Kniga-Online.club
» » » » Альбер Камю - Падзенне (на белорусском языке)

Альбер Камю - Падзенне (на белорусском языке)

Читать бесплатно Альбер Камю - Падзенне (на белорусском языке). Жанр: Разное издательство неизвестно, год 2004. Так же читаем полные версии (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте kniga-online.club или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Перейти на страницу:

Ну, вось мы i прыйшлi. Гэта мой дом, мой прытулак. Заўтра? Добра, калi вы не супраць. З задавальненнем завязу вас на выспу Маркен, паглядзiце на Зэйдэрзее. У адзiнаццаць гадзiн прыходзьце ў "Мехiка-Сiцi". Што? Тая жанчына? Не ведаю, далiбог, не ведаю. Нi назаўтра, нi ў наступныя днi я газет не чытаў.

Лялечная вёсачка, праўда? А якая маляўнiчая - такой яшчэ пашукаць! Але я вас прывёз на гэтую выспачку не дзеля маляўнiчасцi, мiлы дружа. Тут i без мяне кожны мог бы вам паказаць i прыгожанькiя каптуркi, i драўляныя чобаты, i квяцiстыя хаткi з навошчанаю падлогай, дзе рыбакi паляць люлькi, напханыя духмяным мультанам. Я адзiн з тых рэдкiх людзей, хто сапраўды можа паказаць вам тое, што тут варта было б паглядзець.

Мы з вамi iдзём да дамбы. Трэба як мага далей адысцiся ад гэтых занадта зграбненькiх домiкаў. Ну вось, цяпер давайце прысядзем. Што скажаце? Вы не лiчыце, што гэта найлепшы з усiх нудлiвых пейзажаў? Зiрнiце, як хораша! Злева куча попелу, якую ў iх называюць дзюнай, справа - шэрая дамба, пад нагамi змярцвела-белы пясок, а перад намi - мора колеру бруднага лугу i бязмежнае неба, у якiм адбiваюцца палiнялыя воды. Нешта накшталт млявага, мяккага пекла. Спрэс адны гарызанталi, нiякiх блiскаў, нiякай iскаркi i нiводнай яркай плямкi на даляглядзе - жыццё нiбы памерла. Сусвету няма, усё сцёртае ўшчэнт - тут на свае вочы можна ўбачыць, што такое нябыт. I галоўнае - нiводнага чалавека, нi душы! Толькi вы ды я, на ўсёй апусцелай нарэшце планеце! Што вы кажаце? Неба ўсё-такi жыве? Што ж, тут вы маеце рацыю, мiлы дружа. Яно то хмурнее, то зноў праясняецца, будуе свае паветраныя лесвiцы i зачыняе брамы сваiх аблакоў. А вунь галубы. Вы не заўважалi, што неба ў Галандыi ўсё запоўнена галубамi? Але iх амаль не вiдаць - яны лётаюць надта высока. Яны махаюць крыламi i, нiбыта хвалi, то ўздымаюцца ўвышыню, то зноў апускаюцца долу, i вецер часам даносiць мяккi шолах iх шэрага пер'я, якiм поўнiцца ўвесь нябесны абшар. Галубы чакаюць там, увышынi, чакаюць увесь год. Яны лунаюць па-над зямлёю, глядзяць i, напэўна, хацелi б спусцiцца. Але iм няма куды - тут толькi мора, каналы, дахi з шыльдамi i нiводнай вяршынi, дзе б можна было адпачыць.

