Владимир Орлов - Рэквiем па нясьвiскiм сале (на белорусском языке)
"Дожились", - кажа суседка й зьбiраецца йсьцi скардзiцца на фашыстаў народнаму дэпутату П.В.Садоўскаму. Ты падказваеш, у якой кватэры той жыве й даеш арыенцiр - яшчэ адзiн крамольны сьцяг. Уадначас ты дзелiсься асьцярожнаю здагадкаю, што брудную правакацыю супраць народнага абраньнiка ўчынiў хтосьцi зь мясцовых фашыстаў, прыставiўшы знадворку драбiны.
- Иди, иди... Позьняк оброслый, - падазрона гаворыць суседка. - Сам, может, и лазил.
Апоўначы ты бярэш сынаву дудку й выдзiмаеш на ёй "Саўку ды Грышку". У тую ж хвiлю на вежы Мар'яцкага касьцёла падносiць да вуснаў трубу кракаўскi гейналiсты.
Вашыя мэлёдыi зьлiваюцца ў рэквiем па "Белай Русi" й бел-чырвона-белым нясьвiскiм сале.
Сакавiк, 1992 г.