Kniga-Online.club
» » » » Антуан Сент-Экзюпери - Планета людзей (на белорусском языке)

Антуан Сент-Экзюпери - Планета людзей (на белорусском языке)

Читать бесплатно Антуан Сент-Экзюпери - Планета людзей (на белорусском языке). Жанр: Разное издательство неизвестно, год 2004. Так же читаем полные версии (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте kniga-online.club или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Перейти на страницу:

Гэта было на фронце пад Мадрыдам, дзе мне давялося быць рэпарцёрам. Я тады вячэраў у блiндажы з адным маладым капiтанам.

2

Нашу бяседу перапынiў званок тэлефона. Завязалася доўгая размова: з каманднага пункта перадаюць загад пайсцi ў наступленне - у недарэчную, безнадзейную атаку, у якой трэба адбiць у рабочым прадмесцi некалькi дамоў, ператвораных ворагам у каменныя крэпасцi. Капiтан пацiскае плячыма i вяртаецца да стала. "Першы ж, хто высуне нос..." - i замаўкае, пасоўвае па чарцы каньяку прысутнаму тут сяржанту i мне.

- Мы з табой пойдзем першыя, - кажа ён сяржанту. - Пi i кладзiся спаць.

Сяржант лёг. Мы, чалавек дзесяць, застаёмся за сталом. У гэтым наглуха запакляваным памяшканнi, адкуль не прасочваецца нi промнiк, святло такое яркае, што я жмуруся. Хвiлiн пяць таму я выглянуў у амбразуру. Падняў анучу, якая маскавала шчылiну, i ўбачыў у змярцвелым ззяннi поўнi руiны дамоў, у якiх гняздзiлiся прывiды. Потым я зноў замаскiраваў шчылiну, i мне здалося, быццам гэтай анучай я сцёр месячны промень, як струменьчык масла. А перад вачыма ўсё яшчэ - зеленаватыя ад поўнi крэпасцi.

Гэтыя салдаты, што сядзяць тут са мною, напэўна не вернуцца, але яны цнатлiва маўчаць пра гэта. Такiя атакi - справа звычайная. Для iх чэрпаюць i чэрпаюць з людскiх рэзерваў. Чэрпаюць зерне з жытнiцы. Кiдаюць жменю за жменяй, засяваюць зямлю.

I мы п'ём каньяк. Справа ад мяне гуляюць у шахматы. Злева жартуюць. Дзе я? З'яўляецца нейкi салдат, ён моцна нападпiтку. Пагладжвае касматую бараду i глядзiць на ўсiх расчулена. Слiзгануў позiркам па бутэльцы каньяку, адводзiць вочы, i зноў паглядзеў, i ўмольна ўтароплiваецца ў капiтана. Капiтан цiха пасмейваецца. Той, абнадзеены, смяецца таксама. Лёгкi смех забiрае ўсiх гледачоў. Капiтан павольна адстаўляе бутэльку ўбок, у позiрку спрагненага роспач. I пачынаецца дзiцячая гульня, нейкая пантамiма, такая непраўдападобная ў густым тытунёвым дыме, у бяссонную ноч, калi цяжэе галава ад стомы i ўжо хутка iсцi ў атаку.

Мы ўсцешана бавiмся тут, у цяпле, у труме нашага карабля, а звонку ўсё часцей гахкаюць выбухi, быццам б'е штармавая хваля.

Хутка гэтыя людзi пойдуць змываць свой пот, хмель, бруд свайго чакання ў адкрытых водах баявой ночы. Я адчуваю iхнюю гатоўнасць да ачышчэння. А пакуль яны да апошняй хвiлiны разыгрываюць пантамiму п'янiцы з бутэлькай. Да апошняй хвiлiны зацягваюць партыю ў шахматы. Хай колькi можна працягваецца жыццё! Але будзiльнiк ужо заведзены i, як на трон, пастаўлены на палiцу. I ён зазвонiць. I тады гэтыя людзi ўстануць, расправяць плечы, зацягнуць рамянi. Капiтан выцягне рэвальвер. П'яны працверазее. I ўсе немiтуслiва рушаць па вузкiм калiдоры, якi паката вядзе ўверх, да блакiтнага ад месячнага святла прамавугольнiка. Скажуць што-кольвечы сама звычайнае: "Праклятая атака!.." альбо: "Ну i халадэча!"

