Kniga-Online.club
» » » » Данііл Жугжда - Чаму ў сланяняці доўгі нос

Данііл Жугжда - Чаму ў сланяняці доўгі нос

Читать бесплатно Данііл Жугжда - Чаму ў сланяняці доўгі нос. Жанр: Прочее издательство неизвестно, год 2004. Так же читаем полные версии (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте kniga-online.club или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Перейти на страницу:

— Нешта ты доўга, — пазяхаючы, прамовіў Локі.

— Трэба было як тую нябожчыцу, за валасы! — абліваючыся потам, адказаў Данель.

— Што ты прычапіўся да нябожчыцы? Лепш знаёмся — Хельг. Хельг, гэта Данель.

Сівы Хельг сядзеў спінаю да падарожнікаў на маленькім зэдліку. Перад ім праз расколіну ў камені прабіваліся маленькія языкі полымя. Над агеньчыкам завіс у паветры чайнік, у якім бурболіла змярцвелая вада. Хельг, не адрываючыся ад свайго занятку, кіўнуў гасцям, але, як потым высветлілася, ён так ківаў час ад часу на працягу ўсяго свайго існавання.

— Ну, што стаў? Адлі крыху вады і рушым далей.

Хельг кіўнуў

— Я не маю ніякае пасудзіны.

— О, чаму ты ўвесь час ныеш? Усё яму не падабаецца: не страляй у яго, сядзі з ім побач да канца сусвету, адначасова збірай яму тару і выратоўвай усялякую блышывую дробязь, — Хельг кіўнуў. — На, трымай! — Локі працягнуў Данелю бутэльку ад «Стэла Артуа».

Данель, набліжаючыся да чайніка, не ўтрымаўся, каб не зазірнуць у твар Хельгу. Абвіслая сухая скура, запалыя вочы, бяззубы рот, скулы ды нос, якія выпіралі праз тую скуру, стваралі не вельмі добрае відовішча.

— Як ён яшчэ не зваліўся з зэдліка? Гэта ж труп!

Хельг кіўнуў.

— А што яму? Сядзі ды глядзі. Вось і ўсё. Ты лепей паспяшай.

Хельг кіўнуў.

Данель нахіліў носік чайніка, і ў бутэльку палілася самая празрыстая вада, якую толькі бачыў у сваім жыцці.

— А нашто ён гэта робіць? — спытаў Данель, закручваючы крышку.

— Таму што больш нічога рабіць не ўмее.

Хельг кіўнуў

— Як гэта жудасна!

Хельг кіўнуў

— Калі не ён, дык нехта іншы. Не забівай галаву.

Хельг кіўнуў

Данель зірнуў апошні раз на твар Хельга. На імгненне вочы Сівога ажылі. У іх з’явілася неверагодная стома і самота, а скурчанныя пальцы пацягнуліся да бутэлькі Данеля. Бяззубы рот паціху заварушыўся, вызваляючы ціхі шэпт:

— Шпыні... Шпыні ўшо гэта.

Але рука Хельга зноў апусцілася, а вочы па-ранейшаму ўтаропіліся на чайнік.

— Бывай, стары! — развітаўся Локі.

Хельг кіўнуў.

НЕПАСЕДА ДЫЯС

— «Лазня», — прачытаў Данель літары на шыльдзе. — Нам сюды?

Яны стаялі перад маленькім драўляным будынкам. Праз запацелае шкло вокнаў нічога не было відаць.

— Заходзь, — прамовіў Локі.

Пераступіўшы парог, Данель застыў у нерашучасці: кафля... усюды была багатая кафля. Кафляй абліцавана велізарная зала, у якой месціўся агромністы басейн. Святло трапляла зверху, праз вялікія круглыя ілюмінатары ў даху. Пасярод басейна плаваў драўляны плыт. Побач з вялікай бочкай на плыце стаяла крэсла з чырвананосым Непаседам Дыясам, які ляніва махаў трызубцам.

— Прывітанне, Дыяс! — Локі сеў на борцік басейна, спусціўшы ногі ў ваду. — Усё сінячыш?

— Жыццё такое! — усміхнуўся Дыяс і пачаў, нібы вяслом, грэбці трызубцам да борціка. — Што, Данель, маеш пытанні да мяне?

— Так, — Данель сеў побач з Локі.

— Відаць, сёння давядзецца аднаму піць, — уздыхнуў Непаседа.

— Чаму так, а мы? — здзівіўся Локі.

— Ну, Данель адмовіцца, а на цябе, Шэры, толькі пітво марнаваць.

