Kniga-Online.club
» » » » Эрик Сигл - Гiсторыя кахання (на белорусском языке)

Эрик Сигл - Гiсторыя кахання (на белорусском языке)

Читать бесплатно Эрик Сигл - Гiсторыя кахання (на белорусском языке). Жанр: Разное издательство неизвестно, год 2004. Так же читаем полные версии (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте kniga-online.club или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Перейти на страницу:

- Дзве хвiлiны штрафу!

Я ўзняў вочы. Паказваў ён на мяне. Я? Што я такога зрабiў, каб мяне выдаляць?

- Што я зрабiў, рэф?

Аднак выдавала на тое, што настрою прадоўжыць наш дыялог суддзя не меў. Ён пад'ехаў да судзейскага столiка, пракрычаў: "Нумар сем, дзве хвiлiны!" - i паказаў рукамi, за што менавiта выдаляе мяне.

Я крыху паспрачаўся - такая ўжо завядзёнка. Якое б грубае нi было парушэнне, заўзятары чакаюць пратэстаў. Але суддзя адмахнуўся ад мяне, i я, перапоўнены абурэннем, пакацiўся да лавы штрафнiкоў. Сеў на месца, звякнуўшы канькамi аб падлогу, i пачуў, як дынамiкi гаркнулi на ўсю залу: "Олiвэр Барэт, каманда Гарварда, выдалены на дзве хвiлiны за затрымку супернiка". Трыбуны незадаволена загудзелi. Некалькi гарвардскiх заўзюкоў зараўлi, выказваючы сумленне ў добрым зроку ды справядлiвасцi арбiтраў. Спрабуючы аддыхацца, я апусцiў галаву i нават краем вока не глядзеў на лёд, дзе Дартмут мясiў нашых.

- Ты чаму тут адседжваешся, калi твае таварышы гуляюць? - пачуў я раптам голас Джэнi.

Аднак не адказаў i пачаў падтрымлiваць сваiх:

- Трымайцеся, хлопцы, спакайней!

- Чым ты правiнiўся?

Я азiрнуўся i адказаў - усё ж такi Джэнi прыйшла на матч дзеля мяне.

- Перастараўся крыху, - кiнуў я i зноў прылiп вачыма да пляцоўкi, назiраючы за тым, як нашы спрабуюць стрымаць нападнiка Дартмута.

- Гэта ганьба табе?

- Джэнi, прашу цябе, мне трэба сабрацца.

- Сабрацца?

- Каб змяць гэтага казла, калi выйду на лёд, - кiўнуў я на лепшага нападнiка Дартмута i зноў пачаў назiраць за гульнёю, iрвучыся ў чаканы бой.

- Ты любiш брудную гульню?

Погляд мой быў прыкуты да нашае брамкi, вакол якой так i кiшэлi зялёныя казлы. Не было ўжо болей сiлы чакаць выхаду на лёд. Але Джэнi ўпарцiлася:

- Можа, ты i мяне калi-небудзь захочаш "змяць"?

- Зараз жа, калi не змоўкнеш.

- Вось як? Бывай.

Калi я азiрнуўся, яна ўжо знiкла. Я падняўся, шукаючы яе вачыма, але пачуў у гэты момант, што скончылiся дзве мае штрафныя хвiлiны, перамахнуў цераз борт i выскачыў на лёд.

Трыбуны гучна вiталi маё вяртанне: з Барэтам гульня заладзiцца. Дзе б нi была цяпер Джэнi, усё адно пачуе, як ажылi заўзятары пасля майго выхаду. А раз так, дык каго хвалюе, дзе яна цяпер?

Але дзе ж яна!..

Нападнiк дартмутцаў зрабiў гарматны кiдок, але наш варатар адбiў шайбу - i адбiў у бок нашага абаронцы, якi кiнуў яе ўперад мне на ход. Iрвануўшы за шайбай, я вырашыў, што ў мяне ёсць доля секунды, каб зiрнуць на трыбуны i адшукаць Джэнi. Так я i зрабiў. I адразу ўбачыў яе. Яна засталася.

У наступны ж момант я пляснуўся на лёд: двое зялёных бамбiзаў урэзалiся ў мяне. Я ехаў задам па лёдзе i - Божа! - не ведаў, куды дзецца ад сораму: мяне так танна завалiлi!.. Гарвардскiя заўзятары стагналi ад крыўды, дартмуцкiя раўлi: "Душы iх! Душы iх!"

Што яна там думае?!

Дартмут зноў прывёў шайбу да нашае брамкi. Наш варатар зноў адбiў шчаўчок, i абаронца пракiнуў шайбу мне. Фаны аж шалелi. Трэба забiваць! Я падхапiў шайбу i на ўсёй хуткасцi ўварваўся ў зону Дартмута. Абаронцы рушылi на мяне.

- Уперад, Олiвэр, уперад! Урэж iм па чарапах! - перакрыў роў трыбун пранiзлiвы, нават ваяўнiчы енк Джэнi.

