Kniga-Online.club
» » » » Генрих Белль - Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)

Генрих Белль - Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)

Читать бесплатно Генрих Белль - Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке). Жанр: Разное издательство неизвестно, год 2004. Так же читаем полные версии (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте kniga-online.club или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Перейти на страницу:

- Hе, Леанора, гэтага скрутка распакоўваць не трэба; тое, што ў iм ёсць, мае толькi пачуццёвую вартасць; ён лёгкi, але каштоўны: гэта корак ад бутэлькi. Дзякуй за каву; калi ласка, пастаўце фiлiжанку на падваконне; я дарэмна чакаю, чакаю сваю ўнучку, якая звычайна ў гэты час робiць хатнiя заданнi там, на тэрасе; я забыўся, што канiкулы яшчэ не скончылiся; паглядзiце, адсюль можна зазiрнуць у вокны Вашага рабочага пакоя, Вас таксама я часам бачу за вашым пiсьмовым сталом... i Вашыя прыгожыя валасы. Чаму раптам задрыжала фiлiжанка, зазвiнела, нiбы ад грукату друкавальных машын; цi ўжо скончыўся перапынак на абед, цi былi ўжо звышурочныя гадзiны, цi будаўнiчыя дакументы на белай паперы i пасля полудню друкавалiся i ў суботу?

Немагчыма злiчыць тыя ранiцы, калi я чуў тое дрыжанне, калi, абапёршыся локцямi аб падаконне, глядзеў я з гэтага месца на вулiцу, на светлыя валасы, пах якiх я ведаў ад ранiшняе iмшы; занадта моцнае сваiм пахам мыла заглушыла б прыгожыя валасы; правiльнасць тут замяняла парфумы. Я iшоў следам за ёю, калi яна пасля iмшы без чвэрцi дзевяць iшла каля Грэцавай крамы, а пасля ўваходзiла ў дом нумар восем. У жоўты дом з надпiсам: "Д-р Кiльб, натарыус". Я назiраў за ёю, чакаючы ў дворнiцкiм пакоi сваiх газет; святло спадала на яе, на яе мiлы твар, крыху спанатраны ў службе справядлiвасцi: яна адчыняла дзверы канторы, аканiцы, пасля выстаўляла шыфры сейфаў, адчыняла сталёвыя дзверы, якiя, здавалася, маглi расцiснуць яе; яна правярала змесцiва сейфа, а я мог праз вузкi завулак Модэстгасэ заглядаць у сейф i бачыць на верхняй палiцы старанна выведзены на кардоннай шыльдачцы надпiс: "Праект абацтва Святога Антонiя". Там ляжалi ўжо тры вялiкiя пакеты з пячаткамi, што выглядалi, нiбы раны. Толькi тры пакеты, i кожнае дзiця ведала прозвiшчы тых, хто дасылаў паперы да iх: Брэмокель, Грумпэтэр i Волерзайн. Брэмокель, дойлiд трыццацi сямi неагатычнiх цэркваў, семнаццацi каплiц i дваццацi аднаго будынка кляштараў i лякарняў; Грумпэтэр, стваральнiк толькi трыццацi трох неараманскiх касцёлаў, толькi дванаццацi каплiц i васемнаццацi лякарняў; трэцi пакет, дасланы Волерзайнам, якi пабудаваў толькi дзевятнаццаць цэркваў, толькi дзве каплiцы, толькi чатыры бальнiцы, але затое меў у сваiм актыве сапраўдны сабор.

