Kniga-Online.club
» » » » Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Читать бесплатно Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды. Жанр: История издательство неизвестно, год 2004. Так же читаем полные версии (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте kniga-online.club или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Перейти на страницу:

Крыніцы ў асноўным данеслі да нас звесткі аб вайсковай дзейнасці Трайдзеня. Але ў іх мы знаходзім і паведамлеяні, праўда, адзінкавыя і вельмі цьмяныя, пра яго дыпламатычныя захады. Так, можна меркаваць па ўскосных сведчаннях, што ім у прамежку 1273–1278 гг. быў заключаны гандлёвы дагавор з Ордэнам879. Вядомы таксама і яго дагавор 1279 г. з плоцкім князем Баляславам, што ўстанавіла мір паміж ім і Мазовіяй і дало магчымасць яму ўзмацніць барацьбу з Ордэнам.

Як бачым, перыяд князявання Трайдзеня (1270–1282 гг.) быў часам умацавання Новагародскай дзяржавы, якое праходзіла і ў барацьбе з унутранай рэакцыяй і асабліва ў пераадольванні знешняй пагрозы, якая ішла з поўдня ад галіцка- валынскіх князёў і з захаду — ад Ордэна. Усё гэта і не дало магчымасці Новагародку значна пашырыць тэрыторыю сваёй дзяржавы ў параўнанні з тым, што было зроблена пры Войшалку. Толькі з позняга Васкрасенскага летагйсу мы даведваемся, што Трайдзень далучыў да сваіх уладанняў яцвягаў880. I гэтаму можна верыць. Далучэнне часткі яцвяжскай тэрыторыі непасрэдна павялічвала тэрыторыю Новагародскай зямлі, забеспячэнне інтарэсаў якой было, як мы бачылі, галоўным клопатам Трайдзеня.

ЗАНЯПАД НОВАГАРОДКА I НОВАЕ УЗВЫШЭННЕ ПОЛАЦКА

У далейшай гісторыі Вялікага княства Літоўскага, асабліва ў дзесяцігоддзе пасля смерці Трайдзеня, маецца таксама нямала цёмных месц. Мы нават не можам упэўнена сказаць, хто змяніў Трайдзеня на велікакняскім пасадзе. У П. Дусбурга пад 1291 г. упамінаецца пра Лютувера, князя літоўскага, як бацьку Віценя881. 3 гэтага можа вынікаць, што ён пасля смерці Трайдзеня стаў вялікім князем. Аднак у Іпацьеўскім летапісе пад 1289 г. паведамляецца: «Тогда же Литовский князь Будикид и брат его Будивид даша князю Мстиславу город свои Волковыеск, абы с ним мир держал»882. Дык вось другі з гэтых князёў Будзівід выступав ў некаторых нямецкіх крыніцах пад імем Путувера883. У сваю чаргу Лютувера некаторыя нямецкія крыніцы называюць Путуверам884. Усё гэта дае пэўную падставу атаясаміць з Будзівідам Лютувера і лічыць яго побач з Будзікідам вялікім князем, што змяніў Трайдзеня. Нічога нельга сказаць, ці належалі гэтыя князі да яго роду. Бясспрэчна толькі, што як яго, так і іх імёны сведчаць пра іх славянскае паходжанне. Застаецца незразумелым, чаму Ваўкавыск быў уступлены ад імя двух брат'оў, чым тлумачыцца такі дуумвірат. Зза адсутнасці інфармацыі на гэтыя пытанні немагчыма знайсці адказ.

Больш пэўнае меркаванне можна выказаць пра факт перадачы Ваўкавыска валынскаму князю Мсціславу. Прызначэнне гэтай ахвяры ясна ўказана: для ўстанаўлення мірных адносін з Валынню, якая побач з Галічам была да гэтага часу заўсёдным праціўнікам Новагародка. I што самае важнае, уступка была зроблена за кошт яго зямлі. А гэта ўжо сімптаматычна, бо магло азначаць паступовую страту ёю свайго дамінуючага значэння, што ў далейшым яскрава і выявілася.

