Kniga-Online.club
» » » » Уладзімір Някляеў - Бары-бэры

Уладзімір Някляеў - Бары-бэры

Читать бесплатно Уладзімір Някляеў - Бары-бэры. Жанр: Прочее издательство неизвестно, год 2004. Так же читаем полные версии (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте kniga-online.club или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Перейти на страницу:

- Памёр, а ўсё тое самае! - не супакойвалася худая і змораная. - Дык гэтакі жывы - яшчэ туды-сюды, а гэтакі мёртвы мне нашто? Сыду - і сам сябе хаваць будзеш!

- Мяне народ пахавае, - падміргнуў Някрасаў разгубленаму Сяўко. - Пахавае мяне беларускі народ?

- Пахавае, - сказаў Сяўко, каб худая да нябожчыка не чаплялася. - Беларускі народ каго хочаш пахавае. Хоць самога сябе.

Някрасаў склаў на грудзях рукі з картамі, уздыхнуў:

- Самога сябе пахаваць нельга. Трэба, каб нехта дапамог.

- Палякі дапамогуць, - паглядзеў Бялінскі на Міцкевіча, які буркнуў: “Ага, як вы нам...” - а худая зноў накінулася на нябожчыка: “І чаго ты ў Мінск мяне прыпёр, калі памёр?!.”

Вось чаго яна да вялікага рускага паэта прычапілася?.. Ну, памёр, але ж не кінуў... Гэтак Люба на Кашына накідвалася, калі той загульваў, і

Сяўко падумаў, што вось людзі ў кватэры Кашыных зусім іншыя, рускія літаратары, адзін нават польскі паэт, а жыццё тое самае. Значыць, ад таго, што мяняюцца людзі, яно, жыццё, не мяняецца? Якім было да рускіх літаратараў і польскіх паэтаў, такім і пасля іх застанецца?..

І пасля яго?.. І пасля Кашына?.. І дарма нехта думае, што ён такі... ну, не гэтакі, як іншыя?.. Не, дудкі, гэткі самы, і Кашын праўду на сходзе сказаў, што ўсе вартыя толькі прыбіральні прыдарожныя праектаваць - і то на адно ачко.

А якія прыдарожныя прыбіральні ў Ізраілі?..

- У ачко! - падумаўшы пра прыбіральні ў Ізраілі, нечакана для самога сябе рашуча сказаў Сяўко. - Калі гуляем, дык у ачко!

- Чаму ў ачко?.. - спытаў, бо Кашына на сходзе не чуў, Міцкевіч, а худая, падняўшы карту, якая выпала з калоды, калі Някрасаў рукі складваў, амаль узмалілася: «Не гуляйце вы з імі!.. Круцялі яны! Махляры!..»

- Фёкла праўду кажа! - пачаў мяшаць карты нябожчык. - Ведаеце, які я махляр! Які круцель! Ды большага за мяне круцяля і махляра ва ўсёй рускай літаратуры не было! І гэта мой, калі хочаце ведаць, найвялікшы гонар! А не нейкія там два радкі пра беларуса... Вы, дарэчы, беларус?

Не так даўно быў перапіс насельніцтва, і паненцы, якая прыйшла яго перапісваць, Сяўко сказаў, што ён беларус. Збіраўся сказаць, што рускі, а сказаў, што беларус, сам не разумеючы, чаму... Можа быць, паненка гэтак выглядала, што ёй нельга было сказаць: я рускі.

- Беларус.

- Волосом рус, видишь, стоит, изможден лихорадкою, высокорослый, больной белорус: губы бескровные, веки упавшие, язвы на тощих ру­ках, вечно в воде по колено стоявшие ноги опухли, колтун в волосах! - прадэкламаваў Бялінскі. - Геніяльна!.. Ліхарадка, язвы, калтун!.. - і прапанаваў Сяўко. - Вы сядайце на маё крэсла, я ў ачко не гуляю.

Нябожчык, хоць Бялінскі і пахваліў ягоныя вершы, насупіўся.

- Геніяльна... Гэта цяпер - геніяльна! А як было, нагадаць? «Думкі пра аўтара зборніка «Мары і гукі» зводзяцца да аднаго: пасрэднасць у вершах невыносная». Такое пра мяне, пра маю кнігу!.. Я скупіў, спаліў увесь на­клад! Колькі грошай згарэла... А ён яшчэ ў ачко не гуляе! Чаму?

Бялінскі не стаў вінаваціцца ў колішніх грахах.

- Бо ачко - гульня жулікаў.

Фёкла, худая і змораная жонка нябожчыка, падбачэнілася.

- А вы хто?.. Жулікі і ёсць.