Вы не разумееце, што я хачу сказаць? Прызнацца, я i сам вельмi стамiўся. Губляю нiтку размовы, блытаюся... Няма ўжо былой яснасцi розуму, якой так захаплялiся мае сябры! Зрэшты, якiя сябры? Я гэта кажу чыста ўмоўна. У мяне даўно ўжо няма нiякiх сяброў, засталiся адны саўдзельнiкi. Затое колькасць iх павялiчылася - цяпер гэта ўвесь род чалавечы. I вы сярод iх - першы. Той, хто побач, - заўсёды першы. Адкуль я ведаю, што ў мяне няма сяброў? Вельмi проста: я зразумеў гэта, калi надумаў пакончыць жыццё самагубствам, - я хацеў выкiнуць перад сябрамi добрую штуку i, пэўным чынам, iх пакараць. Але скажыце, каго б я пакараў? Некаторыя, можа, хiба што здзiвiлiся б, але пакараным - о не! пакараным сябе нiхто б не адчуў. Тады я i сцямiў, што сяброў у мяне, аказваецца, няма! Дый нават калi б i былi, я ўсё роўна нiчога б не зрабiў. Вось каб я мог памерцi, а пасля ўбачыць, як выцягнуцца iх пысы, - тады, можа быць, аўчынка i была б вартая вырабу. А так - зямелька цёмная, мiлы дружа, дошкi трывалыя, а саван гаматны. Вочы душы? О, вядома! Калi толькi гэтая душа ёсць, i калi яна не сляпая. На жаль, мы не можам быць у гэтым упэўненыя, у гэтым нiхто не ўпэўнены. Iначай гэта было б выдатнае выйсце, каб нарэшце прымусiць усiх прымаць сябе ўсур'ёз. Пакуль вы жывяце, людзi нiколi не пераканаюцца ў вашай праўдзе, яны нiколi не павераць у шчырасць вашых пачуццяў i глыбiню вашых пакут. Пакуль вы не памерлi, вашае жыццё ўсяго толькi сумнiцельны выпадак, i да яго заўсёды будуць ставiцца скептычна. Таму, калi ў вас ёсць хоць сама маленькая ўпэўненасць, што вы здолееце пацешыцца вiдовiшчам, якое адбудзецца пасля вашай смерцi, - гэта ўжо варта клопату, каб даказаць iм тое, у што яны не верылi, i добра-такi iх здзiвiць. А калi такой упэўненасцi няма? Ну, заб'яце вы сябе - i што вам будзе да таго, паверылi яны вам цi не? Вас жа ўсё роўна не будзе. Вы не ўбачыце нi iх здзiўлення, нi раскаяння, няхай нават i вельмi кароткага. I вашая мара, якая жыве, дарэчы, у кожным чалавеку, - мара прысутнiчаць на сваiх хаўтурах, - застанецца неспраўджанаю. I ўсё ж, як нi круцiся, але каб пакончыць з недаверам да свайго жыцця, трэба пакончыць з самiм гэтым жыццём - толькi ўсяго.

А можа, гэта i добра, што мы нiчога не ўбачым? Бо iначай нам давялося б дужа пакутаваць праз абыякавасць нашых блiзкiх. "Ты мне за гэта заплацiш!" пагразiлася адна дзяўчына свайму бацьку, калi той забаранiў ёй пабрацца з нейкiм прылiзаным фацэтам. I налажыла на сябе рукi. Але бацька нiчога не заплацiў. Ён вельмi любiў рыбалiць са спiнiнгам. I праз тры днi зноў пайшоў да ракi - каб трошкi забыцца, як ён сказаў. Што ж, яго разлiк спраўдзiўся, ён сапраўды ўсё забыў. I, шчыра кажучы, варта было б здзiвiцца, каб здарылася iначай. Мы думаем, што, забiваючы сябе, мы гэтым караем сваю жонку. Не, мiлы дружа, наадварот - мы даём ёй поўную свабоду. I таму - лепш ужо нам гэтага не бачыць. Апроч таго, мы рызыкуем пачуць, чым яны тлумачаць такi наш учынак. Я ведаю, што б сказалi пра мяне: "Ён забiў сябе, таму што не мог вытрываць, калi..." Не, мiлы дружа, у людзей усё-ткi вельмi беднае ўяўленне. Яны заўсёды думаюць, што прычына ў самагубства - адна. Але ж у яго можа быць дзве прычыны! Такое ў галаву iм чамусьцi не прыходзiць. Дык навошта тады памiраць па сваёй волi? Навошта прыносiць сябе ў ахвяру той нерэальнай думцы, што пасля вашай смерцi пра вас будзе складзена менавiта такое ўяўленне, якога хочаце вы? Ды як толькi вы памраце, усе скарыстаюцца гэтым, каб надаць вашаму ўчынку сама бязглуздыя цi пошлыя матывы. I таму, мiлы дружа, вялiкiм пакутнiкам трэба выбiраць нешта адно: або каб пра iх смерць адразу забылi, або каб пачалi з яе кпiць, або каб выкарысталi з пэўным намерам. Але каб яе зразумелi - нiколi!

I потым, не будзем хавацца ад праўды, - я люблю жыццё, i ў гэтым мая галоўная слабасць. Я люблю яго настолькi, што нават не магу ўявiць, што адбываецца па-за яго межамi. У такой празе да жыцця ёсць, напэўна, нешта плебейскае, вы не лiчыце? Арыстакраты заўсёды ўмелi глядзець на сябе i сваё жыццё крыху збоку. Калi гэта было трэба - яны памiралi, iх хутчэй можна было паламаць, нiж сагнуць. А я - не, я гнуся, бо мне падабаецца жыць i так. Дарэчы, што, вы думаеце, сталася са мной пасля ўсяго, што я вам расказаў? Вы думаеце, я адчуў да сябе гiдлiвасць? Кiньце! Я адчуў гiдлiвасць да iншых. Безумоўна, я ведаў, у чым мае хiбы, i бедаваў над iмi. Але па-ранейшаму з пахвальнай упартасцю iх забываў. Затое я нiколi не забываўся асудзiць у душы iншых. Вас, напэўна, гэта шакiруе? Вы, напэўна, думаеце, што тут няма нiякай логiкi? Але праблема зусiм не ў тым, каб усё было лагiчна. Праблема ў тым, каб увiльнуць, выслiзнуць i галоўнае - сама галоўнае! - унiкнуць прысуду. Я не кажу: унiкнуць пакарання. Бо пакаранне без прысуду знесцi не так ужо цяжка. У яго, дарэчы, даволi бяскрыўдная назва, якая гарантуе вашу бязвiннасць: няшчасце. Таму галоўнае - менавiта пазбегнуць прысуду, зрабiць усё, каб прыгавор нiколi не быў вынесены.

