Неизвестно - Нераток
- Хабірт, глядзі на мяне! Хіба я падобны на вас? Я не павінен быць з вамі, і я не пайду з вамі!
Хабірт і яго мілты з агідай і цікаўнасцю разглядалі твар Антона.
- Надзень шлем, Мутант. Іанізацыя Эорты загубіць цябе.
- Да лямпачкі мне вашая іанізацыя! Ты што, не бачыш, хто я
такі?!
- Анофер. Мярзотны, агідны анофер, няздольны працаваць у камандзе. Са сплюснутай галавой і тоўстымі крывымі нагамі. З грубым голасам і невыразнымі думкамі. Такімі вас робідь прыцяжэнне на вашым мацерыку, што трымаецца на ртутнай пліце. І каб не твае жоўтыя валасы і пігментная пляма, якія сведчадь аб тым, што ты з Латыкруста, я б нават мог палічыць цябе за эарцяніна. Мярзотнага, агіднага эарцяніна.
Тут разгубіўся Антон. Ён зразумеў, што мурэфы па-ранейшаму лічадь яго сваім.
- Я не магу пайсці з вамі. У мяне свая місія!
Хабірт не ведаў, што рабіць. Чыны ў іх былі аднолькавыя, а аноферы на Латыкрусце даўно адваявалі сабе права, каб да іх ставіліся як да роўных. Ён выйшаў на сувязь асабіста з Атэнам. Той аблаяў анофераў увогуле і Мутанта канкрэтна, загадаў турбавадь выключна па экстранных пытаннях і закончыў:
- Кінь яго, Хабірт. Мы не маем права прымушаць іншых мурэфаў. Аноферы і сапраўды запатрабавалі сабе асобны статус у гэтай экспедыцыі. Адкажа за ўсё перад Лігай Латыкруста. Дачакайцеся мілта Гобера і ідзіце на Чацвёртае поле. Скончыцца энергія, сам да гізера прыпаўзе. А не, кінем на Эорце - на Латыкрусце адным вырадкам менш будзе! Урэшце, ён з шостага флаера. На базавым спейскросе ведаюць, што той згарэў. А капсулы магло і не быць. Мяне не чапайце, звязвайцеся з Ахіканам. Ты кажаш, іанізацыі не баіцца? Ну, вырадак!
Як толькі скончылася сувязь з Атэнам, у эфір з тэрміновым паведамленнем уварваўся рэкон Крост:
- На поўдні была спроба пранікнення за межы зоны эарцяніна на механічным транспартным сродку. Няўдалая, канечне. Ха-ха. Праз дзесяць гапаў групе Хабірта неабходна быць на базе для падзарадкі. Падрыхтавацца групе Берсерка.
БАБУЛЯ І МІЛТ ГОБЕР
Баба Ніна вярнулася з магазіна, дзе купіла хлеб, карамелі Антону і пачула шмат навін. Аказваецца, нейкія “серабрыстыя марсіяне” бадзяюцца па вёсцы і нават участковага хацелі з сабою забрадь, ды Зінка Рамановіч, Цыганка, не дала - сабак нацкавала. А яшчэ ветэрынар сказаў, што “серабрыстыя” на нарадзе былі, а прыляцелі сюды па жалеза. А магазіншчыца Маруся паведаміла, што пасля работы аванс калгаснікам Шыганцоў дасць. Але ж не грашыма, грошай няма, а “шыганцамі” - талонамі з пячаткаю. Бабе Ніне “шыганцы” да аднаго месца: у яе калгаснікі рублямі пазычалі - рублі няхай і вяртаюць.
І ў магазіне, і па дарозе дадому Ніна Цімафееўна спрабавала ў людзей распытадь пра “серабрыстых”, але тыя ў большасці адмоўчваліся ці казалі, што не бачылі. Але дзіўна неяк адмоўчваліся: глядзяць, а быццам і слоў тваіх не чуюць, пакуль пра што іншае не спытаеш.
