Kniga-Online.club
» » » » Андрэ Моруа - Падарожжа ў нябыт (на белорусском языке)

Андрэ Моруа - Падарожжа ў нябыт (на белорусском языке)

Читать бесплатно Андрэ Моруа - Падарожжа ў нябыт (на белорусском языке). Жанр: Разное издательство неизвестно, год 2004. Так же читаем полные версии (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте kniga-online.club или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Название:
Падарожжа ў нябыт (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
7 май 2019
Количество просмотров:
85
Возрастные ограничения:
(18+) Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних просмотр данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕН! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту для удаления материала.
Читать онлайн
Андрэ Моруа - Падарожжа ў нябыт (на белорусском языке)
Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Андрэ Моруа - Падарожжа ў нябыт (на белорусском языке) краткое содержание

Андрэ Моруа - Падарожжа ў нябыт (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Андрэ Моруа, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки kniga-online.club

Падарожжа ў нябыт (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно

Падарожжа ў нябыт (на белорусском языке) - читать книгу онлайн, автор Андрэ Моруа
Назад 1 2 3 Вперед
Перейти на страницу:

Моруа Андрэ

Падарожжа ў нябыт (на белорусском языке)

Андрэ Маруа

Падарожжа ў нябыт

Пераклад: Юрка Гаўрук

Гэта шалёная мiтусня ў апошнiя нашы хвiлiны мне

нагадвае выраз А.Жыда ў яго "Дзённiку", дзе ён

кажа, што смерць падобна на ад'езд. Параўнанне

смерцi з ад'ездам дало мне iдэю гэтага апавядання.

А.М.

Я болей не мог нi варушыцца, нi гаварыць. Маё цела, мой язык, мае павекi не падпарадкоўвалiся маёй волi, i, хоць вочы мае былi расплюшчаны, я нiчога не бачыў, апроч светлай iмглы, у якой скакалi блiскучыя кропкi, як пылiнкi ў променi сонца. Я адчуваў, што маё iснаванне канчаецца. Аднак я нешта яшчэ чуў. Гучанне слоў да мяне даплывала невыразна, гэта быў хутчэй шэпт, чым гутарка, але галасы я пазнаваў. Я ведаў, што каля майго ложка былi доктар Галцье, якi лячыў нас (свой вясковы акцэнт ён змякчаў, як мог), другi доктар, аўтарытэтны тон якога бiў, як молатам, па маiх напятых нервах, i Данацiна, мая жонка. Яна стрымлiвала рыданнi i, задыхаючыся, пытала ў дактароў:

- Ён пры памяцi?

- Не, мадам, - адказаў незнаёмы доктар. - Напэўна, не. Ён нават больш не трызнiць. Каматозны стан. Гадзiна альбо некалькi хвiлiн, i ўсё.

- А можа, - нясмела прапанаваў Галцье грубаватым голасам, - як вы думаеце, можа, зрабiць укол?..

- Навошта мучыць няшчаснага? - запярэчыў кансультант. - У яго ўзросце, дарагi калега, падобны шок не дасць вынiкаў... Пенiцылiн быў нашай апошняй надзеяй. Але ён не даў належнага эфекту. Нiякiх iншых сродкаў, на жаль, няма.

- А можа, як вы думаеце, - пачцiва прамовiў Галцье, - арганiзм пацыента фактар не менш важны, чым яго ўзрост? Месяц назад я аглядаў яго, перад самым запаленнем лёгкiх... Сэрца ў яго i цiск, як у маладога.

- Толькi на выгляд, - заўважыў прафесар. - Толькi на выгляд... Хочацца гэтаму верыць... Але ўзрост ёсць узрост.

- Ды не, прафесар! - ледзь не крыкнула Данацiна. - Мой муж быў малады, зусiм малады.

- Ён лiчыў сябе маладым, мадам, а iлюзii - гэта самае небяспечнае... Вы павiнны адпачыць, мадам. Я абсалютна ўпэўнены, што ён вас не бачыць. Сядзелка вас паклiча, калi што...