На жаль, зрабiць гэта не вельмi проста. Судзiць цяпер усе навучылiся гэтак жа добра, як i юрыць. З тою рознiцай, што, калi судзiш, за вынiкi можна не баяцца. Вы ў гэтым сумняваецеся? Тады паслухайце, пра што кажуць за столiкамi ў летнiх гатэлях, куды нашы шаноўныя суайчыннiкi прыязджаюць лячыцца ад нуды. Калi вам гэтага будзе мала, каб прыйсцi да пэўнай высновы, - пачытайце, што пiшуць нашы сучасныя маралiсты. Цi паназiрайце, што робiцца ў вашай сям'i, ужо гэта вас нечамусь навучыць. Дарагi дружа, не трэба даваць iм нiякай зачэпкi нас асудзiць, нават сама маленькай! Iначай яны раздзяруць нас на шматкi. Мы павiнны быць пiльныя, як дрэсiроўшчык. Уявiце сабе, што здарыцца, калi ён, перад тым як увайсцi ў клетку, на няшчасце парэжацца лязом? Вось дзе будзе слаўны банкет драпежнiкам! Я гэта сцямiў даўно - яшчэ тады, як у мяне ўзнiкла падазрэнне, што я не такi ўжо бездакорны. З той пары я да ўсiх стаўлюся з недаверам: раптам нехта заўважыць, што ў мяне ранка? Усё! Тут мне i капцы - зжаруць разам з трыбухамi.

Мае адносiны з людзьмi знешне заставалiся такiя ж, як i раней, але неўпрыкмет пачалi разладжвацца. Мае сябры не перамянiлiся. Яны i цяпер пры выпадку маглi пахвалiцца, што побач са мной iх агортвае пачуццё гармонii i трывалай надзейнасцi. Але сам я адчуваў толькi беспарадак i блытанiну ў сваёй душы; мне здавалася, што мяне абяззброiлi, выставiлi на суд перад публiкай. Людзi ўжо не былi для мяне той пачцiваю аўдыторыяй, да якой я даўно прызвычаiўся. Кола, цэнтрам якога я быў; распалася, i ўсе сталi ў адзiн рад як суддзi на судовым пасяджэннi. З той хвiлiны, калi я адчуў, што ўва мне таксама ёсць нешта падсуднае, я зразумеў, што ў другiх жыве неадольная прага судзiць. Як i раней, яны былi побач - але яны смяялiся. Мне пачало здавацца, што кожны глядзiць на мяне з прыхаванай усмешкай. I нарэшце я ўбiў сабе ў галаву, што ўсе толькi i думаюць, як бы падставiць мне нагу. I я сапраўды два цi тры разы спатыкаўся, уваходзячы ў людныя месцы, хоць гэтаму не было нiякай прычыны. А аднойчы нават упаў. Праўда, хутка я ўзяў сябе ў рукi i, як i належыць французу-картэзiянцу, прыпiсаў усе гэтыя здарэннi зразумелай кожнаму боскай волi, iначай кажучы - выпадку. Але недавер ува мне ўсё ж застаўся.

Перейти на страницу:

Альбер Камю читать все книги автора по порядку

Альбер Камю - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки kniga-online.club.


Падзенне (на белорусском языке) отзывы

Отзывы читателей о книге Падзенне (на белорусском языке), автор: Альбер Камю. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Уважаемые читатели и просто посетители нашей библиотеки! Просим Вас придерживаться определенных правил при комментировании литературных произведений.

  • 1. Просьба отказаться от дискриминационных высказываний. Мы защищаем право наших читателей свободно выражать свою точку зрения. Вместе с тем мы не терпим агрессии. На сайте запрещено оставлять комментарий, который содержит унизительные высказывания или призывы к насилию по отношению к отдельным лицам или группам людей на основании их расы, этнического происхождения, вероисповедания, недееспособности, пола, возраста, статуса ветерана, касты или сексуальной ориентации.
  • 2. Просьба отказаться от оскорблений, угроз и запугиваний.
  • 3. Просьба отказаться от нецензурной лексики.
  • 4. Просьба вести себя максимально корректно как по отношению к авторам, так и по отношению к другим читателям и их комментариям.

Надеемся на Ваше понимание и благоразумие. С уважением, администратор kniga-online.


Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*