Герберт Уэллс - Вайна сусветаў (на белорусском языке)
Незвычайна адчуваю сябе, стоячы на Прымроз-Хiле - я быў там за дзень перад тым, як напiсаў гэты апошнi раздзел, - бачу на гарызонце праз шэра-блакiтную пялёнку дыму i туману цьмяныя абрысы агромнiстага горада, якiя расплываюцца ў iмглiстым небе; бачу людзей, якiя прагульваюцца па схiле сярод кветкавых клумбаў; натоўп разявак вакол нерухомай машыны марсiянаў, што тут i засталася; чую валтузню дзяцей i ўспамiнаю той час, калi я бачыў усё разбуранае, апусцелае ў промнях досвiтку вялiкага апошняга дня...
Але самае дзiўнае - гэта трымаць зноў у сваёй руцэ руку жонкi i ўспамiнаць пра тое, як мы лiчылi адно другога загiнуўшымi.
(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});