Рыданне Данацiны, яе крык разарвалi на момант iмглiстую заслону, i мне здалося, што здалёку блiснулi яе вочы, як агеньчык на беразе ахутанай туманам ракi. I тут жа згаслi... Галасы змоўклi, i я застаўся адзiн у магiльнай цiшынi. Колькi часу прайшло? Не ведаю. Туга сцiскала мяне ўсё мацней i мацней, i, калi стала зусiм нясцерпнай, я раптам надумаўся падняцца. Некалькi разоў прабаваў паклiкаць сядзелку, але яна не прыйшла. I тады я закрычаў: "Данацiна".

Мая жонка не адазвалася.

"Пайду яе шукаць", - вырашыў я.

Як я здагадаўся, што магу варушыцца, апусцiць на дол свае худыя ногi, хадзiць? Помню толькi, што быў перакананы ў гэтым, i не без падставы, бо падняўся лёгка i пайшоў праз густы малочны туман адразу да адзежнай шафы. Але не паспеў я дакрануцца да яе дзверцаў, як, дзiўная рэч, намацаў на сваiм целе вопратку. Я пазнаў варсiстае палiто, купленае ў Лондане для падарожжаў у лiхое надвор'е. Нахiлiўшыся, я ўбачыў, што абуты i стаю не на паркетнай падлозе, а на нейкiм няроўным бруку. Якiм чынам я, будучы непрытомным, як лунацiк, злез з ложка, адзеўся, абуўся i пакiнуў дом? Я быў занадта ўсхваляваны, каб паглыбляцца ў роздум. Але самае дзiвоснае было тое, што я не памiраў, нават не быў хворы. I што гэта за горад? Парыж? Малочны туман з жаўтаватым адценнем хутчэй уласцiвы Лондану. Засланяючы рукамi твар, каб не наткнуцца на нябачную перашкоду, я зрабiў некалькi крокаў, прабуючы дабрацца да якой-небудзь сцяны. Здалёку раз-пораз даносiлася велiчнае завыванне параходных сiрэн. Вецер быў моцны i салёны, нiбы дзьмуў з акiяна. Што гэта за порт?

* * *

- Гэй! Там! Зважай, куды iдзеш!..

- Даруйце! - адказаў я. - Я нiчога не бачу... Дзе я знаходжуся?

Чалавек трымаў вялiкi электрычны лiхтар. Ён павярнуў святло спачатку на мяне, потым на сябе, i я заўважыў, што ён апрануты ў форму, але з выгляду ён не быў падобен нi на французскага агента палiцыi, нi на ангельскага палiсмена. Яго куртка хутчэй нагадвала форму пiлотаў амерыканскiх лiнiй. Ён узяў мяне моцна, але не груба за плячо i павярнуў налева.

- Iдзiце прама ў гэтым кiрунку, - сказаў ён, - i выйдзеце на пляцоўку.

Я зразумеў, што ён гаворыць пра аэрапорт. Дзiўна было толькi тое, што ён анi не сумняваўся ў маiм жаданнi папасцi туды, а я нават не запытаў сябе, чаго i куды мне ляцець, ледзь-ледзь падняўшыся з пасцелi пасля такой страшнай хваробы. "Дзякуй, капiтан", - прамовiў я механiчна i пайшоў паказанай мне дарогай.

Цi то туман рассейваўся, цi то мае вочы сталi прывыкаць? Не ведаю. Але я мала-памалу пачаў адрознiваць сiлуэты людзей. Усе iшлi ў тым жа напрамку, што i я. Паступова натоўп павялiчваўся, i ў хуткiм часе ўтварылася нешта падобнае на працэсiю. Мы як мага прыспешвалi крок, бо здагадвалiся iнстынктыўна, не разважаючы (калi меркаваць па маiх адчуваннях), што павiнны з'явiцца неадкладна. Але рухацца наперад было ўсё цяжэй, i дарога рабiлася як быццам вузейшая...