- Цi чыталi Вы, пан лейтэнант, абвестку ў "Ды Вахт"? - спытаў парцье, i я прачытаў над ягоным зарагавелым пальцам радкi, якiя ён мне паказаў: "Сёння апошнi тэрмiн надаслання праектаў абацтва Святога Антонiя. Цi ў нашых маладых архiтэктараў бракуе адвагi?" Я засмяяўся, згарнуў газету ў трубку i пайшоў на сняданне ў Кронэраву кавярню; кельнеравы словы, сказаныя кухару праз акенца кухнi, прагучалi нiбы старажытная, завучаная на працягу стагоддзяў лiтургiя: "Снеданне пану архiтэктару Фэмелю, як звычайна". Хатнiя гаспадынi, божыя служкi, банкiры - гоман галасоў каля паловы на адзiнаццатую. Нататнiк з выявамi авечак, змеяў, пелiканаў; пяцьдзесят пфенiгаў кельнеру на чай; дзесяць - гатэльнаму служку, усмешка прыдзвернiка, калi я даваў яму ў руку шторанiшнюю цыгару, прымаючы ад яго пошту. Потым я стаяў тут, адчуваючы локцямi дрыжанне друкарскiх машын, бачыў унiзе, у Кiльбавай канторы, вучня, якi пад самым акном вадзiў нажом для паперы. Я ўскрыў допiс, уручаны мне прыдзвернiкам: "...У нас ёсць магчымасць ад сённяшняга дня прапанаваць Вам месца галоўнага праекцiроўшчыка; калi гэта будзе адпавядаць Вашаму жаданню. Мы будзем ставiцца да Вас як да члена сям'i; гарантуем зычлiвыя адносiны з боку тутэйшага грамадства. Шырокiя магчымасцi кантактаў i адпачынку..." Гэтак мяне прываблiвалi кампанiяй мiлых дачок архiтэктара, ладнымi бяседамi за горадам, пад час якiх маладыя людзi ў круглых капелюшах на ўскрайку лесу налiваюць сабе пiва з бочак, а маладзенькiя дзяўчаты распакоўваюць бутэрброды i частуюць усiх; пасля можна рызыкнуць запрасiць якую-небудзь з iх патанцаваць на свежаскошаным лузе, калi маткi, што са страхам пералiчваюць гады сваiх дачок, пляскаюць у ладкi, захопленыя гэткай грацыёзнасцю; а калi ўсе выпраўляюцца на праходку па лесе, праводзiць паненак пад рукi, бо яны любяць спатыкацца аб каранi дрэваў; а калi надарыцца выпадак - бо адлегласцi ў лясной цемры неўпрыкмет павялiчваюцца, - дык пацалаваць паненку ў ручку, у шчаку, у плячо; а па дарозе дадому, у сутоннi, праз цiхiя лугi, на якiя выбягаюць з лесу сарны, як бы наўмысна дзеля гэтага замоўленыя, калi пачынаюць гучаць спевы, пералятаючы ад брычкi да брычкi, - тады ўжо можна шэптам прызнацца, што ў цябе трапiла Амурава страла. I неслiся дадому спакутаваныя сэрцы, параненыя душы.

I я напiсаў ветлiвы адказ: "...дазволю сабе вярнуцца да Вашай ласкавай прапановы пасля заканчэння маёй прыватнай вучобы, якая змушае мяне яшчэ пэўны час заставацца ў горадзе...", заклеiў канверт, прыляпiў марку, вярнуўся да свайго акна i зiрнуў унiз, на Модэстгасэ; ножык для паперы паблiскваў, нiбы штых; калi хлопец-вучань пачынаў рабiць усё хутчэй, два гатэльныя служкi грузiлi дзiка на рачны вазок; я пакаштую ягонага мяса ўвечары, пад час супольнай вячэры "Нямецкiх аматараў спеваў", буду змушаны слухаць iх жарты, а яны не будуць цямiць, што я смяюся зусiм не ад iхнiх жартаў, а з iх самiх; iх жарты былi мне гэтаксама агiдныя, як падлiўкi, што падавалiся да страваў; i я смяяўся сваiм смехам тут, наверсе, каля свайго акна, i ўсё яшчэ не ведаў, цi я смяюся ад нянавiсцi альбо ад пагарды? Я ведаў толькi адно: гэты смех не быў выклiканы радасцю.

Дзяўчаты-практыканткi ў Кiльбавай краме паставiлi грыбы ў белых кошыках побач з забiтым дзiком; у гатэлi "Прынц Генрых" кухар ужо ўзважваў прыправы, а ягоныя памочнiкi вастрылi нажы; маладыя кельнеры ўсхвалявана папраўлялi перад люстэркамi вузлы на гальштуках, завязаныя дзеля практыкi, i пыталiся ў жонак, якiя стаялi, схiлiўшыся над прасавальнай дошкай - пара, што ўздымалася над перанiцаванымi штанамi, запаўняла кухню: "Цi павiнен я цалаваць бiскупаў пярсцёнак, калi надарыцца няшчасце яго абслугоўваць?" Хлопец-вучань па-ранейшаму ўзмахваў ножыкам для паперы.

Гадзiна адзiнаццатая i пятнаццаць хвiлiн: я вычысцiў свой чорны гарнiтур, праверыў вузел аксамiтнага шыявяза, насунуў на галаву капялюш, выцягнуў кiшэнны каляндарык, якi быў велiчынёю не больш за плоскi запалкавы карабок, адгарнуў яго i прачытаў: "30 верасня 1907 г. у 11.30 уручыць Кiльбу праект. Запатрабаваць распiску".