I кануць у ноч.

Калi той час прабiў, я аказаўся сведкам абуджэння сяржанта. Ён спаў у вэрхале гэтага блiндажа на жалезным ложку. Я глядзеў на спячага. Мне так знаёмы быў гэты сон, зусiм не трывожны, а нават шчаслiвы. Прыгадаўся першы дзень пасля катастрофы ў Лiвiйскай пустынi, калi мы з Прэво, прыгавораныя, без кроплi вады, яшчэ не вельмi пакутавалi ад смагi i нам удалося - адным-адзiны раз! - праспаць цэлых дзве гадзiны. I тады, засынаючы, я цешыўся сваёй магутнасцю - цудоўнай уладай адрынуць наяўны свет. Маё цела яшчэ не турбавала мяне, i дастаткова было ўткнуцца тварам у скрыжаваныя рукi, каб забыць усё на свеце i заснуць салодкiм сном.

Гэтак спаў i сяржант, ён скруцiўся ў клубок - не разбярэш, дзе што; калi прыйшлi будзiць яго, запалiлi свечку i ўваткнулi яе ў рыльца бутэлькi, я спачатку толькi i разгледзеў у гэтай бясформнай цёмнай глыбе яго грубыя башмакi. Велiчэзныя башмакi з шыпамi i жалезнымi падкоўкамi, башмакi падзёншчыка цi докера.

Абутак гэтага чалавека прызначаўся для цяжкай працы, i ўсё астатняе на iм было яго рабочым рыштункам: падсумкi, рэвальверы, пояс, рамянi. На iм былi лейцы, хамут, уся збруя ламавога каня. У Марока я бачыў у падвалах жорны, якiя круцяць сляпыя конi. Вось i тут у трапятлiвым чырванаватым святле свечкi будзiлi сляпога каня круцiць свае жорны.

- Эй, сяржант!

Ён неахвотна варухнуўся, узняў сонны твар, прамармытаў нешта неразборлiвае. I павярнуўся да сцяны, не жадаючы прачынацца, забiраючыся ў глыбiнi сну, як у спакой мацярынскага ўлоння, як пад глыбокiя воды, i то сцiскаў рукi ў кулакi, то расцiскаў iх, быццам там, на дне, хапаўся за няведама якiя чорныя водарасцi. Яму трэба было памагчы выблытацца. Мы падселi да яго на ложак, адзiн з нас мякка падсунуў сваю руку яму пад шыю i з усмешкай падняў цяжкую галаву. Гэтак у густой цеплынi стайнi ласкава тацкаюцца адзiн у аднаго пысамi конi... "Эй, дружа!" Нiколi ў жыццi я не бачыў болей пяшчотнай ласкi. Сяржант зрабiў апошняе намаганне вярнуцца ў цiхамiрнасць сну, адпрэчыць наш свет з яго дынамiтам, смяротнай стомай i ледзяным моракам ночы... але позна. Нешта звонку настойлiва патрабавала ўвагi. Гэтак нядзельным ранкам школьны званок няўмольна будзiць пакаранага школьнiка. Ён паспеў забыцца пра парту, пра класную дошку i зададзены ў пакаранне ўрок. Яму снiлiся вясёлыя гульнi на двары; дарма. Званок звiнiць i звiнiць i бязлiтасна справаджае яго ў царства несправядлiвасцi дарослых. Гэтак i сяржант паступова асэнсоўваў сваё выматанае стомай цела, гэтае цела, пра якое ён хацеў забыць i якое вельмi хутка, услед за зябкасцю абуджэння, спазнае спярша шчымлiвы боль у суставах, потым цяжар збруi, а там - нязграбны бег атакi - i смерць. Не гэтак нават смерць, як лiпкую кроў, у якой упiраешся, слiзгаеш далоньмi ў намаганнi прыўзняцца, i задыханне, i страшэнны холад, - адчуваеш не гэтак самую смерць, як няўтульнасць апошняга свайго часу. Я глядзеў на сяржанта, i мне прыгадвалася маркота майго ўласнага абуджэння ў пустынi, як цяжка было зноў узвальваць на сябе ношу смагi, сонца, пяску, зноў узвальваць на сябе ношу жыцця - вяртацца ў гэты цяжкi сон, якi бачыш не па ўласнай волi.

