Kniga-Online.club
» » » » Вольдемар Бааль - Плацiнавы абруч (на белорусском языке)

Вольдемар Бааль - Плацiнавы абруч (на белорусском языке)

Читать бесплатно Вольдемар Бааль - Плацiнавы абруч (на белорусском языке). Жанр: Научная Фантастика издательство неизвестно, год 2004. Так же читаем полные версии (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте kniga-online.club или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Перейти на страницу:

Усмiхнуўся Старажытны Крумкач, пакланiўся i выйшаў.

Той жа ноччу царскi брамнiк раптоўна сканаў у сваёй каморцы.

24

Мiнуў час.

Старэйшы Сокал аслеп ад старасцi. Ён дзяжурыў ужо не за дзвярыма, а ў самой царскай спачывальнi. Як i раней, ён выконваў усе - ужо рэдкiя цяпер даручэннi свайго пана, карыстаючыся адным толькi сваiм нюхам, так што страта зроку хоць i недахоп, але ўжо не такi, каб дужа засмучацца. Ён адчуваў кожны рух уладара, кожнае жаданне Магутнага Арла адразу рабiлася i яго жаданнем, кожнае слова найвышэйшага было адзiным, што мела сэнс i значэнне. Магчыма, Старэйшы Сокал дагэтуль не памёр толькi таму, што на гэта не было загаду, а значыць, i права.

Шулёнкi скончылiся - Старэйшы Сокал выцягнуў з каземата апошняга.

- Iх больш няма, Ваша Недаступнасць. Магутны Арол паглядзеў на ўбогую кучачку пер'я i грэблiва адвярнуўся.

- Можаш з'есцi яго сам.

I целаахоўнiк адразу адказаў: "Ёсць!"

I з таго часу для харчавання пачаў лавiць мышэй. Калi ўжо i мышы ўсе перавялiся, ён прапанаваў на абед сябе.

Магутны Арол пачаў яго супакойваць, загадаў не падаць духам i спадзявацца, што заўтра з мышамi пашанцуе. Але Старэйшы Сокал упершыню за шматгадовую службу запярэчыў пану:

- Ваша Недаступнасць павiнны абедаць... I калi я нiчога не знайшоў...

Бачачы, што спрачацца справа марная, Магутны Арол абяцаў падумаць, i ад'ютант у сваiм куточку каля дзвярэй змоўк, i нiшто больш не трывожыла яго душы.

Ён чакаў увесь дзень i ўсю ноч, i наступны дзень, i наступную ноч, але ўладар нiякiх адзнак голаду не выказваў.

Праз тры днi Старэйшага Сокала апанавала забыццё, яму здавалася, што ён у вялiкай светлай зале, а вакол - безлiч тоўстых тлустых мышэй, i ўсе яны глядзяць на яго i навыперадкi просяць iх з'есцi. Ён зрабiў крок да блiжэйшай, але закружылася галава, падкасiлiся ногi, i ён павалiўся, раскiнуўшы крылы. Адразу ўсё знiкла, i Старэйшы Сокал прыпомнiў, дзе знаходзiцца, i зразумеў, што памiрае.

- Хто там? - пачуўся грозны воклiч.

Ён хацеў устаць, але сiл хапiла толькi на тое, каб падцягнуць крылы.

- Гэта ты? - спытаўся Магутны Арол i нахiлiўся над iм.

- Я зараз, Ваша Недаступнасць, - прашаптаў ён, i слёзы пацяклi з яго невiдушчых вачэй, нiколi за сваю доўгую службу ён не быў перад Яго Недаступнасцю ў такiм бездапаможным становiшчы.

- Ану, - сказаў Магутны Арол, - супакойся. Ты знясiлеў ад голаду. Зараз я пайду i пашукаю табе чаго-небудзь. Усё мiнецца. Хочаш, я прынясу табе Зязюлю? А то мы зусiм забылiся пра гэтую падлюгу-манюку. Дык вось я i прынясу табе яе, чаго з ёй цырымонiцца!

- Я памiраю, - ледзь вымавiў Старэйшы Сокал i заплакаў яшчэ мацней. Няхай Ваша Недаступнасць даруюць мне за такую подласць, што пакiдаю Вашу Недаступнасць у адзiноце. Але я сумленна служыў... - Слёзы яго былi горкiя i пякучыя.

- Ах, сябра мой, сябра, - вымавiў Магутны Арол i пагладзiў памiраючага крылом. - Сапраўды, ты служыў мне шчыра, ты адзiны, хто быў бескарыслiвы i адданы мне да канца. Бывай жа, мой верны таварыш.

I яго высокасцярвятнiцтва Старэйшы Сокал Магнiфiкус Альцiволанс суцешыўся i заплюшчыў вочы.

Так Магутны Арол застаўся адзiн.

Адзiчэлы, ён сноўдаўся па замку - то ў поўным бяспамяцтве, то хаваючыся ад неiснуючых ворагаў i клiчучы на дапамогу неiснуючых сяброў. Часам ён ужо не цямiў, хто ён i што вакол яго. А калi памяць прасвятлялася, ён мярцвеў ад думкi, што гэтак будзе заўсёды, заўсёды...

Ён прыгадаў Аракульку i радаваўся, што не аддаў яе з'есцi свайму ад'ютанту ў хвiлiну душэўнай расслабленасцi. Хадзiў па ўсiх пакоях, заглядваў ва ўсе нiшы, клiкаў, але дарэмна - Зязюля хавалася ад яго. Заходзiў у былую залу прыёмаў, глядзеў на пачарнелы трон, пакрытыя плесняй сцены i абваленую столь i нiяк не мог успомнiць, якое гэта памяшканне.

- Ку-ку! - гучала ўвышынi i сцiхала пад скляпеннямi.