Памыла бабуля Антосікаву талерку, паставіла на пліту вялікі чыгун з бульбяным лушпіннем, каб курам зварыць, і пайшла паглядзець, ці не адвязалася каза. Зачыніла дзверы, галінку ў шчапок уставіла, павярнулася да веснічак і ледзь не самлела: праз дарогу прама да яе ішоў марсіянін! Ручкі-ножкі танюсенькія, галава - як парніковы агурок! А самае дзіўнае, што ў руках марсіянін нёс яе граблі. Аб усім адразу падумала баба Ніна, а самае галоўнае - дзе ж Антосік? Яна ж яго сена варушыць паслала!
Згодна з распараджэннем рэкона Хабірта, мілт Гобер ішоў на двор, з якога анофер Мутант невядома нашто ўзяў механічны інструмент з назваю “граблі”. Эарцянка выйшла са свайго жытла, калі ён падыходзіў да веснічак. Агрэсіўнасць яе была настолькі нечаканай, што Гобер разгубіўся і адкінуў граблі. Аднак успомніў, што мурэфы - больш дасканалыя гуманоіды, чым эарцяне, і паспрабаваў выклікадь у яе пачуццё трывогі, аднак гэта прывяло да таго, што эарцянка яшчэ больш раззлавалася і ўдарыла яго граблямі. Граблі слізганулі і ўпіліся зубцамі ў зямлю, але бабуля не сунімалася. У мілтаў не было, як у рэконаў, права і магчымасці блакіраваць свядомасць мясцовага насельніцтва, але пры неабходнасці яны маглі нейтралізавадь зрок эарцян і мусілі блакіравадь той участак памяці, які ўтрымліваў інфармадыю пра мурэфаў. Свежая інфармацыя ляжала на паверхні свядомасці: выявіць і пераўтварыць яе ў нішто - задача нескладаная.
.У бабы Ніны падямнела ўваччу. Яна ледзь паспела абаперціся на граблі і адысці да лаўкі каля плота. Па дарозе на веласіпедзе ехаў Лёшка Ежнавец, сябрук Антона.
- Вам дрэнна, Цімафееўна? Вы чулі, што марсіяне прыляцелі? Я нават бачыў за гаражамі, але падысці пабаяўся. А каля вашай хаты таксама нейкі бліскучы быў, я яго ад прыпынку бачыў.
- Ой, Лёшка, нешта ў галаве замуцілася. Едзь да мамы, няхай дасць мне таблетку ад інсульту. Ты Антона бачыў? Убачыш, скажы, каб дадому ішоў - дапаможа ўхадзіцца.
Лёшка перасмыкнуў плячом, сеў на веласіпед і паехаў па таблетку, а Ніна Цімафееўна глядзела на граблі ў сваёй руцэ і думала: ці то яна іх узяла, ці то Антон кінуў? Затым асцярожненька паднялася і пачыкільгала да хлява, каб паставіць граблі на месца. Ды і гаспадарку, пакуль сама жывая, на каго пакінеш?
“ТЭРЫТОРЫЯ
Антон ішоў у кафэ “Тэрыторыя” да дзядзькі Колі. Мурэфскі касцюм ён схаваў у лесе адразу пасля таго, як Хабірт са сваімі мілтамі дачакаўся Гобера і пайшоў на Чадвёртае поле, каб падзарадзіцца. Толькі нагрудны пульт-планшэтку ўзяў з сабой. Затым прыйшлося на злом галавы несціся дадому, бо непакоіў аповед Гобера свайму рэкону аб частковай блакіроўцы памяці эарцянкі. Бабуля і сапраўды выглядала стомленай. Сказала, што Лёшка Ежнавец прывёз таблетку “ад інсульту’. “Пакінутыя” каля плота граблі Антон узяў на сябе: давялося схлусідь, што вельмі спяшаўся пасля таго, як паварушыў сена. Бабуля не надта паверыла, што Антосік мог так хутка справідца з сенам, аднак вочы ўнука ззялі такой крыштальнай чысцінёй, што давялося паверыць. Яшчэ бабуля наказала Антону зліць ваду з чыгуна з бульбяным лушпіннем, растаўчы, а пасля прыкрыць, каб куры гарачага не наеліся.
Антон хуценька ўсё зрабіў, спытаў дазволу схадзіць да дзядзькі, прыгатаваў сабе бутэрброд з салам і агурком і пайшоў праверыць, ці не адвязалася каза. За веснічкамі выцягнуў з паштовай скрыні пульт і схаваў яго за пазуху.
