Неизвестен Автор - Беларускiя народныя казкi (на белорусском языке)
Зарадаваўся Янка, павыкiдаў у мора лiшнiя табакеркi i крыкнуў да рыбкi:
- Дзякую, даражэнькая! Збавiла ты мяне ад бяды.
Адчынiў ён сваю залатую табакерку. Выскачыў зь яе чалавечак:
- Што загадаеш, гаспадар?
- Апошняя мая просьба да цябе, добры мой памочнiк, - кажа Янка: - аблажы ў поўнач саломаю Зьмеяў замак на высьпе i спалi яго.
- Добра, гаспадар! Будзе зроблена.
Дачакаўся Янка поўначы i, як зашугаў Зьмеяў замак, пайшоў адсюль з катком i мышкаю шукаць лепшых людзей.