Нябожчык жэстам запрасіў Сяўко сесці на месца Бялінскага.

- Вось я жонку з вёскі ўзяў. У горад вывез. І што? Дзе ўдзячнасць? Хай бы там і сядзела... Яна ў мяне другая, першая гарадская была, блакітная кроў. Са шляхты, - зняважліва зірнуў ён на Міцкевіча. - Дарма я з ёй развёўся, хоць мы і не вянчаліся. Рэўнасць заела!.. - і ён прадэкламаваў нібы назло Фёкле: «Мы разошлись на полпути, мы разлучились до раз­луки и думали: не будет муки в последнем роковом «прости». Но даже плакать нету силы. Пиши - прошу я одного. Мне эти письма будут милы, и святы, как цветы с могилы, с могилы сердца моего!»

- Геніяльна! - усклікнуў Бялінскі. - Мука! Разлука! Магіла!.. - болей ён, падобна, не ведаў, што сказаць, а пакрыўджаны Міцкевіч пракінуў пагардліва, як палякі ўмеюць: “Вы б лепей оду вешальніку прачыталі!” Гэта не спадабалася ні Някрасаву, ні Бялінскаму, ні Дабралюбаву, які хоць і прамаўчаў, але паглядзеў на Міцкевіча як на чалавека, якога нельга запрашаць у кампанію, дзе нябожчыкі вершы чытаюць.

- Жулікі. - доўжыла сваё, нібы не чула ніякіх вершаў, Фёкла. Во кватэру гэтую выжулілі. І дзе тут карціну вешаць? - Ты скажы мне, Коля: мы тут, у правінцыі, жыць збіраемся?

Нябожчык задумаўся, нібы ўспамінаючы нешта, пасля прадэкламаваў:

- Мятеж прошёл, крамола ляжет, в Литве и Жмуди мир взойдёт... - і рукой махнуў. - Нідзе я не збіраюся жыць! Толькі паміраць. Так лепей, усе шкадуюць.

Сяўко ў яго ўперыўся.

- Вы выйгралі гэтую кватэру ў карты? У Кашына?

- Выйграў. А ў Кашына, не ў Кашына... Хто ён такі, каб помніць?

Гэта Сяўко спадабалася больш, чым вершы. А то гонару ў Кашыне шмат: маставік незаменны!

Ніхто не іншы, не інакшы. Усе аднолькавыя.

Усё залежыць ад таго, як карта пакладзецца. Да каго якая. А гэта ў залежнасці ад таго, на якім месцы сядзіш.

Сесці на месца Бялінскага - адна карта, на іншае - іншая.

Дастаткова дзве карты, каб вярнуць кватэру Кашыну - і хай сабе ён хоць памірае, хоць не! Калі ўгадаць, дзе сесці, дык Кашын будзе Сяўко паўкватэры вінен, а не Сяўко яму!

- Гуляем з умовай, - сказаў Сяўко нябожчыку. - Карціна супраць кватэры.

Ён перакананы быў, што ці нябожчык, ці нехта іншы з рускіх літаратараў пачне спрачацца, стане пярэчыць, але ніхто ні спрачацца, ні пярэчыць не стаў. Толькі Дабралюбаў здзівіўся:

- Навошта вам гэты катух? Вунь грошай колькі ў банку! Сапраўдных, яшчэ царскіх!

У кучы асігнацый царскія чырвонцы ды кацярынкі былі перамешаныя з беларускімі рублямі. Кашын, мусібыць, не толькі кватэру прайграў. Але гэта ўжо ягоная праблема.

Чамусьці не хацелася Сяўко на крэсла сядаць. Хоць месца гэтае было найлепшае. А вось не хацелася сядаць на яго - і ўсё.

- Можна я на ваш зэдлік сяду? - спытаў ён Дабралюбава. - А вы на маё крэсла.

- Крэсла маё! - падскочыў да яго Бялінскі. - Тое, што я прапанаваў вам на яго сесці, не азначае, што яно ваша! А тым больш Дабралюбава!

Выглядала на тое, што і гэтыя адзін аднаго не надта любяць, хоць абодва рускія.

І палякі адзін аднаго любяць не надта. Быў Сяўко ў Польшчы.

Нелюбові ў людзей няма толькі да тых, каго няма.

Вось не было беларусаў - іх любілі. А з’явіліся...

Для чаго з’явіліся беларусы?.. І Сяўко раптам падумаў, што беларусы з’явіліся, каб рускім і палякам было каго любіць.