Але вось сяржант ужо на нагах i глядзiць нам проста ў вочы:

- Пара?

Вось тут i раскрываецца чалавек. Вось тут ён i разбурае ўсе прадказаннi логiкi: сяржант усмiхаўся! Якою радасцю ён цешыўся? Помню, аднойчы ў Парыжы мы з Мермозам i яшчэ некалькi прыяцеляў адзначалi нейкi дзень нараджэння i далёка па апоўначы выйшлi з бара з адчуваннем моташнасцi ад таго, што столькi гаварылi, столькi пiлi, так нiкчэмна стамiлiся. А неба ўжо святлела, I Мермоз нечакана сцiснуў маю руку, ды так моцна, што аж пазногцi ўпiлiся. "Паслухай, а вось зараз у Дакары..." У гэты час механiкi труць спрасоння вочы i расчахляюць вiнты самалётаў, у гэты час пiлот iдзе да сiноптыкаў па метэазводку, па зямлi зараз крочаць толькi твае паплечнiкi. Неба ўжо ружавела, ужо рыхтавалася свята, але не для нас, ужо рассцiлалi абрус, а мы не былi запрошаны на пiр. Сёння жыццём будуць рызыкаваць iншыя...

- А тут - гэткi бруд... - закончыў Мермоз.

А ты, сяржант, на якое баляванне запрошаны, вартае таго, каб за яго памерцi?

Я ўжо выслухаў тваю споведзь. Ты расказаў мне гiсторыю свайго жыцця: ты быў непрыкметны рахункавод дзесьцi ў Барселоне, выстройваў у радок лiчбы, i цябе не надта кранаў палiтычны раскол у тваёй краiне. Але вось пайшоў добраахвотнiкам на фронт адзiн твой прыяцель, потым другi, трэцi, i аднойчы ты ўражана адзначыў у сабе нейкую дзiўную змену: усё, што раней займала цябе, пачало здавацца пустым i нiкчэмным. Твае радасцi i турботы, твая мiзэрная ўтульнасць - усё гэта было з нейкага iншага стагоддзя. Там не адбывалася нiчога значнага. I вось прыйшла вестка пра смерць аднаго твайго таварыша, забiтага пад Малагай. I справа была зусiм не ў тым, што ты ўзгарэўся жаданнем адпомсцiць за сябра. Палiтыка нiколi не хвалявала цябе. Але гэтая вясцiна ўварвалася да вас, у вашыя душы, лёсы, як парыў марскога ветру.

У той ранак адзiн з тваiх таварышаў глянуў табе ў вочы i сказаў:

- Пайшлi?

- Пайшлi.

I вы пайшлi.

Iсцiну, якую ты не здолеў выказаць у словах, але якая так уладна вяла цябе, памагла зразумець мне вобразы, якiя прыйшлi тады на памяць.

Калi дзiкiя качкi пачынаюць адлятаць у вырай, на ўсiм iх шляху пракочваецца па зямлi трывожная хваля. Свойскiя качкi, быццам намагнiчаныя вялiкiм лёткiм трохкутнiкам, пачынаюць няўклюдна падскокваць. Клiкi тых, у вышынi, абуджаюць i ў iх нешта даўняе, першабытнае. I вось вясковыя качкi на момант ператвараюцца ў пералётных птушак. У маленькай цвердалобай галоўцы, дзе круцяцца мiзэрныя вобразы лужыны, чарвякоў ды птушнiку, раптам разнасцежваюцца абшары кантынентаў, iх клiчуць вольны вецер i марскiя далячынi. Птушка i не падазравала, што ў яе галаве можа ўмясцiцца столькi цудаў, - i вось яна б'е крыламi; што ёй зерне, што ёй чарвякi, яна прагне стаць дзiкаю качкай...

