Kniga-Online.club
» » » » Дзеці Аліндаркі - Ольгерд Иванович Бахаревич

Дзеці Аліндаркі - Ольгерд Иванович Бахаревич

Читать бесплатно Дзеці Аліндаркі - Ольгерд Иванович Бахаревич. Жанр: Русская классическая проза год 2004. Так же читаем полные версии (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте kniga-online.club или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Перейти на страницу:
намаляваныя вочы, але яны прыцягвалі яе сваім бязьлітасным, пустым выразам. Ёй хацелася, каб гэтым вачам было балюча — і потым: каб іх можна было чымсьці прыкрыць. Але вочы не жадалі слухацца Лёсю. Яны проста глядзелі — і ўсё.

Яна ўкусіла сябе за палец, каб скінуць ачмурэньне — і пабегла адчыняць. Некалі яна чытала, што машыны могуць узрывацца, калі іх вось так: урэзаць. Лёччык саскочыў уніз, такі вясёлы, быццам нічога не адбылося — але яна не хацела больш бачыць намаляваныя вочы, яна хацела ў лес, туды, дзе можна маўчаць, дзе можна самому выбіраць, што бачыць і на што глядзець. Лёччык не спрачаўся — ён вельмі стаміўся за апошнія пяць хвілін. Стаміўся так, як не стамляўся за ўсе гэтыя дні пасьля ўцёкаў. Таму яны схапіліся за рукі — так моцна, як маглі — і пабеглі далей ад гэтага страшнага месца.

«Ты ведаеш, хто гэта быў?» — спытаў Лёччык, аддыхаўшыся.

«Так», — сказала Лёся. — «Баравой Дохлы».

Лёччык моўчкі пераскочыў цераз паваленае дрэва і падаў ёй руку.

18. ЧОРНАЯ-ЧОРНАЯ МАШЫНА, У ЧОРНЫМ-ЧОРНЫМ ГОРАДЗЕ, ПА ЧОРНЫМ-ЧОРНЫМ ПРАСПЭКЦЕ…

Чорная-чорная машына, у чорным-чорным горадзе, па чорным-чорным праспэкце…

Хаця насамрэч гэты горад зусім ня быў чорным. Кожнага разу, калі доктар прыяжджаў у сталіцу, ён зьдзіўляўся, наколькі зьмянілася яе асьвятленьне. Некалі ўначы яе праспэкты было не адрозьніць ад якога-небудзь местачковага завулку — а цяпер сталіца ў гэты час была ўся як тыя Пяючыя Фантаны. Рознакаляровая, спакушальная, поўная гукаў і сьветлавых эфэктаў. Цяпер самі дамы абапал праспэкту ўдзельнічалі ў гэтай гульні — сьвятло сталіцы займела нарэшце чысты голас, пасьля столькіх гадоў цьмянага, як дохлая лямпачка, мармытаньня.

Ён не любіў гэтыя нарады. Доктар наогул неахвотна пакідаў лес — яму падабалася прачынацца разам з птушкамі, слухаць іхныя размовы, якія так лёгка, калі маеш ахвоту, запісаць сапраўдным Языком. Вылечаныя ім людзі таксама былі птушкамі — выляталі зь лягеру на волю, каб віць свае гнёзды. Вядома, доктар ні з кім не дзяліўся такімі назіраньнямі — надта яны ўжо былі інтымныя. А вось сапсаваны язык, гэтую іхную так званую мову, выкліканую банальнымі паталёгіямі поласьці рота… Зь ёй наадварот — яе зручна было выкарыстоўваць, каб запісаць грубыя, няясныя, такія прымітыўныя і перакручаныя гукі ўсялякіх непаваротлівых і бязмозглых сысуноў — сьвіньняў, кароваў…

«І іншых козаў», — сказаў сам сабе доктар, і кіроўца павярнуўся да яго запытальна, так што доктар зьбянтэжыўся і ўтаропіўся ў акно, за якім пралятаў просты, як страла, праспэкт. Магчыма, яе і варта было захаваць, тую мову, каб перадаваць жывёльныя гукі. Гукі юрлівасьці, голаду, сытасьці і агрэсіі — вось і ўсё, што яна можа перадаць. Птушкам даступны непараўнальна шырэйшы спэктар пачуцьцяў. Птушкі могуць сьпяваць проста так — як сёньняшняй раніцай, калі ён, доктар, падняўся, каб зьбірацца на нараду. Людзі гавораць толькі, калі чагосьці хочуць.

Не, ён не любіў сюды езьдзіць. У лесе, у сваім сьціплым пакойчыку на другім паверсе адміністрацыйнага корпусу, у мэдпункце ён адчуваў сябе на сваім месцы, адчуваў сябе тым, кім быў — шэрым кардыналам, салазарам дзіцячай хірургіі, ён ведаў, за што адказвае і як з кім гаварыць. Тут, у сталіцы, гаварылі іншыя.

І гаварылі, трэба зазначыць, няздарна і няўмела.

