Kniga-Online.club
» » » » Валянцін Блакіт - Вяселле ў Беражках

Валянцін Блакіт - Вяселле ў Беражках

Читать бесплатно Валянцін Блакіт - Вяселле ў Беражках. Жанр: Прочее издательство неизвестно, год 2004. Так же читаем полные версии (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте kniga-online.club или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Перейти на страницу:

Пастаяў яшчэ некалькі хвілін, вагаючыся: ісці ці не ісці да Яваровічаў, заўважыў, што прабірае холад і ўвогуле няма ніякага сэнсу тырчаць, як злодзею, пад суседскім плотам, рашыў ісці. От жа дасць наганяю!

Яшчэ здалёк заўважыў, што ў хаце Ганны Яваровіч няма святла, хацеў быў павярнуць назад, але чамусьці не павярнуў. Збаўляючы хаду, прайшоўся ля хаты, чуйна прыслухоўваючыся. Ціха. Толькі фасфарычнае месяцава святло няўтульна і холадна паблісквае ў шыбах.

А мо яна, пакуль ён шукае ветру ў полі, даўно ў хаце? Пэўна, у хаце. Подбегам памчаў назад, усё яшчэ верачы і ўжо не верачы, што яна знайшлася. Хацеў заглянуць у акно, але мароз размаляваў шыбы так, што нічога не відаць. Раптам позірк затрымаўся па засунутай у шчыліну на дзвярах газеце. Здаецца, яе тут раней не было. Мусіць, паштальён пасаромеўся зайсці. Але чаму не апусціў, як звычайна, у паштовую скрынку? Міхась машынальна ўзяў газету і заўважыў, што рука не падымаецца адчыніць дзверы — а раптам яе няма? Што рабіць тады? Ён не ведаў, што рабіць. Няўжо на самай справе збегла? Чаму? Хіба ж можна?!

— Ну, дзе яна? — трывожна наляцела маці.— Знайшоў?

— А не прыходзіла? — не сваім голасам запытаў ён, заўважаючы, наколькі недарэчнае яго пытанне.

— То каб прыходзіла...

— Няма нідзе...— разгублена і бездапаможна развёў рукамі, патупіўшы позірк.— Дзе ж яна можа быць?..

— Маладых сюды! Куды падзелі маладых?! — грымнуў сватаў бас.

Міхась разгубіўся яшчэ больш: ці паказацца яму ў святліцы, ці зноў ісці на вуліцу? Збянтэжана сеў ля стала, не чуючы, што гаворыць затрывожаная маці. Заўважыў, што яго калоцяць нейкія дрыжыкі, прабіваецца халодны пот. Каб хоць чым заняць рукі, разгарнуў прынесеную газету і — заморгаў: наўскос губной памадай было напісана: «Даруйце, я не магу больш. Я вінавата перад усімі, але не магу. Нічога дрэн. са мной не здарыцца. Бывайце. Люба».

Першае, што ўдарыла ў галаву: што будзе зараз, калі вясельнікі даведаюцца?! Што будзе заўтра?! I з’явілася адчуванне, быццам яго раптам ударылі па галаве нечым цяжкім, ды так ударылі, што захістаўся, ледзьве ўстаяў на нагах. У вушах гудзеў сватаў бас:

— Дзе маладая? Куды падзелі маладую? Дзе малады?!

Не памятаючы сябе, ледзь не збіўшы з ног маці, ён кiнуўся ў сенцы, затым — на вуліцу. /p>

«Дагнаць! Дагнаць! Вярнуць!» — была толькі адна думка.

Выскачыўшы за вароты, спыніўся, утрапёна гледзячы па баках: куды бегчы? Справа ў вёсцы забрахаў сабака — і, не раздумваючы, кінуўся туды — мо на яе брэша.

Ён бег па бязлюднай вуліцы, не чуючы пад сабой ног. За што яна?! За што?! Я ж ёй пакажу! Я ж ёй пакажу!

Раптам аднекуль проста пад ногі з залівістым брэхам кінуўся кудлаты сабака.

— Каб ты здох! — прастагнаў Міхась і, прыпыніўшыся, сярдзіта сыкнуў: — Пайшоў вон!

Сабака адскочыў убок, сеў на заднія лапы, не так злосна, але брахаў, задраўшы ўверх зяпу. Аднак варта было Міхасю прыбавіць кроку, як сабака зноў кінуўся на яго, лямантуючы на ўсю вёску.

