Kniga-Online.club
» » » » Среди болот и лесов - Якуб Брайцев

Среди болот и лесов - Якуб Брайцев

Читать бесплатно Среди болот и лесов - Якуб Брайцев. Жанр: Классическая проза / Разное / Рассказы / Разное / Повести / Русская классическая проза год 2004. Так же читаем полные версии (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте kniga-online.club или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Перейти на страницу:
Клімавічах, дзе ён зачаравана слухаў мастацкую дэкламацыю іх твораў і яго ахоплівала неверагодная радасць і хваляванне. Юнак меў вялікую мару «выйсці ў людзі»: старанна вучыўся, спасцігаў не толькі літаратуру, але і матэматыку, геаграфію, іншыя навукі. Пасля сканчэння прыблізна ў 1878 г. павятовага вучылішча, будучы на раздарожжы і пакуль яшчэ падпарадкоўваючыся волі бацькі, ён застаецца ў Забялышыне і працуе памочнікам пісара Забялышынскай управы. У хуткім часе адпраўляецца шукаць шчасця на Украіну і ўладкоўваецца канторшчыкам на цукровы завод памешчыка Цярэшчанкі[10]. Але праз два гады Я. Брайцаў вымушаны быў вярнуцца ў сваю вёску «на прызыў» у салдаты. Ад вайсковай службы быў вызвалены як старэйшы сын у сям’і, але і на гаспадарцы заставацца не захацеў. Насуперак бацьку вырашыў ехаць у Маскву. Была ў яго і аднадумца – Праскоўя Кілесава, фельчарка мясцовай бальніцы, нявеста. З ей і адправіўся ў далёкі шлях. На паштовай станцыі Звянчатка (паміж Крычавам і Рослаўлем) маладыя павянчаліся. Іх чакалі выпрабаванні беспрытульнасцю і беднасцю і ўрэшце здабыты цяжкай працай дабрабыт, а пасля вялікае расчараванне дваццаці год маскоўскага жыцця.

У Маскве Якуб Брайцаў уладкаваўся на працу ў кантору садавода Ф.Ф. Ноева[11], дзе адразу паказаў сваю дасведчанасць у вядзенні спраў. У хуткім часе атрымаў пасаду бухгалтара, што гаворыць не толькі аб яго выключных здольнасцях і працавітасці, але і аб імкненні і жаданні набываць усё новыя веды. Наўрад ці мог бы ён атрымаць такую пасаду, каб не пастараўся прайсці адпаведную падрыхтоўку. Нягледзячы на тое, што праца бухгалтара давала яму добрую магчымасць утрымліваць сям’ю, а пасля і арганізаваць выданне кніг, бухгалтарам па натуры ён не быў. Я. Брайцаў шукаў шлях у літаратуру. Увесь вольны час аддаваў вывучэнню рускай і сусветнай класікі, сістэматычна наведваючы ў Маскве Румянцаўскую бібліятэку. Пад уражаннем твораў рускіх пісьменнікаў піша вялікую аповесць «Богачи», якая выйшла асобным выданнем у друкарні Кушнярова[12] ў 1889 г., адначасова стварае аповесці «Невдашечка Анюта», «Старая деревня», першую з якіх рыхтуе да выхаду ў той жа друкарні Кушнярова. У гэты час сям’я Я. Брайцава, дзякуючы яго нястомнай працы і выданню «Богачей», жыве ў матэрыяльным дастатку. Якуб Раманавіч нават бярэ на ўтрыманне сваіх малодшых братоў і дапамагае паступіць ім у Маскоўскую гімназію, а пасля і ва ўніверсітэт. Так што «выйшлі ў людзі» яны не без удзелу свайго старэйшага брата. Можна меркаваць, што Я. Брайцаў, без перабольшання, дзякуючы выданню сваёй таленавітай аповесці, стаў адметнай асобай у маскоўскім літаратурным асяроддзі. Ён знаёміцца з многімі пісьменнікамі, яго майстэрства адзначае Л. Талстой, а пасля не аднойчы прымае Я. Брайцава ў сваім доме. Геніяльны рускі пісьменнік, як заўважыў Ф. Дамінікоўскі, зрабіў бясспрэчны ўплыў на фарміраванне яго светапогляду і пад уражаннем іх знаёмства Я. Брайцаў напісаў псіхалагічны эцюд «Иуда».