Ён мог бы іх усіх вылечыць — тых, да каго яму трэба было зьяўляцца са справаздачай. У кожнага зь іх ў роце была пухліна памерам з кулак. Яны і самі нагадвалі яму вепрукоў, кароваў і сучак, апранутых у дарагія гарнітуры і сукенкі з найлепшых эўрапейскіх буцікаў. Доктар адчуваў да іх гідлівасьць і шкадаваньне, якія дапаўняў прафэсійны інтарэс. Але гэтыя сьвіньні, каровы і сучкі…

«І козы», — зноў прыйшло яму ў галаву. Што да яго прычапілася гэтае слова? «Эй, каза», сказаў ён з задавальненьнем, аднымі вуснамі. Гэтае слова так узбудзіла доктара, што ён зашпіліўся на ўсе гузікі, каб супакоіцца. Кіроўца зноў паглядзеў на яго запытальна — доктар і праўда выглядаў цяпер так, быццам зьбіраўся выйсьці з машыны.

«Притормозить?» — спытаў кіроўца паслужліва.

«Нет», — сказаў доктар. — «А повторите-ка еще раз, что вы сказали?»

«Я просто спросил», — пачаў апраўдвацца кіроўца. Гэта быў незнаёмы кіроўца. Кожнага разу, калі доктар наведваў гэтыя нарады, яму давалі новага. Строгія ў іх тут патрабаваньні. А самі гаварыць ня ўмеюць. Ня тое што гэты мужычок за стырном. Вось у каго ім павучыцца б.

«Все в порядке», — супакоіў яго доктар. — «Просто повторите».

«Я спросил, может, притормозить?» — маркотна сказаў кіроўца. — «Я подумал…»

«Спасибо», — кіўнуў галавой доктар. Якое чыстае вымаўленьне. Адразу відаць, чалавек зь дзяцінства рос у сям’і, дзе клапаціліся пра моўную гігіену. Бацькі, напэўна, сачылі. Можа, нават білі па языку, калі, нахапаўшыся акцэнту, хлопчык, які некалі зробіцца кіроўцам чорнай-чорнай машыны, прыяжджаў у канцы жніўня зь вёскі. І вось вынік. Чысты голас.

Ну, амаль чысты. Доктар падправіў бы сёе-тое. Нешта ёсьць у гэтай краіне такое — разьлітае ў самім паветры — што замінае людзям гаварыць чыста. Нейкі хімічны элемэнт, які прымушае пухліну расьці з такой хуткасьцю, што калі своечасова ня ўзяцца, потым без хірургіі ўжо не абысьціся.

Ён зноў прыгадаў нараду.

Ад гэтых сьвінападобных небаракаў і кароваў з залатымі зубамі залежала, ці будзе існаваць лягер.

Там былі самыя розныя людзі — і з кожным трэба было быць уважлівым і прыветным, і кожнага ведаць па імі, і з кожным пасьмяяцца, і з кожным пашаптацца. Лес хуценька прачысьціў бы ім мазгі. У лесе, у лягеры, не было нічога лішняга. Дзеці — і доктар. Праўда, быў яшчэ дырэктар. Але той ня надта замінаў — доктар даваў яму адмысловую сумесь пігулак: дзьве чырвоныя і адну чорную, і гэта ў спалучэньні з самагонам, які дырэктару цягалі з суседніх вёсак важатыя, давала стоадсоткавы эфэкт. Дырэктар зьяўляўся раніцай, усьміхаўся дурной усьмешкай, вёрз нейкую лухту — і зьнікаў у сябе.

Нарада, у прынцыпе, прайшла ўдала. Усе гэтыя сьвінтусы і Каровы Паўлаўны падпісалі ўсё, пра што ён прасіў. Самі лячыцца ня хочуць, усім выглядам паказваюць, што на хваробу ім напляваць — але пра дзетак думаюць, крывадушнікі. Доктар марыў пра той час, калі дзеткі вырастуць. І краіна загаворыць нарэшце чыстым голасам — які яна заслужыла. Гэта будзе вяртаньне туды, дзе яе месца. У імпэрыі чыстага голасу — дзе кожны гук выразны і мае значэньне.

Дзе ўсе чуюць адно аднаго — дзе свайму ня страшна і ня сорамна раскрыць рот перад сваім.

А нават калі б яны не падпісалі — гэтыя сталічныя начальнічкі

Перейти на страницу:

Ольгерд Иванович Бахаревич читать все книги автора по порядку

Ольгерд Иванович Бахаревич - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки kniga-online.club.


Дзеці Аліндаркі отзывы

Отзывы читателей о книге Дзеці Аліндаркі, автор: Ольгерд Иванович Бахаревич. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Уважаемые читатели и просто посетители нашей библиотеки! Просим Вас придерживаться определенных правил при комментировании литературных произведений.

  • 1. Просьба отказаться от дискриминационных высказываний. Мы защищаем право наших читателей свободно выражать свою точку зрения. Вместе с тем мы не терпим агрессии. На сайте запрещено оставлять комментарий, который содержит унизительные высказывания или призывы к насилию по отношению к отдельным лицам или группам людей на основании их расы, этнического происхождения, вероисповедания, недееспособности, пола, возраста, статуса ветерана, касты или сексуальной ориентации.
  • 2. Просьба отказаться от оскорблений, угроз и запугиваний.
  • 3. Просьба отказаться от нецензурной лексики.
  • 4. Просьба вести себя максимально корректно как по отношению к авторам, так и по отношению к другим читателям и их комментариям.

Надеемся на Ваше понимание и благоразумие. С уважением, администратор kniga-online.


Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*