлiх.

- Усё гэтыя мытнiкi. Яны прыйшлi i пачалi мяне абшукваць. Забралi рэвальвер. Пытаюцца: "Чаму вы не зрабiлi дэкларацыi, што ў вас рэвальвер?" Я кажу: "Нiхто не пагодзiцца падарожнiчаць па сваёй волi па вашай краiне без рэвальвера".

Корал Маскер засмяялася. Ёзеф Грунлiх злосна глянуў на яе, потым абцягнуў пакамячаную камiзэльку, зiрнуў на гадзiннiк i прысеў. Паклаўшы рукi на тоўстыя каленi, ён зрабiўся маўклiвы i задуменны.

"Ён, пэўна, дапалiў ужо сваю цыгарэту, - думала Корал. - Вярнуўся ў купэ, хапiўся, што мяне няма. Вiдаць, пачакаў хвiлiн дзесяць, а потым спытаў у каго-небудзь з салдат на станцыi, цi не ведае ён, дзе я. Праз некалькi хвiлiн ён мяне знойдзе". Яе сэрца скаланулася, калi ключ павярнуўся ў замку, яна была здзiўлена, што ён так хутка напаў на яе след, - але ў залу ўвайшоў не Майет, а мiтуслiвы светлавалосы афiцэр. Ён аддаў праз плячо нейкi загад двое салдат увайшлi за iм i сталi каля дзвярэй.

- Але што тут здарылася? - спытала Корал у доктара Цынера. - Яны думаюць, што мы вязём кантрабанду?

Яна не разумела, пра што гэтыя iншаземцы гавораць памiж сабой, i раптам ём зрабiлася страшна, яна разгубiлася, усвядомiўшы, што, нават калi б гэтыя людзi i захацелi ёй дапамагчы, яны не разумеюць яе, не ведаюць, чаго яна хоча.

- Скажыце iм, што мне трэба ехаць гэтым цягнiком. Папрасiце iх паведамiць майму сябру, - сказала яна доктару Цынеру.

Не слухаючы яе, ён нерухома стаяў каля печы, засунуўшы рукi ў кiшэнi, i адказваў на пытаннi афiцэра. Яна павярнулася да немца, якi, седзячы ў кутку, утаропiўся ў наскi сваiх чаравiкаў.

- Скажыце вы iм, што я нi ў чым не вiнаватая, калi ласка.

Той на iмгненне падняў вочы i з нянавiсцю паглядзеў на яе. Нарэшце доктар Цынер сказаў ёй:

- Я спрабаваў растлумачыць iм, што вы нiчога не ведаеце пра тую запiску, якую я перадаў вам, але яны кажуць, што павiнны яшчэ затрымаць вас, пакуль начальнiк палiцыi не задасць вам пытаннi.

- Ну, а як наконт цягнiка? - умольна спытала яна. - А як жа цягнiк?

- Думаю, што ўсё абыдзецца. Цягнiк будзе стаяць тут яшчэ паўгадзiны. Я прасiў яго паведамiць вашаму сябру, i ён абяцаў падумаць над гэтым.

Яна падышла да афiцэра i кранула яго за руку.

- Я павiнна ехаць гэтым цягнiком. Павiнна. Зразумейце мяне, калi ласка.

Ён скiнуў яе руку i пачаў ёй выгаворваць рэзкiм, уладарным тонам, прычым пенснэ кiвала ў такт яго гаворкi, але за што канкрэтна ён яе ўпiкаў, яна не разумела. Потым афiцэр выйшаў з залы.

Корал прыхiлiлася тварам да шкла. Скрозь прасветы ў марозных узорах было вiдаць, як уздоўж пуцi туды-сюды ходзiць немец. Яна паспрабавала знайсцi вачыма вагон-рэстаран.

- Ён прыйшоў? - спытаў доктар Цынер.

- Зараз iзноў пойдзе снег, - сказала яна i адышла ад акна. Ёй раптам абрыдла яе недарэчнае, бязглуздае становiшча. - Чаго iм ад мяне трэба? Навошта трымаюць мяне тут?

- Гэта нейкая прыкрая недарэчнасць. Яны перапалоханыя. У Белградзе было паўстанне, - паспрабаваў супакоiць яе доктар. - Iм патрэбен толькi я. Вось у чым уся справа.

- Але ж чаму? Вы ж ангелец.

- Не. Я тутэйшы, - сказаў ён з адценнем горычы.

- А ў чым ваша вiна?

- Я паспрабаваў змянiць рэжым, - растлумачыў доктар, даючы зразумець, як ён не любiць ярлыкоў. - Я камунiст.

- Але навошта? Навошта? - ускрыкнула яна, гледзячы на доктара з жахам, не ў сiлах схаваць, наколькi пахiснуўся яе давер да таго адзiнага чалавека, якi, акрамя Майета, мог i хацеў ёй дапамагчы. Нават яго добрыя адносiны да яе ў цягнiку здавалiся ёй падазронымi. Яна падышла да лаўкi i села як мага далей ад немца.

- Каб растлумачыць вам навошта, спатрэбiцца шмат часу.

Яна не слухала яго, не хацела ўдумвацца ў сэнс нiводнага яго слова. Цяпер яна ставiлася да яго, як да тых галадранцаў, што наладжваюць дэманстрацыi на Трафальгарскiм пляцы, ходзяць з брыдкiмi плакатамi: "Пралетарыi ўсiх краiн, яднайцеся!", "Верныя паплечнiкi Ўолтгемстваў", "Бэлемскае аддзяленне лiгi маладых рабочых". Гэтыя прайдзiсветы хочуць павесiць усiх багацеяў, забаранiць тэатры i прымусiць яе займацца свабоднай любоўю ў летнiм лагеры, а потым iсцi на дэманстрацыi па Оксфард-стрыт пад сцягам з надпiсам: "Брытанскiя работнiцы".

