Kniga-Online.club
» » » » Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Читать бесплатно Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды. Жанр: История издательство неизвестно, год 2004. Так же читаем полные версии (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте kniga-online.club или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Перейти на страницу:

Злучэнне дзвюх беларускіх земляў адразу дало не толькі вайсковапалітычную, але і этнічную перавагу славянскаму элементу над балцкім. Таму становіцца зразумелым, чаму, як слушна заўважыў М. Багдановіч, у далейшым усё дзяржаўнае жыццё Вялікага княства Літоўскага «адбывалася ў беларускіх нацыянальных формах»8. Пры гэтым трэба ўлічваць, што вялікую ролю ва ўтварэнні гэтай дзяржавы мела і яшчэ ад на гістарычная вобласць Беларусі — Пінская зямля, якая непасрэдна ўдзельнічала ў заваяванні Літвы.

Далучэнне Полацка з яго шматвяковым самастойным палітычным жыццём і высокаразвітай культурай у далейшым плённа жывіла дзяржаўны вопыт Вялікага княства Літоўскага і мела вырашальнае значэнне для шматбаковага развіцця яго культуры. Як бачым, аб’яднанне Новагародскай І ПолацкаВіцебскай земляў было першаступенным момантам ва ўтварэнні Вялікага княства Літоўскага. Нездарма ж у летапісах XVI ст., дзе да непазнавальнасці скажаўся працэс утварэння гэтай дзяржавы, вялікае значэнне ўваходжання Полацка ў склад Вялікага княства Літоўскага падкрэслівалася тым, што новагародскі князь пасля гэтага прымаў перш за ўсё тытул вялікага князя полацкага, а пасля ўжо пісаўся і князем новагародскім850. Аб’яднанне Войшалкам Новагародскай, Літоўскай, Нальшчанскай, Дзевалтоўскай і ПолацкаВіцебскай земляў у адзіную дзяржаву было фактычна трывалым пачаткам утварэння Вялікага княства Літоўскага. У гэтым і заключаецца найважнейшая гістарычная заслуга гэтага князя.

Летапісныя крыніцы нічога не гавораць пра тое, ці заваяваў Войшалк Жамойць. Магчыма, каб ажыццявіць гэтую мэту, дзеля чаго патрэбна была новая дапамога галіцкавалынскіх князёў, ён аддаў сваё княства Шварну, а сам зноў пайшоў у Галіцкую зямлю. Цікава падкрэсліць, што ў 1254 г. Войшалк не пажадаў аддаць княства яму, бо асцерагаўся, што, жанаты з яго сястрой, той будзе мець законный правы на яго ўладанне. Зараз жа ён не баяўся гэтага, бо Шварн не меў дзяцей, значыць, у выпадку яго смерці і княства не пераходзіла ў спадчыну яго нашчадкам. Але перадача гэтая не спадабалася брату Шварна — галіцкаму князю Льву Данілавічу, які хацеў сам валодаць Новагародскай і Літоўскай землямі, злучаньші цяпер у адзінае цэлае. Вось чаму гэты князь і забіў Войшалка, «завистью оже бяшеть дал землю Литовьскую брату его Шварнови»851. Аднак, паводле іншых крыніц, што, магчыма, больш праўдзіва, Шварн памёр раней за Войшалка і апошні зноў вярнуўся ў сваё княства. Пасля ён прыехаў на перагаворы з Львом Данілавічам, які лічыў Літоўскае княства сваёй спадчынай пасля смерці брата Шварна. Войшалк не згадзіўся на прэтэнзіі Льва і быў забіты за гэта852. Але запозненая помета Льва не дала ніякіх вынікаў для яго. Створаная Войшалкам дзяржава працягвала сваё самастойнае жыццё.

