Kniga-Online.club

Неизвестно - Нераток

Читать бесплатно Неизвестно - Нераток. Жанр: Прочее издательство неизвестно, год 2004. Так же читаем полные версии (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте kniga-online.club или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Перейти на страницу:

Часам Мікалай Канстанцінавіч праяўляў рашучасць. Ён браў паперу і пісаў чарговую заяву, бо спадзяваўся, што тыя, да каго ён звяртаецца, абавязаны не толькі абаранідь, але і супакоіць яго.

У Камітэт Дзяржаўнай Бяспекі ЗАЯВА.

Паведамляю Вам, што мной цікавіцца міжнародная шпіёнская. арганізацыія. Са мной разліаўляюць на рускай мове, а паміж сабой - на нямецкай, здаецца. Мэты мне невядомыія.

Дадатковыія звесткі аб сабе: дзед, Трыфанчук Дзям’ян Аляксеевіч, быў рэпрэсіраваны ў 1939 годзе, пазней рэабілітаваны. Цётка, Трыфанчук Аксана Дзям’янаўна, пражывае ў Герм.аніі. Сувязей не падтрыімліваю.

Сёння не стрываў, даў аднаму ў морду - зацягнулі ў РАУС, выпісалі штраф і прыім.усілі прасіць прабачэння. А ў яго - толькі дакумент паглядзелі і сказалі “прэтэнзій не маю” напісаць. Хоць відавочна, што ён наняты, бо прапанаваў мне пераехаць у Герм.анію на м,есца пастаяннага жыхарства.

Усё, закругляюся, каб не адцягваць Вашу ўвагу ад больш сур’ёзных спраў.

З павагай Салаўёў М. К.,

вул. Чапаева, д. 23, кв. 89

ГПАП №143 - ПЕРШАМ АЙСКІ РАУС

Старшы лейтэнант Нікіценка наведаўся да Мікалая Канстанцінавіча не пра лёс талдычыць: з сабою ён меў прадпісанне на адміністрацыйнае затрыманне і судова-медыцынскую экспертызу. Справа ў тым, што тыдзень таму грамадзянін Салаўёў парваў плашч грамадзяніну Германіі Іосіфу Штукеру і растлумачыў свой учынак тым, што Штукер арганізаваў “праследяванне з нявызначанымі мэтамі”, хоць, згодна з прызнаннем Салаўёва М. К., асабіста ён са Штукерам незнаёмы. Інцыдэнт, здаецца, удалося замяць, аднак Штукер прама з РАУС адправіўся ў пасольства. І цяпер не адно крэсла магло захістадца. Да таго ж Жырноў паказаў пальцам у столь і сказаў, што званілі з патаемнай установы, цікавіліся Салаўёвым.

Гасцей гаспадар сустрэў, трымаючы ў правай руцэ цяслярскую сякерку, якую набыў учора, і з якой пакуль нават не зняў прамасленую паперу. Зрэшты, сякерка была адразу ж адкладзена на трумо, а Мікалай Канстанцінавіч папрасіў крыху пачакаць, бо ў момант затрымання пісаў ліст на самы верх, у якім скардзіўся на “непаваротлівасць ніжэйшых структур” і прасіў дапамагчы разабрадца разабрацца.

З дазволу псіхіятра, які прыйшоў разам з участковым, Салаўёву далі магчымасць дапісаць кляўзу. Пазней яе далучылі да справы, хоць участковы Нікіценка ў апошнім абзацы згадваўся як “галавадяп і разява”.

У апорным пункце №143 капітан Жырноў, як толькі ўбачыў Мікалая Канстанцінавіча, грукнуў кулаком, аж каляндар на стале падскочыў, і зароў: “Ну, не хутка ўбачымся, аматар разборак! Дзялянку не абяцаю, але ў камеры папрэеш.”

А маёр Слабадзін з Першамайскага РАУС зайшоўся смехам і толькі рукой махнуў: “На Бехцерава, на Бехцерава! Гэта іхні кліент.”

Галоўнаму ўрачу Псіхан^еўралагічнага дыспансэра ад хворага Салаўёва М. К.

ЗАЯВА.

Звяртаюся да Вас, бо нікуды больш звярнуцца не маю м.агчыім.асці - м.ой цяперашні статус не дазваляе. Гадзінай раней да нашага корпуса пад’ехал.а м.ашына, здаецца, “Вольва”, з яе выйшлі два чалавекі, якіх я праз нейкі час бачыў у нашыім стацыіянары. Яны быццам бы прыйшлі па сваёй справе, але я адчуваю, што ім хацелася пераканацца ў тыім, што я знаходжуся на лячэнні.