Я ўхiлiўся ад аднаго абаронцы, садануў другога так, што ён ажно задыхнуўся, i потым, замест таго каб кiнуць у падзеннi, што было найбольш верагодным маiм ходам, аддаў пас Дэйвi Джонстану, якi накатваўся справа, - i ён увагнаў шайбу ў сетку. Гарвард павёў!!!

Мы адразу кiнулiся абдымацца - я, Джонстан, астатнiя хлопцы. Цiскалi адзiн аднаго, ляпалi па спiне, цалавалiся i падскоквалi. Нашы заўзятары зайшлiся ад рову. А дартмуцкi абаронца, той самы, якога я збiў з ног, усё яшчэ не мог адклеiць зад ад лёду. Заўзятары кiдалi на лёд праграмкi. Гэты ўдар лiтаральна пераламаў зялёным хрыбет...

У вынiку мы размалацiлi iх - 7:0.

Калi б я быў сентыментальны i захацеў павесiць на сцяну фатаграфiю на памяць аб Гарвардзе, дык гэта была б не Царква Памiнання, не якiсьцi iншы славуты будынак, а Дзiлан-Фiлд-Хаўс. Калi i было ў Гарвардзе месца, дзе я адчуваў сябе як дома, дык гэта ў Дзiлан-Фiлд-Хаўсе, нашым спарткомплексе. I няхай у мяне адбяруць за гэтае прызнанне дыплом, але Ўайднераўская, нашая, бiблiятэка значыць для мяне нашмат меней за Дзiлан. Кожнага вечара, усе мае ўнiверсiтэцкiя гады, я ўваходзiў пад ягоны дах, вiтаў прыяцеляў моцнымi слоўцамi, скiдаў з сябе шалупiнне цывiлiзацыi i ператвараўся ў байца. Як гэта было выдатна - нацягнуць шчыткi i кашулю з нумарам "7" (тады я марыў, што яго аддадуць мне навечна - аднак марна), устаць на канькi i нязграбна пасунуцца па калiдоры на Ўатсан Рынк-пляцоўку.

Яшчэ прыямней было вяртацца ў Дзiлан з гульнi: здымаеш з сябе мокрую ад поту амунiцыю i тупаеш голы да столiка з чыстымi ручнiкамi.

- Ну як табе сёння, Олi?

- Нармалёк, Рычы. Нармалёк, Джымi.

Потым пад душ, паслухаць, хто, што, з кiм i колькi разоў зрабiў у гэтую вечаровую суботу: "Ну, як мы абулi гэтых дзятлаў?.." Я быў лiдэрам, i ў мяне было месца, дзе я мог пабыць адзiн i падумаць. Лёс блаславiў мяне хворым каленам (але, блаславiў: вы бачылi мой вайсковы бiлет?), i пасля кожнае гульнi мне прыходзiлася паласкаць яго ў цыркулярнай ванне. Седзячы на краi ванны i назiраючы за водаваротам вакол свайго калена, я пералiчваў сiнякi i раны (я рады iм своеасаблiва) i думаў пра што нi ўздумаецца цi нi пра што не думаў. Сёння ўвечары я думаў пра свой гол, пра перадачу, з якой мы забiлi другi, i пра тое, што фактычна закончыўся мой трэцi запар сезон у зборнай унiверсiтэта.

- Палошчаш каленца, Олi?

Гэта гаворыць Джэкi Фэлт, наш трэнер i самазваны духоўны настаўнiк.

- Палашчу, Джэкi, калi збоку гэта не выдае на штось iншае.

Фэлт хмыкае i па-iдыёцку ўхмыляецца:

- Сказаць табе, чаму цябе падводзiць каленца, Олi? Хочаш ведаць?

Я аб'ехаў ужо ўсiх артапедаў на Ўсходнiм узбярэжжы, але Фэлт, натуральна, быў у курсе маёй бяды лепш за мяне.

- Харчуешся няправiльна, во што.

Мне гэта цiкавым не здалося.

- Мала солi ясi.

Можа, калi прыму яго жарт, дык хутчэй адстане?

- О'кэй, Джэк. Буду есцi болей солi.

Божа лiтасцiвы, якi ж задаволены ён быў! Калi адыходзiў, дык ягоная iдыёцкая пыса так i ззяла ад усведамлення зробленага эфекту. Затое я зноў застаўся адзiн. Саслiзнуў усiм целам у бурлiвую ваду, заплюшчыў вочы i акунуўся па самую шыю ў цяплынь. Уф-ф-ф!

Божа! Джэнi ж, напэўна, чакае мяне на дварэ. Дакладней, я спадзяваўся, што чакае. Божа! Колькi ж часу пракайфаваў я ў гэтай цеплынi, пакуль яна мерзла? Адзяваючыся, я паставiў новы рэкорд хуткасцi. Дзверы цэнтральнага ўваходу ў Дзiлан я расчынiў яшчэ не абсохлы.