ЧАС ТРАЙДЗЕНЯ

Недастатковая інфармацыя крыніц аж да канца XIII ст. дала глебу для з’яўлення вельмі супярэчлівых сцверджанняў аб сутнасці і характары паасобных падзей у гэтай новай дзяржаве. Найперш нам нічога не вядома пра час у прамежку 1268–1270 гг. паміж амаль адначасовай смерцю Войшалка і Шварна і ўкняжаннем Трайдзеня. Б. Антановіч лічыў, што гэты час быў запоўнены барацьбой літоўскаязычніцкага элемента з рускахрысціянскім і перамогай першага над другім, улада якога працягвалася звыш 20 гадоў883. Аднак гэтая думка грунтуецца на непаразуменні. Справа ў тым, што мы фактычна не ведаем, адкуль узяўся Трайдзень, ці паходзіў ён з роду Міндоўга, ці належаў да іншага роду. Праўда, у «Хроніцы Быхаўца», як і ў іншых беларускіх летапісах XVI ст., ён і лічыцца сынам вялікага князя Рамана, ці Ромунта які ў сваю чаргу нібыта быў сынам вялікага князя Гілігіна. Аднак у гэтых крыніцах гісторыя Трайдзеня вельмі заблытаная і ўяўляе сабой «сумесь з падзей, якія адбываліся ў розны час і ўласных домыслаў складальнікаў летапісаў». I ўсё ж некаторыя з іх заслугоўваюць таго, каб іх адзначыдь. Гэта найперш тое, што Трайдзень да таго, як стаў вялікім князем у Новагародку, быў пастаўлены сваім старэйшым братам Нарымонтам князем у яцвягаў, якія страцілі к гэтаму часу сваіх князёў і лёгка паддаліся яго ўладзе. Трайдзень, стаўшы вялікім князем яцвяжскім і дайноўскім, збудаваў над р. Бобр горад, які назваў Райгорадам856. Найперш гэта можа быць сведчаннем таго, што ўжо ў 60-я гг. XIII ст. да Новагародка была далучана частка яцвягаў, якія жылі па р. Бобр, а гэта значыць, што новая дзяржава пашыралася i на захад, а гэта ў далейшым і прывяло да сутычак з польскімі князямі. Падругое, тое, што Трайдзеню прыпісваецца заснаванне горада з яскрава славянскай назвай, побач з іншым, аб чым мы будзем гаварыць ніжэй, абвяргае сцверджанне, што Трайдзень быў літоўцам і язычнікам і што, наогул, укнязяванне яго азначала перавагу літоўскаязычніцкага пачатку ў новай дзяржаве, што было рэакцыяй на ранейшую перавагу рускахрысціянскага пачатку. Трэба зазначыць, што імя «Трайдэн», з якім гэты князь фігуруе ў навуковай літаратуры і якое ў немалой ступені дае нам уяўленне аб ім як літоўцу, не адпавядае крыніцам, дзе гэтае імя мае розныя формы (Тройдзень, Тройдень, Troidzien, Траждень), але сярод ix няма формы «Трайдэн»857. А ўсё гэта таксама сведчыла аб славянскім паходжанні Трайдзеня. Дарэчы тут нагадаць, што гэты князь у некаторых беларускіх летапісах лічыцца сынам вялікага князя Рамана. Сапраўды, прыкладна з 1254 па 1258 гг. новагародскім князем быў Раман, але ён з’яўляўся сынам галіцкага князя Данілы, а не міфічнага Гілігіна, аб чым ужо гаварылася вышэй.

У язычніцтва Трайдзеня таксама цяжка паверыць, кал! ўлічыць, што ўсе яго браты Борза, Сірпуцій, Лесій і Свелкеній (усе імёны славянскія) былі хрысціянамі858. У. Пашута не меў рацыі, калі лічыў, што адмоўная характарыстыка Трайдзеня як язычніка, які па сваёй жорсткасці параўноўваўся з такімі біблейскімі асобамі, як Антыох, Ірад і Нерон, узята з «Літоўскага летапісу», аўтар якога нібыта быў незадаволены ўсталяваннем у Новагародской дзяржаве ўлады язычніка Трайдзеня859. Усё, як убачым далей, было наадварот. Асабліва незадаволенымі Трайдзенем былі галіцкавалынскія князі, якія шмат ваявалі з ім, і таму іх летапісец і даў яму такую знішчальную характарыстыку. Менавіта так і растлумачыў тэта пазнейшы летапісец, адзначаючы, што Трайдзень атрымаў такое непаважнае параўнанне з лютымі людзьмі, што быў «окрутный и валечный» (ваяўнічы)860. Зазначым, што ў тыя часы было звычаем сваіх ворагаў называць беззаконнымі, паганымі, нехрышчонымі, язычнікамі, незалежна ад таго, былі ці не былі яны такімі. Напрыклад, Пскоўскі летапіс паганымі называў нямецкіх крыжакоў і ўсіх лацінянаў861.

