Kniga-Online.club
» » » » Ганна Навасельцава - Бурлівая крыніца

Ганна Навасельцава - Бурлівая крыніца

Читать бесплатно Ганна Навасельцава - Бурлівая крыніца. Жанр: Прочее издательство неизвестно, год 2004. Так же читаем полные версии (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте kniga-online.club или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Название:
Бурлівая крыніца
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
-
Дата добавления:
20 июнь 2019
Количество просмотров:
69
Возрастные ограничения:
(18+) Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних просмотр данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕН! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту для удаления материала.
Читать онлайн
Ганна Навасельцава - Бурлівая крыніца
Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Ганна Навасельцава - Бурлівая крыніца краткое содержание

Ганна Навасельцава - Бурлівая крыніца - описание и краткое содержание, автор Ганна Навасельцава, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки kniga-online.club

Бурлівая крыніца читать онлайн бесплатно

Бурлівая крыніца - читать книгу онлайн, автор Ганна Навасельцава
Назад 1 2 3 Вперед
Перейти на страницу:

Ганна НАВАСЕЛЬЦАВА

БУРЛІВАЯ КРЫНІЦА

Міфалагічна-легендарнае апавяданне

Я бягу ў далёкі, нязведаны свет. Хачу збегчы адсюль, збегчы ад пакут, пазбыцца гора... Мінаю квяцістыя берагі, поўныя радасці, поўныя вясёлай пацехі. Гэта няпраўда, што я некалі там была. Смяшлівая, бесклапотная. Ці даўно? Не ўспомню. Адбіваюцца ў плыткай вадзе лёгкія аблокі. Узіраюцца ў празрыстую плынь. І толькі я адна ведаю, толькі я адна бачу, што хаваюцца за аблачынкамі і прагныя, і страшныя... Не глядзіцеся, красуні, у празрыстыя люстэркі. Не вы адны любуецеся сваёй прыгажосцю. Лёгка схіліцца над крынічнай вадою, толькі нялёгка развітацца. Струменю ваду, збіваю люстраныя адбіткі шчаслівых твараў. Не хачу, каб іх пабачылі тыя, прагныя...

— Сама не хочаш бачыць, — шэпчуць мне аблокі, якія плывуць-бягуць за мною ўслед. — Балючы табе гэты напамін. Табе, злой бурлівай крыніцы...

Ускіпаю хвалямі ад такіх слоў. Бурлівая, гэта праўда. Але адкуль вам уведаць, ад чаго мне балюча. Як дазнацца вам, чаго напраўду мне зусім не хочацца бачыць? Не адгадаеце маіх дум, не зведаеце маіх мараў, не спазнаеце майго гора. Маё яно, толькі маё...

— І наша, — смяюцца зноў аблокі. — Бо мы ж яго ўчынілі. Навошта нам твае думы-мары? І так ведаем пра цябе ўсё...

Зноў ускіпаю бруістай хваляй. Не зведаць вам пра мяне ўсяго... А я збягу з возера, збягу далёка-далёка. Вы не ўтрымаеце мяне, журлівыя аблачынкі. Плывіце, ляціце за мною. Узгадвайце. Карайце.

Не, яны проста абрыньваюцца дажджамі на мае радасныя берагі. Пояць вадою зямлю. Ды выглядаюць-высочваюць: можа, якая маладая шчыра ўсміхнецца дажджу. Яны, прыгожыя, часам так робяць. Я і сама некалі так рабіла.

Ніхто не ўбачыць, як тады злятаюць з белых аблокаў імклівыя цені. Адбіваюцца на імгненне ў маёй плыткай вадзе. Прагныя. Здагадлівыя. Праніклівыя. Уладарныя над дажджамі. Цікаўныя да людзей. Да маладых журбот. Да чыстых спадзяванняў.

— Не, не збяжыш ад нас. Навечна табе, прыгожая, смяшлівая, быць у нашым палоне. А мы цябе не адпусцім, не адпусцім аніколі.Не змаўкаю, не слухаю, не згаджаюся. Б’юся ў спеўныя, шчаслівыя берагі. Няхай пачуюць, пазнаюць, дапамогуць...

— Ніхто цябе не пачуе. Ніхто цябе не пазнае. Ніхто табе не дапаможа, — лянотна пацягваюцца дажджавыя хмары. — Ты ж злая. Злая бурлівая крыніца.

Я не заліваю берагоў. Я не плыву туды, дзе жывуць людзі. Я толькі хачу збег­чы. Збягаю ўжо цяпер. Усё далей ад возера. Далей, далей. Бягу, іду, выбіваюся з сіл. Мне б вады. Зусім нямнога вады. Тады б прабілася, уцякла.

Падаюць дажджавыя кроплі з пявучым плёскатам. Падаюць, множаць паціху маю сілу. Зліваюцца з маёй вадою, кажуць свае шчаслівыя сны. Падалі гэтыя кроплі на зямлю і бачылі радасныя ўсмешкі. Купаліся ў белай квецені пахучых чаромхаў. Паілі зялёную рунь на лепшы плён. І ў мяне тое будзе, калі я збягу. Я зноў хачу збегчы.