У 1890-я гады Якуб Раманавіч спасцігае сакрэты адвакацкай практыкі, што дасць яму неблагі заробак, а ў будучым і ўвогуле стане амаль адзінай яго працай. Як вядома, юрыдычнай адукацыі Я. Брайцаў не меў. Але, відавочна, карыстаючыся існаваннем у той час інстытута прыватных павераных, падаў прашэнне і здаў неабходны экзамен у адным з маскоўскіх судоў, дзе і атрымаў «Свидетельство на хождение по делам». У гэты ж час па прыкладзе Ф.Ф. Ноева, пачынае захапляцца навукай развядзення кветак, вывучае кветкаводства. У яго была даўняя мара адчыніць сваю ўласную краму кветак. Недзе ў другой палове 1890-х крама была ўладкавана і адчынена. Але, да вялікага расчаравання, прадпрыемства не ўдалося. Магчыма, моцная канкурэнцыя, а таксама літаратурная праца, якую ён не мог спыніць і якая забірала час і сілы, не спрыялі яго бізнесу. У выніку банкруцтва і страта ўсіх грошай, якія збіраліся праз многа год вялікімі намаганнямі. Набраныя ў выдавецтве яго аповесці «Невдашечка Анюта» і «Дудолева лоза», як лагічны зыход апісаных падзей, з-за немагчымасці аплаціць кошты выдання так і не ўбачылі свет. Для Якуба Раманавіча наступілі цяжкія дні. Падрасталі сыны Дзмітрый, Іван, Георгій, самаму старэйшаму з якіх Дзмітрыю было ўсяго дзесяць гадоў. Да таго ж пад яго апекай заставаўся самы малодшы брат Васіль. Пакінуць іх без сродкаў ён не мог, а пачынаць усё з таго, з чаго пачынаў дваццаць гадоў таму, азначала кінуць сям’ю на паўгалоднае існаванне. I яны разам з жонкай Праскоўяй Сяргееўнай прымаюць рашэнне вярнуцца ў Забялышын на «бацькоўскія парогі». У гэты час памёр бацька Раман Рыгоравіч, маці засталася зусім адна, а гаспадарка патрабавала догляду. Такім вось горкім чынам спраўдзілася бацькава надзея: старэйшы сын усё ж забраў з яго рук «тастамент» на сялянскія клопаты.

Рамантык Якуб Брайцаў марыў не толькі пра росквіт сваёй уласнай гаспадаркі, але і пра вялікую літаратуру, а таму ў хуткім часе і ў Забялышыне літаратурны занятак стаў для яго галоўным. Перажытыя няўдачы ў Маскве не маглі вярнуць да таго сялянскага ўкладу жыцця, якім жыла яго сям’я дваццаць гадоў таму. Ён у большай ступені ўжо быў гараджанінам і сельская гаспадарка давалася яму цяжка. Праз некалькі год ужо можна было гаварыць, калі не пра заняпад, то відавочнае яе адставанне. Да таго ж у хуткім часе сям’ю напаткала вялікае гора: пасля нараджэння чацвёртага сына Васіля памерла жонка Праскоўя Сяргееўна. Гэтая трагедыя моцна паўплывала на далейшае жыццё Я. Брайцава. Застаўшыся ўдаўцом з чатырма малымі сынамі, ен павінен быў дбаць не толькі пра іх матэрыяльнае становішча, але і пра іх выхаванне, адукацыю. Якуб Раманавіч вырашае заняцца адвакацкай працай, тым, што яму найбольш было блізка, што магло даць хоць невялікі матэрыяльны дастатак. Маючы выдатную эрудыцыю, практычны вопыт з маскоўскага адвакацкага мінулага і валодаючы талентам прамоўцы, Якуб Брайцаў у хуткім часе стаў вельмі папулярным у сваёй акрузе. Дзякуючы прыродным здольнасцям да пераконання, вялікай апантанасці ў абароне простага люду, ён выйграваў многія судовыя цяжбы. Пераадолеўшы дэпрэсію пасля банкруцтва, смерці жонкі, стаўшы больш-менш матэрыяльна забяспечаным, Якуб Раманавіч зноў вярнуўся да літаратурнай творчасці. У 1905 г. ён піша камедыю «Беда цыгана», збірае матэрыялы да задуманых аповесцей. 1905–1906 гг. увайшлі ў яго жыццё актыўнай падтрымкай рэвалюцыйных выступленняў, спадзяваннямі на вялікія перамены. Як піша Ф.М. Дамінікоўскі, Я. Брайцаў у 1905 г. перахоўваў нелегальную літаратуру, за што падвяргаўся вобшукам і пераследу. У 1910–1911 гг., калі многія забялышынцы ў выніку сталыпінскай аграрнай рэформы вымушаны былі перасяліцца на хутары, Я. Брайцаў таксама не пазбег «умацавання сваёй гаспадаркі». Яму, відавочна, быў вызначаны так званы водруб, бо сваю сядзібу ён не пераносіў, прынамсі такіх звестак не знайшлося. Але пра тое, што ў яго быў хутар пад назвай «Сярэдні», адзначана ў біяграфічных звестках Ф. Дамінікоўскім, як і

Перейти на страницу:

Якуб Брайцев читать все книги автора по порядку

Якуб Брайцев - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки kniga-online.club.


Среди болот и лесов отзывы

Отзывы читателей о книге Среди болот и лесов, автор: Якуб Брайцев. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Уважаемые читатели и просто посетители нашей библиотеки! Просим Вас придерживаться определенных правил при комментировании литературных произведений.

  • 1. Просьба отказаться от дискриминационных высказываний. Мы защищаем право наших читателей свободно выражать свою точку зрения. Вместе с тем мы не терпим агрессии. На сайте запрещено оставлять комментарий, который содержит унизительные высказывания или призывы к насилию по отношению к отдельным лицам или группам людей на основании их расы, этнического происхождения, вероисповедания, недееспособности, пола, возраста, статуса ветерана, касты или сексуальной ориентации.
  • 2. Просьба отказаться от оскорблений, угроз и запугиваний.
  • 3. Просьба отказаться от нецензурной лексики.
  • 4. Просьба вести себя максимально корректно как по отношению к авторам, так и по отношению к другим читателям и их комментариям.

Надеемся на Ваше понимание и благоразумие. С уважением, администратор kniga-online.


Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*