Прашу выпісаць мяне і хадайнічаць перад сакрэтныімі службамі пра наладжванне пастаяннага нагляду за мной і тыімі, хто мяне праследуе. Згодны стаць прынадай, каб выіявіць ІСЦІНУ.

У адваротныім выпадку абвяшчу галадоўку, бо іншых сродкаў уздзеяння не м,аю.

Салаўёў М. К.

РЭГЕНФЕЛЬД, БАВАРЫЯ. 21.02.2000 г.

- Мы не маем права страціць гэтыя грошы. Мае значэнне нават не іх колькасць, хоць на бліжэйшых выбарах у бундэсрат і гэтая сума можа стаць вызначальнай. Надыходзіць адказны момант, калі мы павінны з’яднацца і ўзяць рэванш. Нашы сябры паведамілі нюансы тэстамента. Ханна Трыфан усё жыццё аддала служэнню нашай парт^іі, і было б няправільна, - гер Штайман в^ілуч^іў гэтае слова, - каб яе акцыі, зберажэнні і нерухомая маёмасць ап^інуліся на сметніку. Іосіф, справу я даручаю табе - ты нядаўна адтуль. Згодна з нашымі звесткамі, магчымы прэтэндэнт - нехта. - Штайман ўзняў са стала ліст, паднёс яго да падслепаватых вачэй і пр^іжмур^іўся, - Салаўёў Мікалай Канстанцінавіч. Адрас: Мінск, вуліца Чапаева, дом 23, кватэра 89. Сястра Ханны. - Штайман зноў прыгледзеўся, - Наталля Трыфанчук, памерла ў 1987 годзе, адзіны спадкаемца - яе сын. Яго зварот гіпатэтычны, аднак мы павінны выключыць і гэту верагоднасць, каб пазбегнудь нявызначанасці. Дзейнічай згодна з абставінамі, можаш карыстадца паслугамі тутэйшых жыхароў. Не кажу “да фізічнай ліквідадыі” - вырашыш сам. І памятай: выканаеш заданне - партыя цябе не забудзе, не выканаеш - ты прыватная асоба і не маеш да партыі ніякага дачынення. Возьмеш з сабою Курта, ён некалі вучыўся ў Мінску. Візы, грошы, білеты, - Штайман ссунуў загадзя падрыхтаваны стос у бок Іосіфа Штукера.

І не стрымаўся, вылаяўся: “Чортавы славяне!”

Курт Гробер рашуча прыўзняў кулак, на сярэднім пальцы якога бліснуў пярсцёнак з крыптаграмай “GMV”.

ТЭСТАМЕНТ

Я, Трыфан Ханна (народжаная. Трыфанчук Ксення Дзям’янаўна), знаходжуся пры сваімрозуме і яснай памяці і наказваю акцыі фірмы “Цыгель” колькасцю 127 штук, зберажэнні ў “Мюнхенсбанку” сумай 243 тысячы 812 марак, нерухомую маёмасць (дом з прыбудовамі і сад), а таксама маю долю ў прадпрыемстве “Нэерын” маім родныім у Беларусі. Калі такія не знойдуцца на працягу года, прашу аформіць маю спадчыну на карысць партыі GMV.

Ханна Трыфан

Тэстамент завераны натарыусам Вернерам Штыглерам.

ГАЗЕТА “САЦЫЯЛІСТЫЧНАЯ РЭСПУБЛІКА”, №13, 01.04.2000 г.

“Інюркалегія Рэспублікі Беларусь шукае нашчадкаў Ксеніі Трыфанчук, грамадзянкі Германіі, якая памерла ў Рэгенфельдзе (зямля Баварыя), народжанай у вёсцы Альхоўка Глотаўскага раёна”.

ВЫПІСКА З ГІСТОРЫІ ХВАРОБЫ

Салаўёва М.К., 1959 г.н.

Анамнез: Назойлівыія падазрэнні ў сачэнні за сабой. Настойлівыія пісьмовыія і вусныія звароты ў адпаведныія ўстановы з просьбай разабрацца. Агрэсіўныія паводзіны ў дачыненні да ўяўных нядобразычліўцаў.

Дыягназ: Mania pursuit.

Эпікрыз: Манія праследавання (вялацечная. форма) у спал.учэнні з агульнай дэпрэсіяй. Два выпадкі ступарознага стану, шэсць выпадкаў адмовы ад ежы.

19.09.2000 г.