— Ты сапраўды хочаш збегчы? — пытаюцца кроплі, выконваючы наказ тых, прагных. — Няўжо і ад гэтага хочаш збегчы?

А кроплі ведалі. Як звінела без мяне высокае жыта. Нетаропка, не верачы раннім вёснам, убіраліся, шумлівай лістотай векавыя ліпы. Тыя самыя ліпы. І жыла без мяне, і радавалася жыццю вялікая прыгожая зямля — тая зямля, якая мяне чакае. Будзе чакаць заўсёды. Толькі кроплі падалі на зямлю і вярталіся да аблокаў. Кроплі ведалі пра ўсё.

— Што ж, бяжы, а мы паглядзім. Мы ж дадалі табе моцы.

Гнеўна, шырока ўскіпаю хвалямі. Вы не адолееце мяне, не змусіце. Бягу, бягу хутчэй, шпарчэй ды чую ў азёрным плёскаце, у подыху вятроў, у песні ўсёй зямлі такое знаёмае:

— Брат слаўны. Брат наш слаўны.

Спатыкаюся ад чутых-перачутых слоў. Супыняюся. Азіраюся назад. Не, я зусім не вагаюся. Я па-ранейшаму гневаюся, яшчэ болей злуюся, б’юся хвалямі. Ускіпаю ды ападаю, пакуль чую:

— Ідзі да нас на аблачынку, смяшлівая. Панясём цябе над зямлёй. Можа, і пабачыш якога слаўнага.

Мне ж не патрэбны «які слаўны». Не трэба іншага. Не трэба. Паўтараю гэта зноў і тады, нарэшце, супыняюся. Куды ж мне збегчы без яго? Няма куды. І вяртаецца, непазбежна даганяе тое, ад чаго мне хацелася ўцячы. Калі змаўкаюць прагныя, то зноў гучыць і жаданае, і радаснае:

— Брат наш. Брат наш слаўны.

...Я пачула гэта першы раз, калі ў захапленні спыніліся-пакланіліся трое. Незнаёмыя, нечаканыя. Не ад нашай зямлі. Чужы-чужаніцы.

— Вітаем, князёўна чароўнага краю. Цябе пабачыць, што на зорачку ясную зірнуць. Чулі мы пра тваю прыгажосць, ды не верылі, пакуль самі не спаткаліся з ёй. Нас трое братоў. А гэта старэйшы — Брас. Брат наш слаўны.

Яны прыйшлі, калі позняя вясна атуляла зямлю сваёй лагодай. Звыкла буяла пахучая чаромха. Як і многімі ранейшымі вёснамі, лёгка марылася, нечага чакалася. Ды толькі ў гэтую вясну наймацней хацелася змяніцца і змяніць. У чым? Як? Не ведаю. Мабыць, проста хацелася трывожнай вясны.

Трое каралевічаў з далёкай зямлі, трое маладых, прыгожых братоў. Дзівіліся з нябачанага раней краю ды завіталі на бацькаў замчысты двор. Казалі, што нямала пахадзілі па свеце, але такога прыўкраснага кутка яшчэ не сустракалі. Што многа сустракалі людзей, якія не хапаліся за зброю, якія дзяліліся хлебам, адно такіх добрых і гасцінных нідзе не напаткалі. І яшчэ дадалі, што замнога спазналі чара дзейных таямніц: і радасных, і самотных, але дагэтуль анідзе не бачылі краю, дзе б хавалася столькі нязведанага.

— Неспазнаная твая зямля, князь Дзвін. Чарадзейная. Заўсёды марылі пра такую.

Змоўклі хутка, пабачыўшы, як хмурыцца бацька. Адкуль ім ведаць было, што не церпіць князь чараў, чарадзействаў, чарадзеяў. Тады сказалі яшчэ, што лёгка ім усё чарадзейнае пазнаваць. І што вандруюць па свеце, каб знішчаць чары, чыняць пераследы тым, хто чарамі валодае. Пэўна, я адна пачула ў іхніх словах няшчырасць. Тады падумалася: чаго вы не сказалі, прыгожыя браты? Але ж услых прамовіла іншае:

— Шмат на свеце прыгожых земляў з добрымі людзьмі. Ёсць у кожнай свае таямніцы. Не шкодныя, не злыя. Навошта ж іх вынішчаць?

Усміхнуўся мне бацька ў сівыя вусы, і змоўклі нашыя нечаканыя госці, як быццам бы сумеўшыся.

— Князёўна нашай зямлі, — махнуў рукой родны. — Як бачыце, і смелая, і прыгожая.

— Праўда твая, князь, — тут жа падхапілі браты. — Столькі земляў пабачылі, а такой смелай князёўны нідзе не сустрэлі.