- Не штурхайцеся! - сярдзiта прамовiла нейкая старая жанчына.

- Я не штурхаюся, мяне самога штурхаюць, - пачаў я апраўдвацца.

- У чаргу, станавiцеся ў чаргу, як усе людзi!..

Я рашуча спынiўся, чамадан выпаў з маiх рук (я толькi цяпер заўважыў, што пры мне быў чамадан) i ўпёрся ў ногi чалавеку, якi iшоў следам. Я павярнуўся. Смуга распаўзлася, i адразу пасвятлела. Я выразна ўбачыў твар абуранага негра, маладога, прыгожага, у ружовай кашулi з адкрытым каўняром.

- Прабачце, пане, - сказаў ён з горкай iронiяй, тэатральна мне пакланiўшыся, - прабачце, што я маiмi чорнымi нагамi зачапiў ваш белы чамадан.

- Вы ж бачыце, я ненаўмысна.

- Даруйце мне, пане, я больш не буду, даруйце, - прамовiў ён здзеклiва i пакланiўся з яшчэ большым нахабствам.

Тады я ўгледзеў, што перада мной выцягнулася даўжэзная калона - некалькi тысяч пасажыраў. Перад iмi невыразна вырысоўвалiся агароджа, будынкi, дыспетчарская вежа, ангары. Здалёку гулi i стракаталi маторы, час ад часу прарэзлiва раўла сiрэна. Моцны вецер разганяў нiзкiя навальнiчныя хмары, i ў разрывах дзе-нiдзе вiдаць было шэрае неба.

З гэтай хвiлiны наш рух стаў страшэнна марудны. Жанчына, што iшла перада мной, азiрнулася, i я ўбачыў яе гладкiя, кранутыя сiвiзной, валасы i вочы iрландкi, прыгожыя i мяккiя. Яна больш не гневалася i ўсмiхалася мне, нiбы казала: "Усё гэта вельмi цяжка, але мы з вамi людзi мужныя i будзем цярпець без нараканняў".

Пратупаўшы на месцы добрую гадзiну, яна захiсталася:

- Я так рана ўстала сёння - сiл не хапае.

- А вы сядзьце на мой чамадан, - параiў я жанчыне.

Ставячы на зямлю чамадан, я раптам адчуў, што ён занадта лёгкi.

- Ах, божа мой! - спалохана крыкнуў я. - Нi аўтаручкi, нi тапачак! Я ж iх забыў пакласцi...

I бягом кiнуўся ў горад. Чаму я так спяшаўся? Хто мяне там чакаў? I куды было бегчы? Я не ведаў.

* * *

Як я адшукаў дарогу ў гэтым незнаёмым горадзе? I якiм чынам я заняў нумар у невялiчкай гасцiнiцы па суседству з аэрапортам? Вагоны электрычкi мчалiся паўз мае вокны з жалезным скрогатам; каляровыя агнi рэклам рытмiчна ўспыхвалi, мiгацелi i пералiвалiся. Сваю аўтаручку я знайшоў на стале, тапачкi пад ложкам. Я ўкiнуў iх барзджэй у чамадан разам з кнiгамi, брытвай, пiжамай i пусцiўся бегчы назад. Гiганцкi аўтобус спынiўся ўздоўж высокага тратуара, дзе пахаджала партовая палiцыя з рэвальверамi на белых паясах. Я ўскочыў у аўтобус. Праз дзесяць хвiлiн я вылез недалёка ад стракатай людской калоны перад агароджай пасадачнай пляцоўкi.