- Аракулька! - старэчым голасам загадваў Магутны Арол. - Зараз жа iдзi сюды! Чуеш? Я патрабую!

- Ку-ку!

- Аракулька! - прасiў ён. - Не бойся! Я ж пажартаваў, прапануючы цябе Сокалу. Гэта былi толькi словы, я ж заўсёды адносiўся да цябе па-сяброўску. I мне цяпер дужа трэба пагаварыць з табою...

- Ку-ку! - адклiкалася цiшыня, i са столi сыпалася парахня.

- Аракулька! - упрошваў Магутны Арол, не выцiраючы слёз. - Злiтуйся! Я проста вар'яцею ад суму. Ну папрасi чаго-небудзь! Хочаш, я дам табе бессмяротнасць? Ты ведаеш, я ж бессмяротны! I вось я згодны перадаць гэта табе. Хочаш?

I толькi непарушнае маўчанне было адказам...

- Не! - як паранены, крычаў Магутны Арол. - Памыляўся гэты стары бязмозгi iдыёт Крумкач. Памыляўся! Плацiнавы Абруч не ключ да Праўды... Якая ж яна сама, гэта Праўда! Яна ж халодная i жахлiвая. Яна мёртвая... Аракулька, скажы, скажы, колькi яна каштуе, такая Праўда? Колькi яна каштуе, калi ёю не карыстацца...

* * *

I тут, на жаль, зноў пропуск: ноблы знiклi. Затое потым, да самага канца, Пасвячоны бачыў усё вельмi добра.

25

Аднойчы ясным павольным ранкам Магутны Арол, несвядома блукаючы па замку, выпадкова забрыў у кабiнет, дзе калiсьцi была Галоўная Канцылярыя. Ад крэслаў i сталоў засталося толькi ламачча, каваныя шафы аселi, заржавелi i раскляпалiся, з прагнутых палiц спаўзалi стосы тоўстых папак. Па сценах сцякала брудная слiзь, капала са столi, усё было зацягнута густым i лiпкiм павуцiннем. Адна з папак была раскрыта, i праз плесню i гнiль неразборлiва праглядвала наступнае:

"...высо...ша загадваю ў ...лейшым назы...ць поўн... iмем аквiла рэгiя iнвiктус максi... ..ма векi ...оў ...".

Ён апусцiўся на падлогу, побач з папкай. Прамiльгнула здзiўленне: няўжо гэта было калi-небудзь важна?

Доўгi час ён быў у нерухомым стане. Потым устаў i выйшаў. Хада яго была нечакана цвёрдая, позiрк мэтанакiраваны.

Ён падняўся на адну з яшчэ ўцалелых вежаў, стаў на ветры i пачаў абтрасацца, счышчаць з сябе гразь, i гэта заняло нямала часу. Нарэшце ён скончыў i зычна гукнуў унiз:

- Бывай, Аракулька! Бывай, Зязюля!

Потым узмахнуў крыламi, упэўнiўся, што моц у iх яшчэ ёсць, i ўзняўся ў паветра.

Было цiха i бязвоблачна. Ён ляцеў хутка, набiраючы вышыню, i ўбачыў нарэшце спераду палоску мора.

Мора было спакойнае. Адлiвам агалiлiся карычневыя камнi i блiшчэлi на сонцы. Пясчаная каса пад скалой ужо ўся выйшла з вады i абсыхала.

Ён апусцiўся на пясок i пачаў разграбаць яго. Выцягнуў Плацiнавы Абруч, абтрос i паклаў на пясок, далей ад ямы. Потым перадыхнуў, узяў Абруч у кiпцюры i паляцеў над морам.

Ляцеў ён да самага вечара. I калi сонца ўжо садзiлася на ваду, пачаў кругамi знiжацца. I вось за некалькi метраў ад паверхнi ён галавой дакрануўся да Плацiнавага Абруча i сказаў сваё апошняе жаданне:

- Хачу быць дафнiяй. Але дай мне арлом даляцець да маёй радзiмы.

I з гэтымi словамi ён раскрыў кiпцюры.

* * *

"Цуд! Адбыўся цуд, - паведамляе Пасвячоны. - Уяўляю супярэчлiвасць i ненавуковасць дадзенага слова, але не магу не вымавiць яго: так, адбыўся цуд. I я хоць i чакаў яго, i быў гатовы, але ў першыя iмгненнi не мог паверыць сваiм вачам: мы прыйшлi да зыходнага. А больш дакладна..."

(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});
Перейти на страницу:

Вольдемар Бааль читать все книги автора по порядку

Вольдемар Бааль - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки kniga-online.club.


Плацiнавы абруч (на белорусском языке) отзывы

Отзывы читателей о книге Плацiнавы абруч (на белорусском языке), автор: Вольдемар Бааль. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Уважаемые читатели и просто посетители нашей библиотеки! Просим Вас придерживаться определенных правил при комментировании литературных произведений.

  • 1. Просьба отказаться от дискриминационных высказываний. Мы защищаем право наших читателей свободно выражать свою точку зрения. Вместе с тем мы не терпим агрессии. На сайте запрещено оставлять комментарий, который содержит унизительные высказывания или призывы к насилию по отношению к отдельным лицам или группам людей на основании их расы, этнического происхождения, вероисповедания, недееспособности, пола, возраста, статуса ветерана, касты или сексуальной ориентации.
  • 2. Просьба отказаться от оскорблений, угроз и запугиваний.
  • 3. Просьба отказаться от нецензурной лексики.
  • 4. Просьба вести себя максимально корректно как по отношению к авторам, так и по отношению к другим читателям и их комментариям.

Надеемся на Ваше понимание и благоразумие. С уважением, администратор kniga-online.


Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*