На вечку ад бочкі, што стаяла на плыце Дыяса, знаходзіліся графінчык і тры гранёныя шклянкі. Непаседа начапіў графінчык на свой трызубец і зачэрпаў вады з басейна. Патросшы ваду ў графінчыку, ён наліў крыху ў шклянку.

— Ну, за нагоду! — заплюшчыў вочы ды залпам гэтую шклянку асушыў. Дыяс моцна зажмурыўся, торкнуў трызубцам у сярэдзіну бочкі, выцягнуў адтуль сушаную рыбіну, занюхаў ёю і кінуў зноўку ў бочку.

— А вось цяпер можна пачынаць, — лагодна ўсміхнуўся Дыяс. — У цябе ёсць тры пытанні!

— Тры? — здзівіўся Данель. — Трэба прыдумаць астатнія два. Так. Перш-наперш, адкажы, чаму ў сланяняці такі доўгі нос!

— Гэта лёгка! У даўнія часіны, мой даражэнькі, слон не меў хобата. У яго быў толькі чарнявы тоўсты нос, памерам з бот, які хістаўся з боку ў бок, і падымаць ім слон нічога не мог. Але з’явіўся на свеце адзін.

— Не, гэтую байку я ведаю! Адна мая знаёмая прасіла мяне даведацца сапраўдную гісторыю.

— Сапраўдную гісторыю? — Непаседа Дыяс перайшоў на шэпт. — Малады чалавек, некаторыя веды не прыносяць нічога, акрамя болю. Ёсць на свеце таямніцы, якія мусяць такімі застацца. Ты ўпэўнены, што хочаш гэта ведаць?..

— Дарэчы, Локі, гурыі ў трэцяй зале, — Дыяс наліў яшчэ ў сваю шклянку.

— Вось з гэтага і трэба было пачынаць! — адразу ажывіўся Локі. — Не буду вам перашкаджаць, — з гэтымі словамі Шэры знік.

— Раней у сланяняці сапраўды быў нос як бот, — распачаў Непаседа, — а болей за ўсё на зямлі яно любіла кветкі! І была адна ружа, да якой сланяня ўсё ніяк не магло дабрацца, бо расла гэтая ружа ў непралазных і вельмі вострых калючках. Як бы ні старалася сланяня, але ўвесь час ружа заставалася далёка, а яно само было пасля вельмі моцна паколата. Ад такое бяды перастала сланяня есці і піць. За гэта родныя ўвесь час сварыліся з ім:

— Патрэбна табе гэта зелле! Зноў прыйшло парэпанае. А ўсё праз твой дапытлівы нос!

— Нос! — ускрыкнула сланяня і, расцалаваўшы родных, наступіла сабе на нос і пачало, нягледзячы на вялікі боль, выцягваць яго. Церпячы пакуты, сланяня ўсе выцягвала і выцягвала свой нос, пакуль той не ператварыўся ў хобат, якім, нарэшце, яно змагло дастаць да тае ружы.

Некаторы час Данель сядзеў моўчкі, знаходзячыся пад уражанем.

— Толькі памятай, — вымавіў Дыяс, — што гэта адна з тых таямнічых таямніц, пра якія я табе казаў. І чым меней людзей будзе пра гэта ведаць, тым болей людзей будзе добра спаць. У цябе ёсць яшчэ два пытанні.

— Раскажы пра Чорную Котку!

— Пра Чорную Котку? Хм. Добра, слухай.

Жыла аднойчы багіня Сакрысція. І падпарадкоўваўся Ёй ветрык, што вырывае з рук парасоны ды скідвае з галоў капелюшы. Была гэтая багіня прыгажуняй з доўгімі валасамі, якія, нябачнымі пасмамі ахутваючы ўвесь свет, стваралі гэты самы вет­рык. Пакахала Сакрысція Дартарыеля — бога навальнічнага дажджу і грымот. Але Дартарыель здрадзіў Ёй. Не вытрымала таго Сакрысція. Абстрыгла свае чароўныя валасы і разарвала сваё сэрца на тры кавалкі. Паляцелі гэтыя кавалкі на зямлю і сталі Дабрынёю, Мудрасцю ды Жаноцкасцю. Пабачыўшы, што нарабіў, Дартарыель спусціўся за тымі кавалкамі на зямлю. Так Ён і блукае па зямлі, спрабуючы знайсці сэрца Сакрысціі. А Чорная Котка — гэта і ёсць Жаноцкасць.