«Зараз з хат павыскакваюць»,— са страхам падумаў Міхась, прыглядваючыся, дзе б раздабыць які кій, аднак, як на злосць, нічога не траплялася пад рукі. Нарэшце заўважыў плоскую рудую льдзіну з-пад конскага капыта, нагнуўся і схапіў яе. Сабака змікіціў — адбег далей, яшчэ агідней лямантуючы. Міхась пабег, адчуваючы, што сабака прэ за ім з усіх лап, потым рэзка затармазіў — і сабака, войкаючы, клубком пакаціўся пад ногі. Міхась з усяе сілы шпурпуў у яго льдзінай — ы-ых, прамазаў! Сабака рвануў назад, скуголячы: я-й-яй-яй-і-і... Ну во, мо, нарэшце, адчэпіцца, воўчае мяса!

Але варта было прыбавіць кроку, як сабака зноў, праўда, на небяспечнай адлегласці, залямантаваў на ўсю ваколіцу. Гэты лямант падхапілі іншыя сабакі, аж ірваў ланцуг ваўкадаў Хведара Канцавога, і неўзабаве падняўся такі вэрхал, быццам у вёску пранікла сотня зладзеяў.

Міхась кінуўся з усіх ног па цаліку, наўпрасткі праз выган; хоць снег быў уляжалы, але ногі сям-там правальваліся, потым натрапіў на лыжню, якая неўзабаве зноў вывела на дарогу...

Ад бегу стала займаць дых — збавіў крок. Нейкі час ішоў, ні пра што не думаючы, але не думаць было немагчыма. За што яна? За што так аплявала?! Якое яна мела права?! Што яна нарабіла?!

Бяссільная злосць паліла яго, даводзіла да шаленства.

— Дурань! Ідыёт! Асёл! — крычаў Міхась, не баючыся, што хто пачуе яго адчайны крык, раз-пораз падфутбольваючы што толькі траплялася па дарозе. Нейкая неразумная, неўтаймаваная сіла стала ўлівацца ў яго, хацелася біць, ламаць усё наўкол, некаму за нешта помсціць, некага лупцаваць і перш за ўсё лупцаваць самога сябе. На вочы трапіўся даволі вялікі ўледзянелы камяк, з адчаем саўгануў яго нагою — і ледзь не завойкаў ад болю, пакульгваючы, пакалдыбаў далей.

Неўзабаве раздражненне і гнеў сталі патроху аціхаць, з’явілася нейкая спустошаная стома, абыякавасць. Стаў заўважаць, што яму даганяць і вяртаць назад Любу, нават злосць на яе стала ўбываць. Ну і чорт з ёю, што ні робіцца — робіцца да лепшага...

Прыпыніўся, здзіўлена агледзеўся вакол — і стаў разумець, дзе ён: проста неверагодна, што адмахаў кіламетраў з дзесяць! Роўна столькі засталося яшчэ да чыгуначнага вакзала. Пашнырыў па кішэнях: ці ёсць грошы? Дзякаваць богу — ёсць. А мо вярнуцца? Мо Люба перадумала і там ужо шукаюць яго? Мо яна і не думала ўцякаць, а зайшла да каго са старых знаёмых? Не-е-е! Нешта нядобрае варухнулася ў душы, і ён, раз-пораз спатыкаючыся на калдобінах, пакрочыў далей...

***

Любе раптам здалося, што на яе глянулі Ірыны вочы — і халодныя мурашкі пабеглі па целе. Яна ніколі не бачыла першую Міхасёву жонку, аднак, здалося, што яе сумныя вочы глядзяць з кожнага кутка, з кожнага закутка, нават з іконы маці божай з дзіцянём на руках, глядзяць з дакорам, проста ў душу, нібы хочуць сказаць: і што ж вы робіце?

«Дальбог, звіхаюся»,— з жахам падумала Люба і адчула: калі яшчэ хоць хвілінку пабудзе ў хаце — расплачацца, магчыма, наробіць глупстваў. Адно збавенне — як мага хутчэй на вуліцу, на мароз, пабыць адной. Хоць бы паспець! Хоць бы ніхто не бачыў слёз!

Пасля духаты і тытунёвага дыму ў хаце, дзе яна прабыла амаль увесь дзень, бадзёрае марознае паветра аж закружыла галаву. Прайшлася да хлява, завярнула ў сад, прысела на прысыпанае снегам бервяно ля плота і ў роспачы схапілася за галаву: што ж я нарабіла?! Куды ўлезла?! Што ж рабіць?

Яна не ведала, што рабіць...

Раптам прарваліся слёзы, горкія, няўцешныя, і яна не магла стрымаць іх. Бы праз сон чула, як бразпула клямка, выйшла Вольга Аляксандраўна, пахадзіла па двары, паклікала: «Люба!» Ёй хацелася яшчэ хоць хвілінку пабыць адной, трохі ўняць слёзы, таму не адклікнулася. Потым з’явіўся Міхась і двойчы пракрычаў «Іра». Не, яна не пакрыўдзілася, мо нават наадварот — абрадавалася. Гэта было яе выратаванне, цяпер яна ведала, што рабіць...