Калі Будзікід і Будзівід з’яўляюцца найменш вядомымі нам князямі, то іх наступнік Віцень належыць да ліку самых вядомых і славутых імёнаў у нашай гісторыі. Мы ўжо ведаем, што гаварыў пра яго паходжанне П. Дусбург. Аднак у іншых крыніцах пра гэта гаворыцца інакш. Так, у летапісах XVI ст., прасякнутых ідэяй услаўлення жамойцкіх князёў, Віцень таксама адносіцца да іх роду. Тут даводзіцца, што нібыта яго, яшчэ малога, убачыў Трайдзень, праязджаючы праз належачую яму Эйраголу, разгледзеў яго розум і кемлівасць і ўзяў да сябе, дзе ён вызначыўся сваёй рупнасцю, дабрачыннасцю і ўмельствам, за што і быў пастаўлены маршалкам, а пасля смерці свайго патрона заняў яго месца885. Заслугоўвае здзіўлення тое, што ў гэтых летапісах пасля такога дэта лёвага апавядання аб перадгісторыі Віценя нічога не гаворыцца пра яга справы як вялікага князя. Тлумачылася гэта тым, што Новагародскі летапіс заканчваўся часам Трайдзеня, і таму складальнікі пазнейшых летапісаў не мелі патрэбных звестак пра Віценя886. Але з гэтым нельга пагадзіцца, бо пра Трайдзеня звесткі браліся не зНовагарод- скага, а з Г ал іцкаВа лынска г а летапісу, як і ўсё пра ранейшых вялікіх літоўскіх князёў. Менавіта таму, што апошні летапіс абрываўся 1292 г., г. зн. часам, калі Віцень не быў яшчэ вялікім князем, і тлумачыцца, чаму ў складальнікаў пазнейшых летапісаў не было нічога пра Віценя, і яны змаглі выдумаць толькі яго перадгісторыю. Праўда, у Густынскім летапісе, у якім адбіўся і пазнейшы час, мы знаходзім паасобныя звесткі пра Віценя, але яны запазычаны з замежных крыніц. Для складальнікаў летапісаў XVI ст. важней за ўсё было паказаць у інтарэсах тых магнатаў, якія адносілі сябе да роду Калюмнаў, што з гэтага роду паходзіць Віцень і ўсе далейшыя за ім вялікія князі. Выдуманая гісторыя пра паходжанне Віценя і з’явілася падставай для многіх даследчыкаў лічыць яго пачынальнікам новай дынастыі вялікіх літоўскіх князёў. Але ж фактычна новая дынастыя пачалася з Трайдзеня, і таму невыпадкова складальнікі летапісаў XVI ст. імкнуліся нейкім чынам звязаць з ім і Віценя, толькі прыпісаўшы яму жамойцкае паходжанне.

Зазначым таксама, што ў «Сказании о князьях Владимирских», складзеным у першай палове XVI ст. у Маскоўскай дзяржаве, Віцень (яго імя тут «Віцянец») паказаны як адзін са смаленскіх князёў, якому ўдалося выратавацца ад татарскага пагрому і ўцячы ў Жамойць (так тут называецца Літва)887. Беларускія гісторыкі XIX ст. М. БезКарніло- віч888 і А. Кіркор889 выказвалі думку, што Віцень, як і Гедымін, быў сынам полацкага князя Гердзеня. Пры такой разнастайнасці звестак і думак аб паходжанні Віценя зноўтакі вырашальнае значэнне мае яго славянские імя890.

У адносінах Віценя, як і Трайдзеня, вельмі мала захавалася сведчанняў пра яго ўнутраную палітыку. Дарэвалюцыйныя гісторыкі (Б. Антановіч, М. Дашкевіч, М. Любаўскі) супрацьпастаўлялі нібыта літоўскаязычніцкай палітыцы Трайдзеня рускахрысціянскую палітыку Віценя і Гедыміна. Але і тыя адзінкавыя факты без ніякага выключэння гавораць, што Віцень, як і ранейшыя князі, змагаўся за ўнутранае ўмацаванне дзяржавы, праціўнікамі чаго былі феадалы балцкалітоўскіх земляў, у прыватнасці Жамойці. Нямецкія крыніцы захавалі і прозвішча аднаго з заклятых ворагаў Віценя — Пялюзы. Ён як быццам з’яўляўся нават сынам Трайдзеня, скінутым з княскага пасада Лютуверам (па іншых звестках ён быў сынам Даўмонта, што болын верагодна). Пасля гэтага ён у 1286 г. уцёк да крыжакоў і на працягу многіх гадоў рабіў свае разбойніцкія напады на пагранічныя землі былой радзімы. У адзін з такіх набегаў у Налынчанах ён захапіў і забіў 70 старэйшын, якія сабраліся на вяселле. Ваяша падкрэсліць, што справа тут не ў асабістых амбіцыях Пялюзы, але, і гэта галоўнае, у падтрымцы яго з боку жамойцкіх вярхоў. Яму нават удалося схіліць да здрады трох вайсковых начальнікаў (Драйка, Спуда і Світрыла), якія здалі свае крэпасці крыжаносцам. Толькі ў 1314 г. Пялюза быў захоплены Гедымінам і пакараны смерцю891. Або вось яшчэ болын яскравы факт. У 1294 г. у час нападу крыжакоў на Жамойць яе старэйшыны схілялі народ да саюзу з немцам! і паднялі паўстанне супроць Віценя. Хоць яно і было задушана, аднак Віценю так і не удалося схіліць жамойтаў да згоды і супольнай барацьбы з крыжакамі892.