Увага! Занадта часта я, складаючы планы на будучыню, выконваў у сваiм уяўленнi гэту працэдуру: спускаюся долу, пераходжу цераз вулiцу, траляю ў пярэднi пакой канторы:

- Я хацеў асабiста сустрэцца з панам натарыусам.

- У якой справе?

- Я б хацеў перадаць пану натарыусу праект: Конкурс "Абацтва Святога Антонiя".

Толькi хлопец-вучань выкажа здзiўленне, перастане вымахваць ножыкам для паперы; пасля, аднак, засаромеўшыся, павернецца зноў тварам да акна, да сваiх фармуляраў, памятаючы наказ: "Сакрэтнасць, найперш сакрэтнасць!" У гэтым доме, дзе ўбоства лiчылася за добры густ, дзе на сценах вiселi партрэты продкаў, рупных у правасуддзi, дзе чарнiлiцам было па восемдзесят, а ножыкам для паперы - па сто пяцьдзесят год, - тут пры поўным маўчаннi ажыццяўлялiся велiчэзныя па маштабах гешэфты, тут цэлыя гарадскiя кварталы мянялi сваiх уладальнiкаў, тут заключалiся шлюбныя кантракты, у якiх прадугледжвалiся штогадовыя сумы на дробныя выдаткi, якiя перавышалi пяцiгадовы заробак канторскага чыноўнiка; але таксама тут натарыяльна пацвярджаўся закладны акт сумленнага шаўца на дзве тысячы марак; захоўваўся тастамент нямоглага пенсiянера, згодна з якiм яго ўлюбёны ўнук павiнен атрымаць у спадчыну начны столiк; тут пад пячаткай таемнасцi вялiся справы ўдоў i сiротаў, рабочых i мiльянераў - у аблiччы лозунга, што вiсеў на сцяне: "Правая рука iх поўная дарункаў". Hе было прычыны зважаць, калi малады мастак у атрыманым ад дзядзькi ў спадчыну перанiцаваным чорным гарнiтуры прынёс абгорнуты канцылярскай папераю скрутак з эскiзамi, мяркуючы, што праз гэта ён можа патурбаваць асабiста пана натарыуса. Кiраўнiк канцылярыi запячатаў скрутак з планамi, выцiснуў на сургучы герб Кiльбаў - авечку, у якой з грудзей пырскае струмень крывi; тым часам светлавалосая зграбная з выгляду дзяўчына пiсала распiску: "У панядзелак, 30 верасня 1907 г., у 11.30 ранiцы архiтэктар пан Генрых Фэмель перадаў..." Цi ў тую хвiлю, калi яна ўручала мне распiску, яе бледны твар не быў азораны бляскам спазнання? Я быў шчаслiвы, што адбылося тое, чаго я не прадбачыў, бо яно даводзiла мне, што час - гэта нешта рэальнае, iснае; напраўду ж iснаваў гэты дзень, гэтая хвiля; тое было даведзена не мною: я i сапраўды спусцiўся ўнiз па сходах, пасля перайшоў на другi бок вулiцы, зайшоў у пярэднi пакой канторы; тое было даведзена не хлопцам-вучнем, якi падняў галаву, а пасля, засаромеўшыся, адвярнуўся, памятаючы пра захаванне сакрэтнасцi, тое даведзена было не крывава-чырвонымi ранамi пячатак - тое было даведзена нечаканай мiлай усмешкаю дзяўчыны з канцылярыi, якая выпрабавальна агледзела мой перанiцаваны гарнiтур, а потым, калi я браў з яе рук распiску, шапнула: "Зычу вам шчасця, пане Фэмель". За апошнiя чатыры з паловаю тыднi то былi першыя словы, якiя нанеслi рану часу, нагадалi мне, што ў гульнi, якая iшла пад маёй рэжысурай, былi сляды рэчаiснасцi; а значыць, час рэгуляваўся не толькi ў кабiнетах сонных летуценняў, дзе будучыня здавалася мне цяперашнiм часам, а сённяшнi дзень - старадаўняй мiнуўшчынай, мiнулае рабiлася будучыняй, як дзяцiнства, да якога я кiнуўся бегчы, нiбы колiсь, яшчэ дзiцём, я кiдаўся бегчы да свайго бацькi. Ён быў цiхманы чалавек, гады вырасталi вакол яго, нiбы алавянныя шыхты цiшынi: ён выцягваў арганныя рэгiстры, спяваў на лiтургiях, шмат - на пахаваннях першага рангу, мала - на пахаваннях другога рангу, на пахаваннях трэцяга рангу не спяваў зусiм; быў такi цiхi, што цяпер, калi я думаю пра гэта, сэрца сцiскаецца ў мяне; ён даiў