Думка гэтая незвычайна яго ўразіла. Ён увогуле ніколі, калі не лічыць выпадка пры перапісе насельніцтва, пра сябе як пра беларуса не думаў. Не да галавы было. І вось падумаў. Прычым не пра сябе аднаго, а як бы пра сябе разам з усімі. Пра сябе як пра беларуса, прыналежнага да іншых беларусаў. Да таго ж Кашына...

Чаму?

Бо штукары гэтыя ўлезлі ў кашынскую кватэру - вось чаму! Яны тут не гаспадары, а ўлезлі! Ды яшчэ ўказваюць, дзе яму сядаць! У Расіі сваёй указвайце! У Польшчы!

- Ніхто вам нічога не ўказвае, - не згадзіўся з ягонымі думкамі ня­божчык. - Хочаце на зэдлік - сядайце на зэдлік. «Паміж Польшчай і Расіяй бульба беларуская!..» - раптам заспяваў ён, відавочна павесялеўшы і нібы забыўшыся, што памёр.

«Паперці б іх... - падумаў Сяўко. - Дык гуляць не будзе з кім. Ні прайграць, ні выйграць...» І ён сеў на зэдлік паміж Дабралюбавым, які заняў крэсла, і Міцкевічам, які застаўся на канапе ў нагах нябожчыка. Паміж Расіяй і Польшчай сеў. На сваё гістарычнае месца.

- Як заўсёды... - сказаў, дамяшаўшы калоду, нябожчык, даў Міцкевічу зняць і пачаў здаваць.

- Вы не падсеклі! - перахапіў ягоную руку Дабралюбаў.

- Падсек!

- Не падсеклі! - падтрымаў Дабралюбава Міцкевіч, і нябожчык перастаў спрачацца, сабраў карты і ўздыхнуў вінавата. - Круцель я, махляр! І зрабіць з сабой не магу нічога. Рускі... Давайце вып’ем.

«Падпаіць хоча, - падумаў Сяўко. - Каб не заўважалі, як махлярыць. Ну, жулік...»

- А вось і не! - узяў штоф і наліў кілішкі нябожчык. - Што жулік

- згодны, а выпіць хачу проста так. Проста хачу выпіць. - І ён падняў кілішак, але Міцкевіч проста так выпіць яму не даў, ускочыў са сваім кілішкам:

Бокал заздравный поднимая,

Ещё раз выпить нам пора

Здоровье миротворца края...

Так много ж лет ему.. Ура!

- і кінуў кілішак, зрабіўшы выгляд, што той з рукі выслізнуў, на падлогу, а Някрасаў сказаў услед Фёкле, якая аскепкі сабрала і на кухню панесла: “Вось бачыш, Фёкла, я оду напісаў Мураўёву, які беларусаў і палякаў вешаў, дык палякі мяне не любяць”, - і чокнуўся з Сяўко: “За Расійскую Імперыю!”

Сяўко выпіў - нічога з ім з таго кілішка, калі, канечне, нябожчык нечага не падсыпаў, не станецца - а пасля падумаў: «За якую імперыю? Няма ж ніякай імперыі. Была, калі Мураўёў беларусаў і палякаў вешаў, а цяпер няма...»

- Няма дык няма, - паставіў нябожчык кілішак. - Але ж выпілі.

Міцкевіч глядзеў на Сяўко здзіўлена.

- Выходзіць, беларусы тых, хто іх вешаў, любяць?.. Вы чаму выпілі за імперыю?

- Бо выпіць захацеў! - сунуў нябожчык Міцкевічу калоду, каб зняў.

Перейти на страницу:

Уладзімір Някляеў читать все книги автора по порядку

Уладзімір Някляеў - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки kniga-online.club.


Бары-бэры отзывы

Отзывы читателей о книге Бары-бэры, автор: Уладзімір Някляеў. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Уважаемые читатели и просто посетители нашей библиотеки! Просим Вас придерживаться определенных правил при комментировании литературных произведений.

  • 1. Просьба отказаться от дискриминационных высказываний. Мы защищаем право наших читателей свободно выражать свою точку зрения. Вместе с тем мы не терпим агрессии. На сайте запрещено оставлять комментарий, который содержит унизительные высказывания или призывы к насилию по отношению к отдельным лицам или группам людей на основании их расы, этнического происхождения, вероисповедания, недееспособности, пола, возраста, статуса ветерана, касты или сексуальной ориентации.
  • 2. Просьба отказаться от оскорблений, угроз и запугиваний.
  • 3. Просьба отказаться от нецензурной лексики.
  • 4. Просьба вести себя максимально корректно как по отношению к авторам, так и по отношению к другим читателям и их комментариям.

Надеемся на Ваше понимание и благоразумие. С уважением, администратор kniga-online.


Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*