Яшчэ раз я павiнен быў перацярпець мучэнне павольнага руху. Калi гадзiны праз дзве я наблiзiўся крыху да агароджы, я зразумеў, чаму мы не маглi пасоўвацца хутчэй. На пляцоўку можна было папасцi толькi праз будку, каля якой стаяў вартаўнiк. Так што калона, метраў за сто ад будкi, выцягвалася ў шнур. Нарэшце перада мной аказалася ўсяго шэсць чалавек. Цяпер я мог разглядзець твар вартаўнiка. Гэта быў адзiн з тых непадкупных здаравякоў-тупiц, якiмi карыстаецца любая ўлада... Тры... Два... Апошнi... Вось i мая чарга. Я стаяў адзiн перад дубiнай-дзецюком.

- На якi рэйс? - запытаў ён.

- А хiба тут некалькi рэйсаў?

- А то як жа, - адказаў ён спакойна. - Рэйс каталiцкi, рэйс англiканскi, рэйс прэсвiтэрыянскi, рэйс баптысцкi, рэйс мармонскi...

- У вас што, рэйсы ў залежнасцi ад веравызнання?

- Не затрымлiвайце! Хутчэй! На якi рэйс?

- А калi пасажыр атэiст? Хiба ў вас няма рэйсаў для няверуючых?

- Ёсць, - прамовiў, здзiвiўшыся, вартаўнiк, - але я вам не раю. Гэта кароценькi маршрут, нядаўна адкрыты, дрэнна арганiзаваны... Калi вы жадаеце пытанне веры звесцi да мiнiмуму, прапаную ўнiтарную лiнiю, аб'яднаны рэйс... чыста, дагледжана, мадэрн...

За мною бунтавалася чарга.

- Ёсць жа людзi, - бурчаў дробненькi дзядок, - што каля самых дзвярэй будуць вам разводзiць тары-бары, а ты тут хоць да ночы стой.

Я пачырванеў i сказаў вартаўнiку:

- На аб'яднаны, калi ласка.

- Цэнтральны будынак... Паўднёвае крыло... Наступны!

* * *

Усё было так, як растлумачыў вартаўнiк. Памяшканне ўнiтарнай лiнii мне здалося i дагледжаным i ўтульным. Канвеерная актыўнасць панавала ўсюды. Лакiраваныя драўляныя стойкi, безлiч папак з ярлыкамi i рэгiстрацыйнымi лiсткамi, якiя спрытна, у дзве рукi, перабiралi служачыя самых розных колераў скуры. Карты, утыканыя малюпасенькiмi мадэлямi самалётаў, вялiзныя афiшы кубiстаў з надпiсам "Ляцiце аб'яднаным рэйсам!" i некалькi прыгожых дзяўчат у чорнай унiформе, якiя сустракалi пасажыраў. Адна з iх падышла да мяне i запытала:

Назад 1 2 3 Вперед
Перейти на страницу:

Андрэ Моруа читать все книги автора по порядку

Андрэ Моруа - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки kniga-online.club.


Падарожжа ў нябыт (на белорусском языке) отзывы

Отзывы читателей о книге Падарожжа ў нябыт (на белорусском языке), автор: Андрэ Моруа. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Уважаемые читатели и просто посетители нашей библиотеки! Просим Вас придерживаться определенных правил при комментировании литературных произведений.

  • 1. Просьба отказаться от дискриминационных высказываний. Мы защищаем право наших читателей свободно выражать свою точку зрения. Вместе с тем мы не терпим агрессии. На сайте запрещено оставлять комментарий, который содержит унизительные высказывания или призывы к насилию по отношению к отдельным лицам или группам людей на основании их расы, этнического происхождения, вероисповедания, недееспособности, пола, возраста, статуса ветерана, касты или сексуальной ориентации.
  • 2. Просьба отказаться от оскорблений, угроз и запугиваний.
  • 3. Просьба отказаться от нецензурной лексики.
  • 4. Просьба вести себя максимально корректно как по отношению к авторам, так и по отношению к другим читателям и их комментариям.

Надеемся на Ваше понимание и благоразумие. С уважением, администратор kniga-online.


Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*