Як бачым, па меры далейшага прасоўвання Новагародскай дзяржавы ў глыб балцкалітоўскіх земляў працягвалася і іх супраціўленне. У той жа час як пры Міндоўгу, Войшалку, Трайдзені, так і пры Віцені мы не знаходзім у крыніцах ніводнага факта супраціўлення ўладзе вялікіх князёў у беларускіх землях.

Паколькі дзейнасць (і выключна вайсковая) Віценя адбілася толькі ў заходніх крыніцах, то мы ведаем у цэлым толькі пра яго барацьбу з крыжакамі і часткова з палякамі. Менавіта першае ўпамінанне пра Віценя ў 1291 г., калі ён не быў вялікім князем, і гаворыць пра яго паход на Полынчу. Там сказана, што Лютавер паслаў яго супроць палякаў у зямлю Брэсцкую893. Цяжка сказаць, чаму тут ідзе гаворка пра паход на Полынчу, калі Берасце ў гэты час знаходзілася ва ўладзе валынскага князя Мсціслава894. Трэба зазначыць, што ён перад гэтым вёў упартую спрэчку са сваім пляменнікам Юрыем Львовічам за Берасце. Жыхары гэтага горада выказалі былі сваю сімпатыю да яго суперніка, і яны былі за гэта пакараны. Мсціслаў, не хочучы праліваць іх крыві, вырашыў абкласці іх цяжкой данінай, аб чым і загадаў пісцу запісаць у летапіс: «…уставляю ловчее на Берестьяны и в векы за их коромолу: со ста по две лукне меду, а по две овце, а по пятинадесять десятков льну, а по сту хлебов, а по пяти цебров овса, а по пяти цебров ржи, а по 20 куров, а по горожаны 4 гривны кун, а кто моё слово порушить, а станет со мною перед богом. А вопсал есмь в летописець коромолу их»895. Вядома, усё гэта не магло выклікаць прыхільнасці берасцянаў да валынскіх князёў і ў далейшым побач з іншым мела ўплыў на ўваходжанне Берасцейскай зямлі ў склад Вялікага княства Літоўскага. Іпацьеўскі летапіс над 1291 г. апавядае аб дапамозе Льва Галіцкага польскім князям Баляславу, Кандрату, Лакотку пад Кракавам, але там Віцень не ўпамінаецца. Аднак магчымасць барацьбы Віценя за Берасце нельга выключыць. Берасцейская зямля, у склад якой уваходзілі апроч Берасця Камянец, Кобрын, Драгічын, Мельнік, клінам урэзвалася паміж Мазовіяй і новагародскімі ўладан нямі, і таму барацьба за яе была жыццёва неабходнай для дзяржавы. Да таго ж гэтая зямля была адгароджана ад Валыні балотамі і пушчамі. Усё гэта аблягчала яе ўключэнне ў склад Вялікага княства Літоўскага, шго і адбылося ў 1315 г. Цікава, што ў познім Васкрасенскім летапісе ў заслугу Віценю, які там называецца сынам Трайдзеня (Прайдзеня), і ставіцца якраз тое, што ён «прибавил земли Литовские много и до Бугу»896. Магчыма, што далучэнне Берасцейскай зямлі было найболыным тэрытарыяльным прырашчэннем у час Віценя. На жаль, крыніцы не даюць магчымасці ўстанавіць, ці пашыралася ўлада Віценя на Тураўскую і Пінскую землі.

Перейти на страницу:

Мікола Ермаловіч читать все книги автора по порядку

Мікола Ермаловіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки kniga-online.club.


Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды отзывы

Отзывы читателей о книге Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды, автор: Мікола Ермаловіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Уважаемые читатели и просто посетители нашей библиотеки! Просим Вас придерживаться определенных правил при комментировании литературных произведений.

  • 1. Просьба отказаться от дискриминационных высказываний. Мы защищаем право наших читателей свободно выражать свою точку зрения. Вместе с тем мы не терпим агрессии. На сайте запрещено оставлять комментарий, который содержит унизительные высказывания или призывы к насилию по отношению к отдельным лицам или группам людей на основании их расы, этнического происхождения, вероисповедания, недееспособности, пола, возраста, статуса ветерана, касты или сексуальной ориентации.
  • 2. Просьба отказаться от оскорблений, угроз и запугиваний.
  • 3. Просьба отказаться от нецензурной лексики.
  • 4. Просьба вести себя максимально корректно как по отношению к авторам, так и по отношению к другим читателям и их комментариям.

Надеемся на Ваше понимание и благоразумие. С уважением, администратор kniga-online.


Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*