Усё сказанае дае падставу меркаваць, што з Трайдзенем у Новагародскай дзяржаве запанавала новая княская дынастыя, якая ў адрозненне ад папярэдняй Міндоўгавай была славянскага паходжання. I гэта заканамерна. Цяпер, калі Літва была заваявана і супраціўленне яе феадалаў было канчаткова зломлена Войшалкам, Новагародку не было больш патрэбы ў князях літоўскага паходжання. Цяпер можна было мець свайго князя, і ім стаў Трайдзень.

У крыніцах зусім мала звестак аб унутранай палітыцы. Трайдзеня. Але і тое, што ёсць, паказвае, што ён, як і Войшалк, клапаціўся аб далейшым унутраным умацаванні Новагародскай дзяржавы. Калі Літва змірылася са сваім падначаленым становішчам, то гэтага, відаць, не было ў іншых балцкіх землях, заваяваных Войшалкам, у прыватнасці ў Нальшчанах, дзе ўслед за Войшалкам Трайдзень працягваў руйнаваць апорныя пункты праціўнікаў адзінства дзяржавы. Калі ад Войшалка ўцёк князь Даўмонт у Пскоў, то ад Трайдзеня — буйны феадал Суксе ў Рыгу. Канчатковае падначаленне Налыпчанаў асабліва было важна для дзяржавы, бо іх тэрыторыя адгароджвала астатнія балцкалітоўскія землі ад Новагародка і Полацка. Такім чынам, паранейшаму супраціўленне дзяржаўнай уладзе адбываецца з боку феадалаў балцкіх земляў, тым часам як гэтага не заўважаецца з боку феадалаў беларускіх земляў. Усё гэта яшчэ раз пацвярджае, што і Трайдзень дзейнічаў у інтарэсах апошніх.

Зусім беспадстаўнай з’яўляецца думка У. Пашуты, што «палітыка ўрада Трайдзеня ў паўднёвазаходняй Русі была накіравана на захоп і ўтрыманне Чорнай Русі» і што «яго ўлада пашырылася на Гродна і амаль на ўсю Чорную Русь»862. Як бачым, тут Чорная Русь выступав не цэнтральнай дамінуючай часткай дзяржавы, а залежнай ад Аўкштайціі (усходняй часткі сучаснай Літвы), выразнікам інтарэсаў феадалаў якой і паказаны Трайдзень863. Як мы ўжо ведаем, усё было наадварот. Невядома, адкуль даследчыкам узята, што Чорная Русь была заваявана, як можна зразумець, галіцкавалынскімі князямі. Перадача Войшалкам княжання Шварну — сыну Данілы Галіцкага — ніколькі не азначала гэтага, бо, у такім выпадку, яна не выклікала б такой бурнай адмоўнай рэакцыі ў галіцкага князя Льва Данілавіча, які і забіў за гэты ўчынак Войшалка. Чорная Русь паранейшаму заставалася свабоднай ад заваявання краінай, тэрыторыя якой з’яўлялася дамінуючай у дзяржаве. Доказам асаблівых клопатаў Трайдзеня аб ёй можа быць факт пасялення ім тут беглых прусаў і борцяў, якія ўцякалі з Памор’я ад нямецкага наступления. Гэтым самым ён павялічваў насельніцтва гэтай зямлі, а разам з гэтым і ростяе прадукцыйных сіл і асабліва, як убачым далей, абараназдольнасці.

Перейти на страницу:

Мікола Ермаловіч читать все книги автора по порядку

Мікола Ермаловіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки kniga-online.club.


Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды отзывы

Отзывы читателей о книге Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды, автор: Мікола Ермаловіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Уважаемые читатели и просто посетители нашей библиотеки! Просим Вас придерживаться определенных правил при комментировании литературных произведений.

  • 1. Просьба отказаться от дискриминационных высказываний. Мы защищаем право наших читателей свободно выражать свою точку зрения. Вместе с тем мы не терпим агрессии. На сайте запрещено оставлять комментарий, который содержит унизительные высказывания или призывы к насилию по отношению к отдельным лицам или группам людей на основании их расы, этнического происхождения, вероисповедания, недееспособности, пола, возраста, статуса ветерана, касты или сексуальной ориентации.
  • 2. Просьба отказаться от оскорблений, угроз и запугиваний.
  • 3. Просьба отказаться от нецензурной лексики.
  • 4. Просьба вести себя максимально корректно как по отношению к авторам, так и по отношению к другим читателям и их комментариям.

Надеемся на Ваше понимание и благоразумие. С уважением, администратор kniga-online.


Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*