У твар мне ўдарыла халоднае паветра. Ну i калатун! А цемрадзь, хоць пальцам у вока. Непадалёк усё яшчэ тусавалася жменька фанаў - сама стойкiх, у бальшынi сваёй былых гульцоў гарвардскай хакейнай зборнай, якiя ў душы так i не развiталiся з клюшкамi. Хлопцы накшталт старога Джордана Джэнкса, якi не прапускае анiводнае гульнi Гарварда - нi дома, нi ў гасцях. I як ён толькi ўхiтраецца гэта рабiць? Ён жа буйны банкiр. I навошта яму гэта трэба?

- Дасталося табе сёння, Олiвэр!

- Было, мiстэр Джэнкс. Самi бачылi, у якi хакей яны гуляюць.

Я шнарыў вачыма вакол у пошуках Джэнi. Няўжо яна вярнулася ў iнтэрнат i ўсю дарогу да Рэдклiфа прайшла адна?

- Джэнi! - паклiкаў я i ступiў колькi крокаў у бок ад заўзятараў, адчайна спрабуючы хоць што-небудзь разгледзець у цемры.

Раптам яна выйшла з-за дрэва. Твар яе быў ухутаны ў шалiк, адны вочы былi вiдаць.

- Эй, падрыхтунчык, тут страшэнная халадэча.

Як я быў рады бачыць яе! Усклiкнуўшы: "Джэнi!" - падбег да яе i дакрануўся вуснамi да яе халоднага лба.

- Хiба я табе дазволiла? - спыталася яна.

- Што?

- Хiба я дазволiла табе пацалаваць мяне?

- Прабач. Захапiўся.

- А я не.

Мы засталiся зусiм адны. Было цёмна, халодна i позна. Я зноў пацалаваў яе. Але ўжо не ў лоб - i моцна. Пацалунак быў доўгi.

- Мне гэта не падабаецца, - прамармытала Джэнi; усё яшчэ трымаючы мяне за рукавы.

- Што?

- Што мне гэта падабаецца.

Усю дарогу назад (у мяне ёсць машына, але Джэнi захацела iсцi пешкi) яна трымала мяне за рукаў. Не за руку, а за рукаў. Не ведаю, як гэта i растлумачыць. Ля дзвярэй iнтэрната цалаваць яе на развiтанне я не стаў.

- Ведаеш, Джэнi, мажлiва, я не буду тэлефанаваць табе некалькi месяцаў.

Нейкi час яна маўчала. Нарэшце папыталася:

- Чаму?

- А можа, пазваню, як толькi ўвайду ў свой пакой. - Я павярнуўся i хутка пайшоў.

- Нiколi не думала, што ты такi, - прашаптала яна ўслед з крыўдаю.

Я зноў павярнуўся i зрабiў пераможны кiдок па брамцы:

- Што, не даспадобы? А сама дык з iншымi гэта любiш!

Мне страшна хацелася азiрнуцца яшчэ раз i паглядзець, якi ў яе цяпер выраз твару, аднак я не зрабiў гэтага з тактычных меркаванняў.

Калi я ўвайшоў у наш iнтэрнацкi нумар, мой сусед Рэй Стратан гуляў у покер з хлопцамi з ягонай футбольнай каманды.

- Прывiтанне, бегемоты!

Мне штосьцi мыкнулi ў адказ. Потым:

- З чым цябе сёння павiншаваць, Олi?

- Гол i перадача.

- Мы наконт Кавiлеры.

- Не ваша справа, - адрэзаў я.

- Хто такая? - запытаўся адзiн з гiпапатамаў.

Перейти на страницу:

Эрик Сигл читать все книги автора по порядку

Эрик Сигл - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки kniga-online.club.


Гiсторыя кахання (на белорусском языке) отзывы

Отзывы читателей о книге Гiсторыя кахання (на белорусском языке), автор: Эрик Сигл. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Уважаемые читатели и просто посетители нашей библиотеки! Просим Вас придерживаться определенных правил при комментировании литературных произведений.

  • 1. Просьба отказаться от дискриминационных высказываний. Мы защищаем право наших читателей свободно выражать свою точку зрения. Вместе с тем мы не терпим агрессии. На сайте запрещено оставлять комментарий, который содержит унизительные высказывания или призывы к насилию по отношению к отдельным лицам или группам людей на основании их расы, этнического происхождения, вероисповедания, недееспособности, пола, возраста, статуса ветерана, касты или сексуальной ориентации.
  • 2. Просьба отказаться от оскорблений, угроз и запугиваний.
  • 3. Просьба отказаться от нецензурной лексики.
  • 4. Просьба вести себя максимально корректно как по отношению к авторам, так и по отношению к другим читателям и их комментариям.

Надеемся на Ваше понимание и благоразумие. С уважением, администратор kniga-online.


Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*