Kniga-Online.club
» » » » Ганна Навасельцава - Бурлівая крыніца

Ганна Навасельцава - Бурлівая крыніца

Читать бесплатно Ганна Навасельцава - Бурлівая крыніца. Жанр: Прочее издательство неизвестно, год 2004. Так же читаем полные версии (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте kniga-online.club или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Назад 1 2 3 Вперед
Перейти на страницу:

— Паедзем, князёўна, з намі. Далёкі наш край, толькі там не будзем гнанымі.

Уцякаць з вамі, браты-каралевічы? Куды ж. Не спраўдзіла я пакуль Вярнігоравай надзеі. Як жа мне знікаць без гэтага?.. Для нечага ж чакалі мяне не адзін чалавечы век ягоныя чары. Я адчуваю кожнай крывінкай, як уздыхае імі зямля, пырскае агонь, па-кацінаму пацягваючыся ў гарачай печы. Дыхае імі паветра на поўныя грудзі, струменіцца глыбокая сцюдзёная вада. Мацнеюць чары, дужэе белы свет, збірае вялікую сілу. Збірае, аддае людзям. Дзівуюцца яны, але і радуюцца нечаканаму дарунку. А я думаю, думаю-спадзяюся, няўжо вернуцца, няўжо зноў будуць хадзіці па маёй зямлі волаты. Б’ецца волатава кроў. Не магла яна знікнуць, не магла мінуцца.

— Уцякайма з намі, князёўна. Абудзіліся чары тваёй зямлі, множаць яны і нашыя сілы. Толькі не зможам дапамагчы, як здагадаецца-знойдзе цябе князь Дзвін. А ён хутка ўжо знойдзе.

Не зможаце. Вы ж каралевічы. Не ведаю, чаму волатавы чары адгукаюцца вам, чужынцам. Яны ж чуюць родную кроў. Але не паеду я з вамі. Куды ж мне ўцякаць, як вяртаюцца на маю зямлю волаты. І таму кажу ім зноў:

— Што халадней за снег?

— Што пранізлівей за вецер?

А тады, як малодшыя, пакрыўдзіўшыся, ідуць ад мяне прэч, пытаюся ў каралевіча Браса:

— А што цямней за самую цёмную хмару на свеце?

І ўсміхаюся лёгка, згледзеўшы, як цямнеюць ад пранізлівага болю глыбокія вочы. Усміхаюся, каб не здагадаўся, што і мне трывожна-трывожна. Мяне ўжо знайшоў князь Дзвін. Чакала расчаравання і гневу. І цяжкай размовы. Не, зусім не гэтага дачакалася.

Не паглядзеў у мой бок, калі абвясціў чорным раннем:

— Гонар сваёй зямлі шануючы, славу сваёй зямлі шануючы, выбіраю будучага князя за адвагу, за спрыт, за мужнасць. Няхай жа ў бойцы выпрабуюць сябе каралевічы. За таго, хто пераможа астатніх братоў, пойдзе замуж князёўна. Ён і атрымае княжы пасад.

Пакланіліся мне браты-каралевічы. І кінуліся малодшыя біцца. Аж сярод лета нечакана з’явілася зіма. Наляцеў пранізлівы вецер, закружыўся з халодным сне­гам. Заслалі ўвесь свет сваім змаганнем. Круціцца вецер, валіць снег, рассыпаецца як тая мяккая порхаўка. Але і снег ветру не саступае, спавіў яго белымі стужкамі, як вецер не кідаецца, а снег яго трымае. Завыў, застагнаў вецер. Зарыпеў ад натугі снег. Загуло, закалацілася. Ды раптоўна знікла. Аціх вецер. У імгненне растаў снег. Хутка вярнулася на зямлю цёплае лета. Толькі не пабачыў болей аніхто малодшых каралевічаў. Шукалі-клікалі — не знайшлі. А можа, схавала іх сіняя вада, якая прабіваецца на гэты свет.

Сумныя сляды пакінулі тыя чары. Счэзлі, пачарнелі палеткі з садамі. Напалохаўся люд — цяжка яму зразумець, цяжка прыняць такое. І за ўчыненае ягонымі братамі, загадвае князь схапіць каралевіча Браса.

— Думаў, я не пазнаю цябе, каралевіч? Прыкрай была вашая ліслівасць. Звёў я ўжо са свету тваіх братоў і цябе звяду. Робіце толькі злое, чараўнікі. Не хадзіць вам па маёй зямлі аніколі.

— Хто сказаў табе, князь Дзвін, што гэта твая зямля? — прамовіў каралевіч Брас.

Прамовіў і абярнуўся цёмнай хмарай, такой, як некалі мною адчараваная. Прайшоўся вялікім страхам над лясамі-палямі. Не супыніць цябе самым вялікім войскам. Ані слязой, ані сілай. Заслалася хмарамі ўсё неба, знікла яснае сонца. Што хочаш ты ад маёй зямлі? Невінаватая ж яна ў тваёй страце.

— Князёўна, праз цябе загінулі мае браты.

Загінулі. Загінулі. Праз мяне. Як паўсвету знікла разам з імі. Заплачу крынічнай слязой, толькі перайду табе шлях. Чары зямлі і вады слухаюць слова маё. Ты забыўся, што чужы-чужаніца, каралевіч. Не хадзіць табе цёмнай хмарай над маім краем. Клічу, клічу чары.