Асаблiва ж ярка прыгадалiся мне газелi: я гадаваў у Джубi газеляў. Мы ўсе там гадавалi газеляў. Мы трымалi iх у лёгкай загарадцы на вольным паветры, бо газелi ж вельмi кволыя i трэба, каб iх увесь час амывалi струменi ветру. Злоўленыя ў маленькiм узросце, яны ўсё ж выжываюць i неўзабаве пачынаюць есцi з рук. Яны дазваляюць лашчыць сябе, даверлiва тыцкаюцца вiльготнымi пыскамi ў даланю. I ўжо здаецца, быццам i сапраўды прыручыў iх. Быццам убярог iх ад невядомага смутку, ад якога газелi гаснуць так цiха i так пакорлiва... Але аднойчы застаеш iх у тым канцы загона, за якiм пачынаецца пустыня, яны ўпiраюцца маленькiмi рожкамi ў загарадку. Iх цягне туды як магнiтам. Яны не разумеюць, што ўцякаюць ад цябе. Ты прынёс iм малака - яны яго п'юць. Яны яшчэ дазваляюць пагладзiць сябе, яшчэ ласкавей тыцкаюць свае пыскi табе ў далоню... Варта ж табе хоць трошкi адысцi, як яны нават нейк весела пускаюцца наўскач i зноў апынаюцца ў тым жа самым канцы загона. I калi не ўмяшацца, яны так i застануцца там, нават не спрабуючы адолець перашкоду - проста будуць панура стаяць, упёршыся рожкамi ў загарадку, пакуль не памруць. Цi гэта наступае iх шлюбная пара, цi гэта звычайная неабходнасць да знямогi скакаць на волi? Яны i самi не ведаюць. Яны трапiлi ў палон зусiм маленькiмi, яшчэ сляпымi. Iм незнаёмыя нi абшары бязмежных пяскоў, нi пах самца. Але ж ты болей кемлiвы, чым яны. Ты ведаеш, чаго яны шукаюць, - прасторы, без якой газель яшчэ не газель. Яны прагнуць стаць газелямi i ўволю цешыцца сваiмi скокамi. Прагнуць спазнаць прамы, як страла, бег, - сто кiламетраў у гадзiну! - спярэшчаны раптоўнымi выбрыкамi, як быццам то тут, то там з пяску вырываюцца языкi полымя. Якое значэнне маюць шакалы, калi iсцiна газеляў у тым, каб палохацца, ад страху яны пераўзыдуць самiх сябе ў галавакружных скоках! Што значыць леў, калi iсцiна газеляў у тым, каб пад адным ударам лапы бездыханна ўпасцi на распалены пясок! Глядзiш на iх i думаеш: iх спапяляе туга. Туга - гэта неадольная прага няведама чаго... Яно iснуе, гэта невядомае i жаданае, але няма слоў, каб акрэслiць яго. А нам, чаго не хапае нам?

Перейти на страницу:

Антуан Сент-Экзюпери читать все книги автора по порядку

Антуан Сент-Экзюпери - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки kniga-online.club.


Планета людзей (на белорусском языке) отзывы

Отзывы читателей о книге Планета людзей (на белорусском языке), автор: Антуан Сент-Экзюпери. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Уважаемые читатели и просто посетители нашей библиотеки! Просим Вас придерживаться определенных правил при комментировании литературных произведений.

  • 1. Просьба отказаться от дискриминационных высказываний. Мы защищаем право наших читателей свободно выражать свою точку зрения. Вместе с тем мы не терпим агрессии. На сайте запрещено оставлять комментарий, который содержит унизительные высказывания или призывы к насилию по отношению к отдельным лицам или группам людей на основании их расы, этнического происхождения, вероисповедания, недееспособности, пола, возраста, статуса ветерана, касты или сексуальной ориентации.
  • 2. Просьба отказаться от оскорблений, угроз и запугиваний.
  • 3. Просьба отказаться от нецензурной лексики.
  • 4. Просьба вести себя максимально корректно как по отношению к авторам, так и по отношению к другим читателям и их комментариям.

Надеемся на Ваше понимание и благоразумие. С уважением, администратор kniga-online.


Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*