кароў, касiў траву, малацiў збожжа, пакуль яго потны твар не пакрываўся мякiнай, нiбы жамярою; ён узмахваў дырыжорскай палачкай перад Гуртом Моладзi, перад Гуртом Стралкоў, перад Гуртом Падмайстраў, перад хорам пад эгiдаю святой Цэцылii; нiколi не гаварыў, нiколi не лаяўся, а толькi спяваў, рэзаў буракi, варыў бульбу свiнням, граў на аргане, насiў рэгенцкую вопратку, на ёй зверху - белы сцiхар; нiкога ў вёсцы не здзiўляла тое, што ён нiколi не гаварыў, бо ўсе бачылi яго толькi за працаю; з чацвярых яго дзяцей двое памерла ад сухотаў, мы засталiся толькi ўдваiх: Шарлота ды я. Мацi мая была далiкатная жанчына, адна з тых, што любяць кветкi, прыгожыя фiранкi, спяваюць песнi, прасуючы бялiзну, i ўвечары пры агменi расказваюць аповеды; бацька ўпiраўся ў працы, строiў ложкi, напiхваў саломаю сеннiкi, рэзаў курэй - пакуль не памерла Шарлота: анёльская iмша па дзiцячай душы, касцёл, аздоблены белым; пробашч спяваў, а рэгент яму не падпяваў, не выцягваў арганных рэгiстраў; не чуваць было хору: спяваў толькi пробашч. Панавала маўчанне, калi збiралася жалобная працэсiя, каб рушыць да могiлак; збянтэжаны пробашч спытаў: "Але ж, даражэнькi, мiлы мой Фэмель, чаму ж гэта Вы не спявалi?" I тады я першы раз пачуў голас свайго бацькi, i я быў здзiўлены тым, як хрыпла гучаў голас таго, хто так мякка i прыгожа спяваў з хораў у касцёле; ён цiха прамармытаў: "Пахаваннi трэцяга рангу адбываюцца без спеву". З-над Рэйну ўздымалася iмгла, клубы туману вытанцоўвалi над палямi буракоў, вароны на вербах крумкалi, як запусныя бразготкi, калi збянтэжаны пробашч вычытваў лiтургiю; бацька перастаў вымахваць дырыжорскаю палачкай у Гурце Моладзi, Гурце Падмайстраў, Гурце Стралкоў i ў хоры пад эгiдай святой Цэцылii; i мне здавалася, што дзякуючы тым першым словам, якiя я пачуў ад бацькi - мне было шаснаццаць, калi памерла дванаццацiгадовая Шарлота, - дзякуючы тым першым словам, ён адкрыў свой голас; ён стаў гаварыць больш: гаварыў пра коней ды афiцэраў, якiх ён ненавiдзеў; ён казаў з пагрозай у голасе: "Бяда будзе вам, калi зробiце мне пахаванне першага рангу!"

Перейти на страницу:

Генрих Белль читать все книги автора по порядку

Генрих Белль - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки kniga-online.club.


Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке) отзывы

Отзывы читателей о книге Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке), автор: Генрих Белль. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Уважаемые читатели и просто посетители нашей библиотеки! Просим Вас придерживаться определенных правил при комментировании литературных произведений.

  • 1. Просьба отказаться от дискриминационных высказываний. Мы защищаем право наших читателей свободно выражать свою точку зрения. Вместе с тем мы не терпим агрессии. На сайте запрещено оставлять комментарий, который содержит унизительные высказывания или призывы к насилию по отношению к отдельным лицам или группам людей на основании их расы, этнического происхождения, вероисповедания, недееспособности, пола, возраста, статуса ветерана, касты или сексуальной ориентации.
  • 2. Просьба отказаться от оскорблений, угроз и запугиваний.
  • 3. Просьба отказаться от нецензурной лексики.
  • 4. Просьба вести себя максимально корректно как по отношению к авторам, так и по отношению к другим читателям и их комментариям.

Надеемся на Ваше понимание и благоразумие. С уважением, администратор kniga-online.


Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*