Kniga-Online.club
» » » » Иван Шамякин - Сэрца на далонi (на белорусском языке)

Иван Шамякин - Сэрца на далонi (на белорусском языке)

Читать бесплатно Иван Шамякин - Сэрца на далонi (на белорусском языке). Жанр: Русская классическая проза издательство неизвестно, год 2004. Так же читаем полные версии (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте kniga-online.club или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Перейти на страницу:

Доктар Яраш ведаў усе таямнiцы чалавечага цела, ды i душы таксама. Яму здавалася, што для яго ўжо няма нiякiх тайн i загадак. Ён узяў Зосю, як санiтар бярэ хворую. Як лекар, ён клапацiўся пра яе сэрца, якое бачыў, трымаў на сваёй далонi. Яму было абсалютна ўсё адно - мужчына гэта цi жанчына. Але нечакана i ў яго з'явiлася загадкавае пачуццё, незнаёмае, невыразнае, дзiўнае. Нешта як бы ўсхвалявала яго. I сэрца забiлася не так, як, ён ведаў, павiнна было бiцца пры такiм пад'ёме, з такiм цяжарам. Выдатны спартсмен, ён вельмi добра ведаў сваё сэрца, дакладна ўмеў разлiчыць нагрузку яго. Што ж гэта яно выходзiць з-пад улады - пачынае грукаць не так, як яму належыць? "Старэю", падумаў ён i асцярожна апусцiў Зосю на зямлю.

Каля дачы стаяла санiтарная машына. Яраш з трывогай падумаў: "Няўжо ў бальнiцы што здарылася?" Закрочыў шпарчэй. Але хутка ўбачыў, што на лавачцы сядзяць Шыковiч, Гаецкая i незнаёмая жанчына. Пачуў вясёлы смех Гаецкай i спахмурнеў: не хапала яшчэ яе тут! Зося адчула, як нечакана змянiўся яго настрой, зразумела, што яму не спадабалiся гэтыя нечаканыя госцi. Спытала:

- Хто гэта?

- Галоўны лекар трэцяй бальнiцы. У якой ты ляжала.

Яна помнiла гэтую прыгожую поўную жанчыну, якая часам абыходзiла палаты i рабiла разнос сёстрам i санiтаркам. Настрой Яраша як бы перадаваўся ёй: Зося адчула сябе няёмка, быццам у нечым была вiнаватая.

Яраш сказаў:

- Дурная баба. I подлая.

Гэта яшчэ больш збянтэжыла Зосю, быццам ёй даверылi тайну, ведаць якую зусiм не трэба, нават небяспечна. Угледзеўшы Яраша i Зосю, Тамара Аляксандраўна паднялася, пайшла насустрач, прыветлiва махаючы касынкай.

- З уловам, Антон Кузьмiч, - праспявала яна. - Я не ведаю, як кажуць... Шыковiч! Як вiншуюць грыбавiкоў? Са зборам? З падборам? З уловам?

Смяялiся яе сакавiтыя вусны, выпешчаныя шчокi - то з'яўлялiся, то знiкалi сiмпатычныя ямачкi на iх. А вочы... вочы, халодныя i злосныя, разглядалi Зосю. Ды так нахабна, бесцырымонна, што Зосi здалося - раздзяюць. I яна, зусiм разгубленая, спалоханая i абураная, не пазнаёмiўшыся, не прывiтаўшыся, амаль уподбег кiнулася да Машы, якая сядзела на ганку i перабiрала грыбы.

- Глядзi, колькi я знайшла баравiкоў! А ты? О, з табой нi ў чым нельга зраўняцца!

- Твая пацыентка? - спытала Гаецкая ў Яраша.

Гэта можна спытаць па-чалавечаму, прафесiйна, як лекар у лекара. Яна хацела зрабiць выгляд, што пытае iменна так. Але Яраш бачыў, як яна працягвае глядзець у спiну Зосi, i адчуў, што пачынае закiпаць. Ён сам баяўся свайго гневу, бо ведаў, што "сарвацца" яму, ды яшчэ перад жанчынамi, нельга, непрыстойна.

Гаецкая працягнула яму руку, падвяла да лавачкi, пазнаёмiла са сваёй сяброўкай. Гаварылi нейкiя пустыя словы. Смяялiся.

- Гаспадары, запрашайце ў хату. Трэба ж абмыць вашы новыя вуглы, - сказала Тамара Аляксандраўна.

Шыковiч сумеўся, паглядзеў на свайго хмурага сябра - можа, ён што прапануе? - i з жалем уздыхнуў:

- Калi я працую, у мяне - "сухi закон". I каб быць далей ад спакусы...

Гаецкая зразумела.

- А мы ў лес ездзiм са сваiм вiном.

- О, тады iншая размова! Калi ласка! Прашу, - галантна пакланiўся Кiрыла, паказваючы на сваю палавiну дачы.