***

Яна ішла наўпрасткі па неглыбокім снежным пласце і думала: балазе, што не цемень! Амаль у зеніце вісеў белы, з вышчарбленым краем месяц, і ў яго святле снег пераліваўся мільярдамі бліскавак. Было так ціха, што, калі спынішся, замрэш, каб пераканацца, ці часам не натрапіў Міхась на след, здаецца, чуваць, як звіняць у прамёрзлым небе зоркі, а хруст снегу пад нагамі чуцеп ва ўсім сусвеце.

На душы было пуста і гнятліва, як ні супакойвала сябе, а супакаенне пе хацела прыходзіць. Шкада было Міхасёвых бацькоў — яны-то ні ў чым не вінаватыя. Але ў яе няма іншага выйсця. Для іх яшчэ горш, каб у сына і на гэты раз не склалася жыццё. Міхася яна не шкадавала. Бязвольпы слізняк. Зрэшты, мо яшчэ сыдуцца з жонкай. Патужаць, патужаць адно без аднаго і, калі было каханне, сыдуцца. Навошта ёй совацца ў іх жыццё...

Люба толкам і не ведала, куды ідзе і што ёй трэба. Недзе толькі, як у тумане, было вяселле, з якога яна ўцякла, прычыніла людзям боль і сорам, але тое брыдкае вяселле для яе было ўжо далёка-далёка, усё засталося ў мінулым, ужо нельга нічога паправіць, не ў яе сілах нешта паправіць, сілы проста-напроста пакідалі яе.

«Могілкі!» — раптам жахнулася Люба, і адразу ж зрабілася жудасна.

Калі была малою, заўсёды баялася пасля заходу сонца праходзіць паўз могілкі. Якіх толькі страхаў пі расказвалі! Потым ведала, што гэта байкі, аднак заўсёды ноччу ля могілак было жудаснавата.

Цяпер нейкая невядомая сіла несла яе сюды.

Вось і Антолін пляц. Невялічкі ўзгорак узвышаецца, дзе некалі была яе мазанка, ды дзве адзічэлыя грушы нечым нагадваюць дзве чорныя Антоліны постаці. Пэўна, каб цяпер з’явілася Антоля — у Любы разарвалася б сэрца.

Стяўшы губы, загадала сабе не думаць пра страшную Антолю, смела пайшла наперад. Пралезла праз дзірку ў плоце... Люмінесцэнтнае месяцава святло холадна і трохі злавесна паблісквала на чорных крыжах, шэрых алавяных распяццях, паліраваным мармуры. Люба сцялася ўся і, абмінаючы крыжы і агарожы, борздзенька пайшла да знаёмага месца пад разгалістым клёнам. Пастаяла хвілінку, прыслухоўваючыся, адчыніла чорную ад часу брамку, якая павісела, пагойдалася і са скрыпам абарвалася, упала на снег. I гэты скрып і ўдар былі такімі аглушальна-жудаснымі, што ў яе адзеравянела ўсё ад страху, але перамагла сябе. Ступіла за абгародку, расшпіліла гузікі, хуценька скінула паліто, павесіла на штыкеціну, зняла з сябе вэлюм і акуратна паклала на зацярушаны снежным покрывам бугорчык з помнічкам-абеліскам. Адразу ж адчула, як прабірае мароз. Апранула паліто, якое яшчэ не паспела растраціць цеплыню цела, пастаяла хвілінку ў задуменні, ціха сказала: «Бывай, Віктар» і хуценька пайшла прэч.

Перейти на страницу:

Валянцін Блакіт читать все книги автора по порядку

Валянцін Блакіт - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки kniga-online.club.


Вяселле ў Беражках отзывы

Отзывы читателей о книге Вяселле ў Беражках, автор: Валянцін Блакіт. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Уважаемые читатели и просто посетители нашей библиотеки! Просим Вас придерживаться определенных правил при комментировании литературных произведений.

  • 1. Просьба отказаться от дискриминационных высказываний. Мы защищаем право наших читателей свободно выражать свою точку зрения. Вместе с тем мы не терпим агрессии. На сайте запрещено оставлять комментарий, который содержит унизительные высказывания или призывы к насилию по отношению к отдельным лицам или группам людей на основании их расы, этнического происхождения, вероисповедания, недееспособности, пола, возраста, статуса ветерана, касты или сексуальной ориентации.
  • 2. Просьба отказаться от оскорблений, угроз и запугиваний.
  • 3. Просьба отказаться от нецензурной лексики.
  • 4. Просьба вести себя максимально корректно как по отношению к авторам, так и по отношению к другим читателям и их комментариям.

Надеемся на Ваше понимание и благоразумие. С уважением, администратор kniga-online.


Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*