— Вяртайся туды, адкуль прыйшоў, князь Дзвін. Бяжы, уцякай. Як не быў доб­рым, так і сам не чакай спагады, — сказаў Брас моцнае чарадзейнае слова.

Пабег Дзвін. Уцякаў, уцякаў.

— Няма Дзвіна, — казалі людзі. — Дзвіна. Дзвіна.

Шырокая, суровая Дзвіна. Пабегла туды, адкуль прыйшоў князь. А людзі не верылі, што гэта чары навечна зрабілі яго ракою.

Толькі і мае чары напаткалі цябе, каралевіч. Ледзь не захлынуліся, як у змаганні з блізкімі-роднымі. Пабялела цёмная хмара, глынуўшы моц зямлі і вады. Сталася лёгкай маленькай аблачынкай. Я знямела ад прадчування бяды, але паспела, паспела. Паўсталі чары волатавай крыві. Не было і не будзе анічога мацней за іхнюю веру, за іхнюю памяць.

— Князёўна, прыгожая, што ж ты нарабіла. Я так спадзяваўся на тваё добрае сэрца. Не, я не знікну, я не памру, адно не змагу табе дапамагчы. Не слухаецца мяне вада, не слухаецца мяне крынічная сіла.

Гэта добра, што не слухаецца. Збягу, збягу ад цябе, каралевіч Брас. Збягу ад таго, што адкрываюць мне цяпер ціхія, слухмяныя чары вады, адлюстроўваюць схаванае скрыўджанай на Вярнігораў род сіняй крыніцай. Ад волатавай крыві з’явілася на свет не адно немаўля. Жадаючы схаваць, панесла вада ў далёкія землі трох хлопчыкаў, трох братоў. Панесла ды абяцала вярнуць. Снег. Вецер. Хмару.

Як учыню крыўду ды боль, стацца мне крыніцай. Лавіць снег. Слухаць вецер. Абяцаюць яны ніколі не выпусціць мяне з палону. Як знайшлі, то баяцца страціць-згубіць. Хаваюцца за аблокамі. Прагныя да жыцця. Таго, якога не мелі. Не, не мінуцца аніколі снягі з вятрамі. Будуць шукаць сабе прыгажунь. А мне гэта бачыць, а мне назіраць.

Б’юся хвалямі. Клічу-плачу:

— Спраўдзі маё жаданне, каралевіч Брас. Спраўдзі, ты ж абяцаў. Не пакінь маю зямлю. Не пакінь мяне. Не пакінь.

І ты зрабіў-спраўдзіў. Браты твае верныя ганарацца табой, славяць твой горад, шэпчуць мне з-пад аблокаў:

— А брат наш слаўны. Брат слаўны. Бра. слаў. Бра. слаў. Браслаў.

Мінаю яго, збягаючы далёка-далёка. Б’юся хвалямі. Не радуюся вясёлым берагам. Хачу пазбыцца гора, забыцца на страту. Адбіваю ў плыткай вадзе лёгкія аблокі. Узіраюцца яны ў маю празрыстую плынь. І толькі я адна ведаю, што хава­юцца за аблачынкамі і прагныя, і страшныя. Як успаміны злой ды бурлівай. Як забытыя абліччы снягоў з вятрамі. Як тая белая хмара між празрыстых ды лёгкіх, што зноў і зноў растае над слаўным горадам летуценным туманам.

Лагаднеюць прагныя, гледзячы ў мае бруістыя хвалі.

— Стань добрай, крыніца. Добрай. Забудзься на ўсё. Змірыся, прабач. Тады збяжыш, а мы цябе не зловім.

Я злая князёўна. Упартая. Халодная. Не забудуся. Не зміруся. І не ўведаць вам, што паспела я ўчыніць, астатні раз паклікаўшы чары. Буду чакаць Вярнігораву кроў, каб аддаць ёй з крынічнай сілай моцныя чары. Буду чакаць неспадзяванага ратавання для іх, вятроў, снягоў ды хмар. Бо сярдзітая. Злая. Чарадзейка, якая скінулася сіняй вадою, сіняй, як неба, бурлівай крыніцай.

Назад 1 2 3 Вперед
Перейти на страницу:

Ганна Навасельцава читать все книги автора по порядку

Ганна Навасельцава - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки kniga-online.club.


Бурлівая крыніца отзывы

Отзывы читателей о книге Бурлівая крыніца, автор: Ганна Навасельцава. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Уважаемые читатели и просто посетители нашей библиотеки! Просим Вас придерживаться определенных правил при комментировании литературных произведений.

  • 1. Просьба отказаться от дискриминационных высказываний. Мы защищаем право наших читателей свободно выражать свою точку зрения. Вместе с тем мы не терпим агрессии. На сайте запрещено оставлять комментарий, который содержит унизительные высказывания или призывы к насилию по отношению к отдельным лицам или группам людей на основании их расы, этнического происхождения, вероисповедания, недееспособности, пола, возраста, статуса ветерана, касты или сексуальной ориентации.
  • 2. Просьба отказаться от оскорблений, угроз и запугиваний.
  • 3. Просьба отказаться от нецензурной лексики.
  • 4. Просьба вести себя максимально корректно как по отношению к авторам, так и по отношению к другим читателям и их комментариям.

Надеемся на Ваше понимание и благоразумие. С уважением, администратор kniga-online.


Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*