І першымі засмяяліся, лёгка, прывабна. Можа, ад гэтай бесклапотнай жартаўлівасці ўпадабаў князь Дзвін незнаёмых вандроўнікаў, дазволіў застацца, колькі пажадаюць. Мне і самой заўсёды падабаліся вясёлыя ды кемлівыя, адно гэтых братоў-каралевічаў не ўзлюбіла.

— За што, князёўна ясная, паглядаеш на нас так пахмурна? Чым жа мы табе не да спадобы?

А пра іх амаль адразу паціху пачалі казаць, што сочаць яны за чарамі ды чарадзействамі. Што нядобрыя яны. Мабыць, таемна размаўляў з гасцямі-каралевічамі князь ды ўзяў з іх слова, што чарадзейныя таямніцы яны будуць знаходзіць, разгадваць. А створаныя чары караюцца згодна з княскім словам. А чарадзеяў жа заўсёды гналі. Лепей было б не з’яўляцца тут каралевічам, учыняць яны бяду.

— І разумныя вы, і вясёлыя, і бачылі дзівосаў нямала. Толькі з чужой зямлі вы прыйшлі, туды і вяртайцеся.

— За што, князёўна добрая, гэтак з намі? Чым жа мы цябе пакрыўдзілі?

— Не вам мяне пакрыўдзіць. Толькі і не гонар мне чужынцам усміхацца.

— Ведаем цуды, ведаем чарадзействы. Табе ж падабаецца ўсё незвычайнае.

І адкуль толькі дазналіся. Хоць бацька мне заўсёды казаў, каб чараў не чыніла, не цягнулася да іх, нават не думала пра такое, не пакідала я сваёй мары. Як быццам клікалі да сябе таямніцы. Як быццам чакала мяне ўсё дзівоснае.

— Ведаеце цуды, каб лягчэй іх пазнаваць, каб хутчэй знаходзіць, — не хавала сваёй прыкрасці.

— Не толькі ведаем, самі чыніць іх умеем, — усміхаецца мне Брас.

— А што князь на гэта скажа?

— Давярае нам твой бацька, князёўна. Давярай і ты, — падаюць голас малодшыя.

— Хоць паглядзі. Хоць падзівіся. — ходзяць за мной следам.

— Добра, здзівіце мяне.

— Не бойся, князёўна.

Махнуў рукою старэйшы брат. Адразу, хоць не было на небе ніводнай аблачынкі, стала хутка расці, напаўзаць на нас чорнае хмарнае мроіва. Закрыла і княскі двор, і навакольныя лясы, і, як кінуць вокам, знаёмыя абшары-разлогі. Заслала змрокам паўнеба.

— А скажы мне, князёўна, — лагодна пытаецца Брас. — Што на той хмарцы? Хто на той хмарцы? Як адгадаеш, то мы з братамі выканаем тры любыя жаданні...

— А як не адгадаю?

— Тады пашкадуеш. Моцна. Лепей адгадай.

Смяюцца малодшыя браты, кажуць, каб добра падумала. Цяжка валюхаецца, як жывая, чорная злавесная хмара. Хціва пазірае на сінія зубчатыя лясы, на схаваныя пад ляснымі шатамі вёскі.

— Не бойся, князёўна. Мы з табою. Не зачэпіць навальніца твой двор.

А я і не баюся. Я веру, што нясе чорная хмара цёплы летні дождж. Не заляскочуць знішчальныя перуны, не ападуць на саламяныя стрэхі. Чуеш мяне, чужынскае чарадзейства? За цёмнай хмарай, якая нахілілася нізка-нізенька, мне прымроілася сіняе неба і яснае сонца. Спалі маё сэрца, сонейка. Разгані чорную хмару.

Назад 1 2 3 Вперед
Перейти на страницу:

Ганна Навасельцава читать все книги автора по порядку

Ганна Навасельцава - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки kniga-online.club.


Бурлівая крыніца отзывы

Отзывы читателей о книге Бурлівая крыніца, автор: Ганна Навасельцава. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Уважаемые читатели и просто посетители нашей библиотеки! Просим Вас придерживаться определенных правил при комментировании литературных произведений.

  • 1. Просьба отказаться от дискриминационных высказываний. Мы защищаем право наших читателей свободно выражать свою точку зрения. Вместе с тем мы не терпим агрессии. На сайте запрещено оставлять комментарий, который содержит унизительные высказывания или призывы к насилию по отношению к отдельным лицам или группам людей на основании их расы, этнического происхождения, вероисповедания, недееспособности, пола, возраста, статуса ветерана, касты или сексуальной ориентации.
  • 2. Просьба отказаться от оскорблений, угроз и запугиваний.
  • 3. Просьба отказаться от нецензурной лексики.
  • 4. Просьба вести себя максимально корректно как по отношению к авторам, так и по отношению к другим читателям и их комментариям.

Надеемся на Ваше понимание и благоразумие. С уважением, администратор kniga-online.


Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*