Яраш падумаў, што Зося не сядзе за адзiн стол з гэтай жанчынай. Ды i не жадае, каб яны сядзелi разам. Ды i ўвогуле: не хапала яму яшчэ пiць вiно з Гаецкай у лесе, на дачы! Ён сказаў, як адсек:

- Мяне чакаюць дома.

- У Антона Кузьмiча раўнiвая жонка, - як бы ў жарт, сказала Тамара Аляксандраўна, але знарок так, каб пачулi Зося i Маша.

Нiчога не адказаўшы i не развiтаўшыся, Яраш рушыў да "Масквiча". Завёў, рыўком пад'ехаў пад самы ганак, узняўшы пыл, быццам стварыўшы дымавую заслону. Зося першая хуценька ўскочыла на задняе сядзенне.

З ветлiвасцi Яраш махнуў доктаркам рукой, спытаў у Кiрылы:

- Што перадаць тваiм?

- Прывязi заўтра масла i хлеба.

Гаецкая, закусiўшы губу, злосна прыжмурыўшыся, доўга глядзела ўслед сiняму "Масквiчу".

Яе сяброўка спытала:

- Ён заўсёды такi... нелюдзiмы?

- Бывае горшы, - нядобразычлiва адказаў Шыковiч. Цяпер i ён узлаваўся на няпрошаных гасцей. Чорт iх прынёс! Каб не яны, яму, напэўна, удалося б угаварыць Антона пасядзець гадзiнку. Маша засмажыла б грыбы, i яны разам павячэралi б i хораша пагутарылi б. Ён прачытаў бы iм раздзел - расказ Зосi. Што-нiшто трэба ўдакладнiць. А сядзець з гэтымi чужымi бабамi - мала цiкавасцi i нiякай карысцi для яго працы.

Тамара Аляксандраўна спачатку збянтэжылася, калi яе "ўсемагутная разведка" ўстанавiла, хто тая жанчна, якую яна сустрэла з Ярашам каля дачы. Але, разважыўшы, узрадавалася: гэта яшчэ лепш, бо, акрамя ўсяго iншага, на галаву чалавека, якi зрабiўся цяпер ёй ненавiсны, падае яшчэ адзiн цяжкi грэх парушэнне лекарскай этыкi.

Больш за дваццаць год яна песцiла надзею, што ўрэшце ўсё-такi ачаруе гэтага ўпартага асiлка. Уласна кажучы, у апошнiя гады ёй не столькi хацелася ачараваць яго, закахаць, колькi проста пераможна ўзяць - нацiскам, прыступам. Гэта быў ужо своеасаблiвы спартыўны азарт. Цяпер усё рушылася, надзея знiкла назаўсёды. Жанчына шалела ад злосцi. Чакай, доктар Яраш, ты доўга будзеш помнiць мяне!

Забыты былi справы, хворыя, грыбы. Сама галоўны лекар i ўсё яе даволi значнае акружэнне лёталi па горадзе ў пошуках звестак пра Зосю i Яраша. I вельмi хутка было выяснена ўсё: i тое, што яны, Яраш i дачка здраднiка Савiча, знаёмы яшчэ з часоў акупацыi, i тое, як Шыковiч i Яраш дамагалiся для гэтай жанчыны асобнай кватэры, як яны самi (вядомы хiрург i пiсьменнiк) куплялi для яе мэблю i нават якую суму кожны з iх зняў з ашчаднай кнiжкi, i, нарэшце, тое, што яны збiралiся на кватэры ў Зосi ўчацвярых. О, гэта ўжо не проста сувязь аднаго жанатага мужчыны з незамужняй жанчынай! Тут значна большае - групавое маральнае разлажэнне!

I паляцела плётка з касмiчнай хуткасцю. Каб Яраш i Шыковiч былi людзi звычайныя, вядомыя толькi ў сваiх калектывах, безумоўна, што ўсё гэта не выклiкала б сенсацыi. Але абодвух у горадзе добра ведалi, а таму ўсе праяўлялi да такой навiны незвычайную цiкавасць: адны злараднiчалi, другiя, галоўным чынам замужнiя жанчыны, абуралiся, трэцiя ўпотай зайздросцiлi.

26

Галiна Адамаўна глянула на ручны гадзiннiк i ўзрадавалася - да канца рабочага дня заставалiся хвiлiны. Яна сапраўды не любiла сваёй работы. Ёй больш падабалiся хатнiя абавязкi - гатаваць смачныя абеды, кроiць i шыць, яна была добрая гаспадыня, ласкавая мацi i жонка. Думкi яе ляцелi дадому: што згатаваць сёння, каб страва аднолькава падабалася i Антону, i Вiцю, i Наташы, густы якiх даволi розныя.

- Дзве гадзiны нiчога не ешце, - сказала яна пацыенту, якi паласкаў рот содавым растворам.