Людзі, здавалася, нічога не ведалі пра мурэфаў. Віталіся, як звычайна, і кожны спяшаўся па сваіх справах. Толькі Лёшка Ежнавец дагнаў на веліку і пачаў трашчадь:
- Ну што, і ты, скажаш, не бачыў? А я бачыў, яны і цяпер на гаражах! Пайшлі туды!
Жучок усё ж гэты Лёшка! Сам ісці баідца, некага ўперад піхнудь хоча.
- Я з табой не сябрую. Ты мяне сёння на полі кінуў.
- Ну, не хочаш - як хочаш. А я паехаў.
Не паедзе, жучок! Павыкалваецца, а як з вачэй знікне - зверне, спыніцца і зноў некага падбухторваць будзе.
“Тэрыторыя” была зачынена, але адтуль прыглушана гучала музыка.
Антон пастукаўся ўмоўным стукам. Дзверы адчыніла жонка
Колі.
- Дзень добры, цётка Марына.
- Прывітанне, Антосік. Колі пакуль няма, праз гадзіну прыйдзе. А я тут прыбіраюся, каб вечарам парадак быў.
- Цётка Марына, а можна я на камп’ютэры пагуляю, пакуль Коля прыйдзе? Ён мне дазваляе.
- Ну, калі дазваляе, пагуляй. Ногі аб анучу вытры і ідзі асцярожненька. Нядаўна памыла.
.Антон уключыў камп’ютэр, паспрабаваў увайсці ў Інтэрнэт. Аднак тэлефонная сетка не працавала, давялося перастроідца на спадарожнікавую антэну. Антон пашукаў праз слова “сенсацыя” сайты, на якіх маглі задікавіцца тым, што адбываецца ў Ажарцах. І не проста пацікавіцца, а прыехаць і дапамагчы. Мурэфы не былі ваяўнічымі, але Антон адчуваў, што, калі іх місія будзе пад пагрозай, у іх не будзе літасці да гуманоідаў, якіх яны лічадь ніжэйшымі за сябе. “Www.sensgrad.com” прадстаўляў газету “Сенсацыя і будзённасць”, якую цікавілі паранармальныя і анамальныя з’явы, гістарычныя знаходкі, людзі з унікальнымі здольнасцямі і г.д. Антон набраў тэкст з лёгкім сорамам ад таго, што могудь быць памылкі: “У вёсцы Ажарцы, Драздовідкі раён, прызямліліся іншапланетныя істоты. Просім прыехадь і разабрацца. Кафэ ‘Тэрыторыя”. Падумаў трошкі і падпісаўся: “Мурэф-анофер рэкон Мутант’.
Паведамленне паляцела ў “гасцявую” на камп’ютэр Кірылу Градоўскаму, карэспандэнту газеты “Сенсацыя і будзённасць”.
КОЛЯ І АНТОН
Дзядзька Коля, напэўна, вырашыў, што Марына ў кафэ адна, бо Антон пачуў: “Кінь дурное, там Антон на камп^тэры гуляецца!”
Дырэктар кафэ “Тэрыторыя” Мікалай Васільевіч Мутны зайшоў у офіс і адразу пачаў шукаць у стале нейкія паперы.
“Ведае ці не?’ - думаў Антон.
- Дзядзька Коля, ты пра іншапланецян што-небудзь чуў?
- Чуў-чуў. Нават чытаў.
“Напэўна, таксама заблакіравалі”, - вырашыў Антон.
Аднак Коля, пэўна, знайшоў тое, што шукаў, і, праглядаючы дакумент, у звыклай манеры, быццам іншапланецяне штолета завітвалі ў Ажарцы, агарошыў пляменніка:
- Падыходзілі, бараны! Агікан нейкі. Накшталт сержанта ў іх. Агароджа твая, кажуць, нам трэба. Т аму што жалезная. А жалезная - каб каровы не забрыдалі! “Шыганцы” совалі. А хто мне за “шыганцы” новую зробіць? Ці ў падатковай інспекцыі іх паказваць? Ды і што гэта за “Тэрыторыя” без агароджы? Адшыў яго, карадей. І аб’яву павесілі, каб ім металалом здавалі. Дарэчы, ты заўважыў, што ў іх на руках па чатыры пальцы? Яны табе часам не радня?