- Болей часу, чым я маю, - дадаў ён.

Корал не звярнула ўвагi на яго словы. У той момант яна ставiла сябе непараўнана вышэй за яго. Яна была каханкай багацея, а ён - працоўны. Калi яна нарэшце ўспомнiла пра яго, дык сказала са шчырым абурэннем i з пагардай:

- Думаю, вас пасадзяць у турму.

- Лiчу, што мяне расстраляюць.

Яна са здзiўленнем утаропiлася ў яго, забыўшыся на тое, што ў iх розныя перакананнi:

- Чаму?

Ён усмiхнуўся крыху самазадаволена:

- Яны баяцца такiх, як я.

- У Ангельшчыне чырвоным дазваляюць гаварыць, што хочаш i колькi хочаш. I палiцыя стаiць i слухае iх.

- Ну, тут iстотная рознiца. Мы не абмяжоўваем сябе толькi размовамi.

- Але ж будзе суд?

- Нешта накшталт суду. Мяне павязуць у Белград.

Недзе прагучаў ражок, i пранiзлiвы свiсток працяў марознае паветра.

- Вiдаць, манеўруюць, - сказаў доктар Цынер, спрабуючы супакоiць яе.

Паласа дыму працягнулася звонку мiма вокнаў, i ў зале зрабiлася цёмна, загучалi галасы, людзi пабеглi ўздоўж чыгункi. Буферы памiж вагонамi забразгалi, сутыкнулiся, напружылiся, i тонкiя сцены затрэслiся ад руху поршняў, ад грукату цяжкiх колаў. Калi дым разышоўся, Корал Маскер цiха прысела на драўляную лаву. Гаварыць нiчога не хацелася, i ногi ў яе былi халодныя як лёд. Але крыху пазней яна адчула ў маўчаннi доктара Цынера асуджэнне.

- Ён вернецца за мной. Вось пабачыце, - вымавiла яна з цеплынёй у голасе.

Нiнiч сунуў вiнтоўку пад паху i пачаў пляскаць рукамi ў пальчатках.

- Ад гэтых новых паравозаў шмат шуму, - сказаў ён, гледзячы, як цягнiк выцягнуўся, нiбы гума, апiсаў дугу i знiк.

Стрэлкi застагналi i вярнулiся на ранейшае месца. На сустрэчным пуцi падняўся семафор. З будкi выйшаў чалавек, сышоў па прыступках, перасек лiнiю i знiк з вачэй у напрамку да невялiкага дамка.

- Пайшоў абедаць, - з зайздрасцю сказаў напарнiк Нiнiча.

- За ўвесь час, пакуль я тут, нiколi не было, каб паравоз нарабiў столькi шуму, - сказаў Нiнiч.

Тут ён пачуў словы напарнiка:

- Маёру панеслi гарачы абед з казармы.

Але Нiнiч не паведамiў яму пра прыезд з Белграда начальнiка палiцыi ён зберагаў гэтую навiну для жонкi.

- Ты шчаслiвец. Я часта думаю, як добра з'есцi сапраўды абед. Думаю, няблага было б i мне ажанiцца, калi бачу, як твая жонка прыходзiць да цябе кожны ранак.

- Няблага, - стрымана пагадзiўся Нiнiч.

- Скажы, што яна табе прыносiць?

- Бохан хлеба i кавалак кiлбасы. Часам трошкi масла. Яна неблагая дзяўчына.

Аднак на душы ў яго было неспакойна. "Я яе не варты, я хацеў бы быць багатым, каб купiць ёй сукенку i пацеркi, пайсцi з ёй у тэатр у Белградзе". Спачатку ён з зайздрасцю падумаў пра дзяўчыну-iншаземку, замкнёную ў зале чакання, пра яе адзенне, якое здалося яму шыкоўным, пра яе зялёныя пацеркi, але, параўнаўшы дзяўчыну з сваёй жонкай, ён хутка кiнуў зайздросцiць ёй, а ў душы яго зацеплiлася добрае пачуццё да iншаземкi. Паляпваючы сваiмi вялiкiмi няўклюднымi рукамi, ён з захапленнем думаў пра прыгажосць i кволасць жанчын.

Перейти на страницу:

Грэм Грин читать все книги автора по порядку

Грэм Грин - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки kniga-online.club.


Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке) отзывы

Отзывы читателей о книге Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке), автор: Грэм Грин. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Уважаемые читатели и просто посетители нашей библиотеки! Просим Вас придерживаться определенных правил при комментировании литературных произведений.

  • 1. Просьба отказаться от дискриминационных высказываний. Мы защищаем право наших читателей свободно выражать свою точку зрения. Вместе с тем мы не терпим агрессии. На сайте запрещено оставлять комментарий, который содержит унизительные высказывания или призывы к насилию по отношению к отдельным лицам или группам людей на основании их расы, этнического происхождения, вероисповедания, недееспособности, пола, возраста, статуса ветерана, касты или сексуальной ориентации.
  • 2. Просьба отказаться от оскорблений, угроз и запугиваний.
  • 3. Просьба отказаться от нецензурной лексики.
  • 4. Просьба вести себя максимально корректно как по отношению к авторам, так и по отношению к другим читателям и их комментариям.

Надеемся на Ваше понимание и благоразумие. С уважением, администратор kniga-online.


Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*