У яе самой нiколi не балелi зубы, можа, таму яна ставiлася да сваiх пацыентаў з iронiяй, не верыла iх стогнам i пакутам; яна двойчы раджала i нi разу не войкнула, а тут другi так енчыць, што брыдка слухаць. I да крывавых пляўкоў яна не магла прывыкнуць за ўсе пятнаццаць год сваёй работы. Жыла ў чысцiнi, i ёй быў агiдны ўсялякi гной i бруд, фiзiчны i маральны, нават праяўленне звычайнай неакуратнасцi. Сястра глянула за дзверы, таксама не без радасцi паведамiла, што нiкога больш няма, i пачала працiраць iнструмент. Галiна Адамаўна падышла да ўмывальнiка, закасала рукавы халата, узброiлася шчоткай... У гэты момант шырока расчынiлiся дзверы i ўвайшла яна - Тамара Аляксандраўна.

Сэрца ў Галiны адразу быццам адарвалася i ўпала ў нейкую гулкую пустэчу, ад чаго зрабiлася балюча ў жываце.

З крана лiлася вада.

Страшэнна непрыемныя струменьчыкi холаду папаўзлi па спiне, як толькi яна падумала, што гэтая пышная, прыгожая жанчына з нахабнымi вачамi, якiя яна многа год ненавiдзела, прынесла ёй гора. У Галiны Адамаўны жыло цвёрдае перакананне, што з добрым намерам Гаецкая нiколi не з'явiцца.

Тамара Аляксандраўна, прывiтаўшыся, адразу па-гаспадарску забралася ў зубалячэбнае крэсла, уселася, як царыца на троне, такая ж ззяючая, як панiкелiраваныя дэталi апаратуры.

Галiна Адамаўна ўпусцiла ў ракавiну шчотку, непаслухмянай рукой закруцiла кран. Падумала:

"Калi ў яе зубы, чорт з ёй, неабавязкова для такой мыць рукi".

Нiколi яшчэ i нi пра каго яна так не думала. Спытала холадна-афiцыйна, як у зусiм незнаёмай, i троху недарэчна:

- У вас - зубы?

- У мяне - зубы, - з падкрэсленай iронiяй, блiснуўшы залатымi каронкамi, адказала Гаецкая.

Ногi налiлiся холадам, яны сталi непаслухмяныя, але Галiна Адамаўна прымусiла сябе наблiзiцца i ўзяць iнструмент.

- Сястрычка, iдзi пагуляй, любая. Мне трэба нешта сказаць лекару, мядовым голасам праспявала Тамара Аляксандраўна.

Сястра глянула на Галiну Адамаўну. Той хацелася крыкнуць: "Не трэба! Не выходзь!" Але замест гэтага яна чамусьцi, як вiнаватая, збянтэжана апусцiла вочы, i далiкатная сястра ўмiг знiкла.

- Галя, дарагая мая, - адразу пачала Гаецкая, шчыра, ласкава, чым яшчэ больш насцярожыла Галiну Адамаўну, - я ведаю, ты ненавiдзела мяне. Але ты памылялася...

"Чаму яна кажа мне "ты"? Мы нiколi не былi з ёй у сяброўскiх адносiнах".

- ...Ты глыбока памыляешся. Нiколi я не пасягала на тваё шчасце. Нiколi не жадала табе кепскага. Твае i мае зайздроснiкi плявузгалi табе, хацелi сутыкнуць нас iлбамi. Павер мне, Галечка, я твой лепшы друг. Таму i прыйшла. Таму вырашыла сказаць. Не люблю пляткарыць... Але калi закранаецца наш жаночы гонар...

Перейти на страницу:

Иван Шамякин читать все книги автора по порядку

Иван Шамякин - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки kniga-online.club.


Сэрца на далонi (на белорусском языке) отзывы

Отзывы читателей о книге Сэрца на далонi (на белорусском языке), автор: Иван Шамякин. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Уважаемые читатели и просто посетители нашей библиотеки! Просим Вас придерживаться определенных правил при комментировании литературных произведений.

  • 1. Просьба отказаться от дискриминационных высказываний. Мы защищаем право наших читателей свободно выражать свою точку зрения. Вместе с тем мы не терпим агрессии. На сайте запрещено оставлять комментарий, который содержит унизительные высказывания или призывы к насилию по отношению к отдельным лицам или группам людей на основании их расы, этнического происхождения, вероисповедания, недееспособности, пола, возраста, статуса ветерана, касты или сексуальной ориентации.
  • 2. Просьба отказаться от оскорблений, угроз и запугиваний.
  • 3. Просьба отказаться от нецензурной лексики.
  • 4. Просьба вести себя максимально корректно как по отношению к авторам, так и по отношению к другим читателям и их комментариям.

Надеемся на Ваше понимание и благоразумие. С уважением, администратор kniga-online.


Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*