Леч. урач Я. Х. Жалруневіч Гал. урач Я. І. Дубкін

ДЫВЕРСІЯ

КАМП’ЮТЭРНАЯ ФАНТАЗІЯ

Вірус - не толькі шкодная праграма. Вірус - усякая праграм^а, сам камп’ютэр, усе кажп^’ют^эры, Інтэрнэт. Але гэты вірус не знішчыць чалавацтва, хоць ахвяры ўжо ёсць і яшчэ будуць. А ўвогуле к^амп^’ют^эр - чарговая забаўка чалавацтва, прыдуманая геніямі для гультаёў, якая, ўвесь час патрабуе грошай.

Аўтар

МІШКА-ШПАК

Мішка Шпакоўскі, якому родны клас, цяпер ужо - пяты “Б”, з самага пачатку даў мянушку “Шпак”, касалапіў падмоклымі ў талым снезе боцікамі і цягнуў у руцэ ранец з лямкай, адарванай у лакальнай сутычцы з такімі ж падшыванцамі. Давалокся (нарэшце!) да роднага пад’езда. Надіснуў тры кнопачкі кодавага замка, адцягнуў масіўную створку дзвярэй з магутнай спружынай, адпіхнуў яе і спрытненька праскочыў.

Дачакаўся, пакуль прыедзе абшарпаны ліфт, падняўся на шосты паверх і доўга выцягваў ключ, што праз дзірку ў кішэні заваліўся за падкладку. Сухое і цёплае паветра пад’езда нарумяніла шчокі, і Мішка адчуў, што яны пачалі трэсціся ад кожнага кроку. Т ак трасецца жывот у дзядзькі Віці, мамінага брата, калі той рагоча.

Увогуле ён - нічога, дзядзька Відя. Касету з Томам Крузам падарыў. Але занадта вясёлы - высмеяў учора: “Вушы прасам прыгладзь, каб не адтапырваліся!”

Хлопчык шпурнуў ранец у бок трумо і, не разуваючыся, кінуўся ў туалет. Блытаўся ў цяжкіх крысах зімовай курткі, гузіках штаноў і рызінцы трыко-споднікаў - ледзь паспеў.

Пасля пераапрануўся і ўхапіўся за зборнік анекдотаў, які ўчора прынёс бацька. Пакуль продкі на рабоце, нашчадку можна адпачыць, каб выглядадь стомленым, калі яны вернуцца.

Анекдот пра паляўнічага і мядзведзя быў перарваны тэлефонным званком. Мяркуючы па вызначальніку нумара, званіла маці.

- Ты ўжо дома, Мішуня? Як справы ў школе?

“Не, не дома”, - падумаў хлопчык.

- Т олькі прыйшоў, мам. Змарыўся, галава балідь трошкі. Мам, у мяне сёння на ранцы рэмень адарваўся, калі з тралейбуса вылазіў. Зашыеш увечары?

Мішка ведаў, што дарослых да клопатаў і непрыемнасцей трэба рыхтаваць загадзя. Калі сказадь раптоўна ці ў апошні момант, яны лічадь за лепшае “кападь на мазгі” і марнуюць на гэта больш часу і намаганняў, чым на рэальную дапамогу.

- Добра, Мішуня. Еш боршч - на пліце ў чырвонай каструльцы, разагрэй абавязкова. Катлеты з макаронамі - у халадзільніку.

Перейти на страницу:

Неизвестно читать все книги автора по порядку

Неизвестно - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки kniga-online.club.


Нераток отзывы

Отзывы читателей о книге Нераток, автор: Неизвестно. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Уважаемые читатели и просто посетители нашей библиотеки! Просим Вас придерживаться определенных правил при комментировании литературных произведений.

  • 1. Просьба отказаться от дискриминационных высказываний. Мы защищаем право наших читателей свободно выражать свою точку зрения. Вместе с тем мы не терпим агрессии. На сайте запрещено оставлять комментарий, который содержит унизительные высказывания или призывы к насилию по отношению к отдельным лицам или группам людей на основании их расы, этнического происхождения, вероисповедания, недееспособности, пола, возраста, статуса ветерана, касты или сексуальной ориентации.
  • 2. Просьба отказаться от оскорблений, угроз и запугиваний.
  • 3. Просьба отказаться от нецензурной лексики.
  • 4. Просьба вести себя максимально корректно как по отношению к авторам, так и по отношению к другим читателям и их комментариям.

Надеемся на Ваше понимание и благоразумие. С уважением, администратор kniga-online.


Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*