Винцесь Мудров - Дарога ў дваццаць крокаў (на белорусском языке)
Трахiму часьцяком мроiлася тая страшная бамбёжка, мроiлася ахопленая полымем станцыя Вязьма, да вушэй даляталi крыкi раненых i нос казытаў саладжавы пах паленага людзкога мяса, i ў сьвядомасьцi кожнага разу мiльгцеў невыразны твар нямецкага лётчыка, якога ён угледзеў за iмгненьне да выбуху. I вось, нарэшце, ён убачыў - хто кiнуў бомбу.
З вохканьнем Трахiм узьняўся на ватных нагах, пайшоў, хiстаючыся, да гасютавага трактара, зь цяжкасьцю расчынiў непадатныя дзьверцы. Млявая рука пашнарыла пад сядзеньнем, намацала лiпучае дзяржальна кувалды. З апошнiх сiл Трахiм ўзвалiў кувалду на плячук, стоена прашаптаў: - Толькi б дайсьцi! - i рушыў па дарозе, у канцы якой - у дваццацi кроках ад трактара - яго чакалi боская цiшыня i вечны спакой душы.