— Адкуль ты ўсё ведаеш?

— Ну, жыццё такое. Чаму людзі п’юць? Быццё дрэннае, а моцы змяніць усё няма. Нават часцей не хапае моцы каму-небудзь пра гэтае быццё распавесці. Таму трэба напіцца, каб язык самлеў, і сябра знайсці (а лепей — двух), каб паразмаўляць пра ўсё. А калі мець слых, дык можна шмат чаго пачуць цікавага за век паўбога, — Дыяс лагодна ўсміхнуўся і наліў зноўку сабе ў шклянку. — Ну, за быццё! — і выпіў.

— А ці знойдзе Дартарыель сэрца Сакрысціі?

— А ці ўмееце вы лічыць, малады чалавек? — Дыяс занюхаў сушанай рыбінай. — Ваш ліміт пытанняў скончыўся. Ды і час вам ужо збірацца. Праўда, Локі?

— Так! — матэрыялізаваўся побач Шэры. — Пайшлі, Данель!..

— Калі ласка, адкажыце! — прасіў Данель.

— Дай мне сваю правую руку, Данель, — прамовіў Дыяс. — Што тут напісана?

— Але тут нічога няма!

— А калі прыгледзецца?

— Так, тая дзяўчына, што дала Трахэнбержскі Камень, нештачка напісала мар­керам. Але я не ведаю ісландскай!

— А ты чытай між радкоў!

— Дык тут толькі адзін радок.

— Так, малады чалавек, даю табе параду. Слухай уважліва: часам няважна, што зроблена, а важна тое, навошта гэта зроблена. Болей нічога не скажу! Бывайце!

Локі перахапіў у Непаседы руку Данеля.

— І куды мы цяпер рушым? — Данель утаропіўся вачыма ў тое, што засталося ад літар на руцэ.

— А куды б ты хацеў прыйсці?

— Да дзяўчыны, каб расказаць ёй пра сланяня.

— Вось і хадзем туды!..

СУСТРЭЧА

— Я бачу, ты рамантык, Данель, сустракаешся з дзяўчынай на могілках.

— Бо тут значна лепей, чым у горадзе: няма грукацення машын ды гоману людзей. На могілках усё проста. Спакой, цішыня, адзінота. Г эта ўсё можна знайсці тут, калі табе патрэбна. Але ж вось і яна.

— Я пачакаю тут, — сказаў Локі.

Данель падышоў да дзяўчыны і сеў побач з ёю на лаву.

— Прывітанне!

— Прывітанне, я — Юліна!

— Што?

— Такое маё імя — Юліна. А як тваё?

— Хіба ж ты мяне не памятаеш?

— А мы раней ці бачыліся?

— Так! Ты падарыла мне Камень Трахэнберга і прасіла дазнацца, чаму ў сланяняці такі доўгі нос. Каменя ў мяне ўжо няма, але гісторыю сланяняці я ведаю.

— Які ты смешны! Выдумаў нейкі камень, але пра сланяня будзе цікава паслухаць.

— Пачакай мяне крыху, я зараз, — ледзь прамовіў Данель ад здзіўлення, падняўся з лавы і падышоў да Локі.

— Ну, як справы? — праз усмешку звярнуўся да Данеля Локі.

— Яна не памятае мяне!

Перейти на страницу:

Данііл Жугжда читать все книги автора по порядку

Данііл Жугжда - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки kniga-online.club.


Чаму ў сланяняці доўгі нос отзывы

Отзывы читателей о книге Чаму ў сланяняці доўгі нос, автор: Данііл Жугжда. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Уважаемые читатели и просто посетители нашей библиотеки! Просим Вас придерживаться определенных правил при комментировании литературных произведений.

  • 1. Просьба отказаться от дискриминационных высказываний. Мы защищаем право наших читателей свободно выражать свою точку зрения. Вместе с тем мы не терпим агрессии. На сайте запрещено оставлять комментарий, который содержит унизительные высказывания или призывы к насилию по отношению к отдельным лицам или группам людей на основании их расы, этнического происхождения, вероисповедания, недееспособности, пола, возраста, статуса ветерана, касты или сексуальной ориентации.
  • 2. Просьба отказаться от оскорблений, угроз и запугиваний.
  • 3. Просьба отказаться от нецензурной лексики.
  • 4. Просьба вести себя максимально корректно как по отношению к авторам, так и по отношению к другим читателям и их комментариям.

Надеемся на Ваше понимание и благоразумие. С уважением, администратор kniga-online.


Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*